- •Тлумачальная запіска
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Заданні
- •Заданні
- •Літары э, е
- •Перадача акання на пісьме
- •Правапіс літар о, э, а ў складаных словах
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Некаторыя cпалучэнні зычных
- •Нескладовае ў і у складовае
- •Прыстаўкі
- •Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
- •Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Скарачэнне слоў рэгламентуецца наступнымі правіламі:
- •Правілы пераносу
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Скланенні назоўнікаў
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Правапіс некаторых канчаткаў назоўнікаў
- •Канчаткі назоўнікаў II скланення ў родным склоне адзіночнага ліку
- •Заданні
- •Научный поиск
- •Ужыванне лiчэбнікаў з назоўнікамі
- •Скланенне лічэбнікаў
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Беларускія вучоныя
- •Заданні
- •Тыповы план напісання рэцэнзій і водзываў
- •Прыклады клішыраваных анатацый
- •Заданні
- •Заданні
- •Тэкст службовага дакумента
- •Некаторыя правілы выкарыстання скарачэнняў у тэкстах дакументаў
- •Асабістыя дакументы
- •Заданні
- •Заданні
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры
- •246029, Г. Гомель, прасп. Кастрычніка, 50.
- •246029, Г. Гомель, прасп. Кастрычніка, 50.
Заданні
Заданне 1. Запiшыце лiчэбнiкi словамi.
Плошча Незалежнасці ў Мінску (да 1991 г. – плошча Леніна) размешчана ў пачатку галоўнага дыяметра і асноўнай магістралі горада – праспекта Ф. Скарыны. Гэта адміністрацыйна-грамадскі цэнтр сталіцы. Мае прамавугольную форму (450 × 150 м), плошча – 7 га. У даваенныя гады забудову паўднёвага боку плошчы фарміравалі 3-павярховыя карпусы БДУ. У 1953 г. з заходняга боку плошчы пабудавалі галоўны корпус педагагічнага інстытута імя М. Горкага (архітэктар Г. Заборскі, у 1989 г. на яго месцы ўзведзены новы вышынны будынак). У 1962 г. з паўднёвага боку плошчы пабудаваны галоўны корпус БДУ, архітэктурнае вырашэнне галоўнага фасада якога адпавядае характару Дома ўрада, размешчанага насупраць. Паўднёва-ўсходні бок плошчы фарміруюць будынак гарсавета (1964 г., архітэктары С. Мусінскі, Г. Сысоеў), інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна (1984 г., архітэктары Ю. Грыгор’еў, Д. Кудраўцаў), вертыкальныя чляненні якіх гарманіруюць з кампазіцыйным ладам Дома ўрада і галоўнага корпуса БДУ. З усходняга боку на плошчу выходзяць бакавыя фасады гасцініцы “Мінск” (1957 г., архітэктар Г. Баг-данаў; 1967 г., архітэктар Г. Сысоеў) і будынка Мінскага паштамта (1953 г., архітэктар У. Кароль).
Заданне 2. Раскрыйце дужкi i запiшыце словазлучэннi.
2 (складаная справа), 3 (малады спецыялiст), 4 (тэарэтычнае пала-жэнне), 2 (цiкавы выпадак), 3 (абраны дэпутат), 2 (лепшая пастанова), 4 (дзяржаўны акт), 3 (сур’ёзнае правапарушэнне), 4 (мiльён).
Заданне 3. Перакладзiце на рускую мову i звярнiце ўвагу на граматычныя асаблiвасцi гэтых словазлучэнняў.
А дваццатай гадзіне. Дзён тры таму. Палова на пятую гадзіну. Першыя пяць кіламетраў. На дзён тры хопіць. За паўсотні ці болей вёрст. Дзве трэція выкладчыкаў – жанчыны. Паўсотні год прамінула. Разоў са тры ці чатыры. Больш за сто тысяч. Кіламетры за тры ад горада. Менш за дзвесце год. Тыдні са два не было яго. Тры невялікія пакоі. Цэлыя два доўгія гады. Чалавек з пяць не прыйшло. Разы два бачыў, не больш. Гадоў яму за пяцьдзясят ужо.
Заданне 4. Да прыведзеных ніжэй падбярыце адпаведнікі з рускай мовы. Запішыце парамі.
Палова, чвэрць, двойчы, двайняты, удвая, у чатыры разы, удвух, упяцёх (упяцярых), па-першае, першынец, перш-наперш, перша-курснік, першаступенны, першабытны, першасны, адзінка, адзінства, аднастайны, аднойчы, аднагалосна, аднагодак, аднабакова, аднадумец, аднадушна, другасны, аднаразовы.
Единодушно, вторичный, однократный, половина, вчетверо, первенец, первостепенный, четверть, вдвоем, первокурсник, единство, дважды, впятером, первобытный, однообразный, двойня, во-первых, первичный, однажды, вдвое, прежде всего, единица, единогласно, однолеток, односторонне, единомышленник.
Тэма 14. ДЗЕЕПРЫМЕТНIК. УТВАРЭННЕ I ЎЖЫВАННЕ
Дзеепрыметнік – форма дзеяслова, якая абазначае прымету або ўласцівасць прадмета ці асобы паводле дзеяння.
Дзеепрыметнікі маюць асаблівасці дзеяслова і прыметніка.
Дзеепрыметнікі ўтвараюцца толькі ад дзеясловаў, маюць з імі агульную аснову і агульнае лексічнае значэнне: вывучыць верш – вывучаны верш, пажаўцелі лісты – пажаўцелыя лісты, звіць вянок – звіты вянок.
Як і дзеяслову, дзеепрыметніку ўласцівы граматычныя катэгорыі часу, стану: павесялелы хлопчык (параўн.: хлопчык, які павесялеў), пераспелыя ягады (ягады, якія пераспелі), вывучаны верш (верш, які вывучылі); трывання: сплесці – сплецены, пасадзіць – пасаджаны, накрыць – накрыты, вышыць – вышыты, вышываць – вышываны.
Дзеепрыметнікі, як і прыметнікі, дапасуюцца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне: зжатая ніва, зжатае поле, зжаты ячмень; зжатыя палі, зжатымі палямі, на зжатых палях.
Дзеепрыметнікі адказваюць на тыя самыя пытанні, што і пры-метнікі – які?, якая?, якое?, якія?. Як і прыметнікі, дзеепрыметнікі маюць поўную і кароткую форму: адноўлены край і край адноўлен, прачытанае апавяданне і апавяданне прачытана. Кароткую форму маюць толькі дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу; яны змяняюцца па родах і ліках, але не скланяюцца: верш вывучан, сачыненне напісана, лугі скошаны.
Поўныя дзеепрыметнікі ў сказе выконваюць ролю азначэння, зрэдку – выказніка: За вокнамі снежныя казкі расказвае сцішаны лес. (Грах.) Хата была прасторная і пабудаваная з адборнага матэрыялу. (К-с). кароткія – толькі выказніка: Зямля і неба звязаны дажджамі, мы з роднай вёскай звязаны навек. (Панч.)
У сферы функцыянавання дзеепрыметнікі ўтвараюцца ад агульна-літаратурных дзеясловаў, звужаюць сваё лексічнае значэнне і набываюць тэрміналагічнае. У тэхнічнай літаратуры шырока ўжываюцца дзеепрыметнікі цяперашняга часу незалежнага стану з суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) з агульным значэннем утваральніка дзеяння, і іх выкарыстанне ў тэрміналаічных словазлучэннях апраўдана. Шматразовыя праходы глебаапрацоўваючых агрэгатаў па полі непазбежна прыводзяць да празмернага ўшчыльнення і распылення глебы. Паніжаючы рэдуктар, устаноўлены перад каробкай перадач, падвойвае колькасць перадач. На колавых трактарах падвеску маюць толькі пярэднія накіроўваючыя колы, на аўтамабілях – пярэднія і заднія колы. Сучасныя сельскагаспадарчыя гусенічныя трактары абсталяваны аднатыпнымі рухачамі, якія складаюцца з вядучага кола з нацяжнымі і амартызуючымі канструкцыямі, апорных каткоў і гусенічнага ланцуга.
Сустракаюцца зваротныя формы дзеепрыметнікаў з суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-). Перыядычна дзейнічаючыя сілы ціску газаў і інерцыі рухаючыхся мас, якія ўспрымае каленчаты вал, могуць выклікаць зношванне. Зваротныя формы дзеепрыметнікаў не ўласцівы беларускай мове.
У тэхнічнай літаратуры выкарыстоўваюцца дзеепрыметнікі неза-лежнага стану прошлага часу з суфіксамі -ўш-, -ш- са значэннем стану. З блока цыліндраў дызеля астыўшая вадкасць паступае ў вадзяную абалонку пускавога рухавіка і ахалоджвае яго. Памяншаючы падачу паліва ў адпаведнасці з велічынёй узнікшай перагрузкі, трак-тарыст задае рухавіку новы скарасны рэжым яго работы. У рухавіках усё больш выкарыстоўваецца тэхнічная кераміка, якая дазваляе паменшыць таксічнасць адпрацаваўшых газаў і выдаткі энерганосьбіта прыкладна на 8%.
У сферы функцыянавання сустракаюцца і зваротныя формы дзеепрыметнікаў незалежнага стану прошлага часу, якія з’яўляюцца адхіленнем ад літаратурнай нормы. У шарнірных наканечніках іншых канструкцый пры вялікім зношванні, калі падціскная спружына не забяспечвае заціск сферычнага кальца праз сухары, з’явіўшыйся зазор устараняюць рэгуліроўкай. Пад тэхнічным абслугоўваннем разумеецца комплекс аперацый па змене асобных знасіўшыхся дэталяў.
Сфера выкарыстання дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу абмежавана ў асноўным навуковым, справавым, публіцыстычным стылямі.
Форма дзеепрыметнікаў залежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -ом-, -ем-, -ім-, -ым- таксама пашырана ў навуковым стылі. Да асноўных эксплуатацыйных паказчыкаў адносяцца: магутнасць, развіваемая рухавіком, цягавая магутнасць і сіла трактара. Нізка-энергаёмкія (малаэнергаёмкія) тэхналогіі – гэта забеспячэнне харчавання раслін з уносімых угнаенняў. Допускі на змяненне агратэхніч-ных паказчыкаў акрэсліваюцца наступнымі крытэрыямі: 1) дапусці-май велічынёй змянення збору ўраджаю ці страт прадукцыі; 2) да-пусцімай велічынёй змянення тэхнічнага стану машын, стану поля.
У навукова-тэхнічнай літаратуры сустракаюцца выпадкі замены дзеепрыметнікаў залежнага стану цяперашняга часу даданымі сказамі, што не заўсёды апраўдана, бо дзеепрыметнае тэрмінала-гічнае словазлучэнне робіць выказванне больш сціслым, лаканічным. Корм, які неабходна раздаць (раздаваемы корм), загружаюць у бункер-сілкавальнік. На якасць работы раздатчыка значна ўплывае даўжыня часцін корму, які ён раздае (раздаваемага корму). Колькасць парашку, які неабходна выдаць (выдаваемага парашку), рэгулююць зменаю велічыні параходнога сячэння люка скрабком.
Найбольш ужывальнымі ў беларускай мове з’яўляюцца дзеепры-метнікі залежнага стану прошлага часу з суфіксамі -н-, -ен- (-ён-), -ан- (-ян-), -т-, -л-. Адпрацаванае масла трэба збіраць у бочкі для далейшай пераапрацоўкі. Дыскі, сціснутыя трымя спружынамі, перасоўваюцца разам і вызваляюць вядзёны дыск, што адключае перадачу моманту на трансмісію. На іх [ніжніх роліках] абапіраецца ненагружаная галіна ленты. Нахілены транспарцёр выканання ТТ-4А прымае цюкі ад транспартных сродкаў і падае іх на гарызантальны транспарцёр. Канцавая секцыя падобна да прамежных, аднак да яе прывараны спецыяльныя скобы для замацавання вядзёнага вала.
