- •Тлумачальная запіска
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Заданні
- •Заданні
- •Літары э, е
- •Перадача акання на пісьме
- •Правапіс літар о, э, а ў складаных словах
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Некаторыя cпалучэнні зычных
- •Нескладовае ў і у складовае
- •Прыстаўкі
- •Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
- •Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Скарачэнне слоў рэгламентуецца наступнымі правіламі:
- •Правілы пераносу
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Скланенні назоўнікаў
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Правапіс некаторых канчаткаў назоўнікаў
- •Канчаткі назоўнікаў II скланення ў родным склоне адзіночнага ліку
- •Заданні
- •Научный поиск
- •Ужыванне лiчэбнікаў з назоўнікамі
- •Скланенне лічэбнікаў
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Беларускія вучоныя
- •Заданні
- •Тыповы план напісання рэцэнзій і водзываў
- •Прыклады клішыраваных анатацый
- •Заданні
- •Заданні
- •Тэкст службовага дакумента
- •Некаторыя правілы выкарыстання скарачэнняў у тэкстах дакументаў
- •Асабістыя дакументы
- •Заданні
- •Заданні
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры
- •246029, Г. Гомель, прасп. Кастрычніка, 50.
- •246029, Г. Гомель, прасп. Кастрычніка, 50.
Беларускай навуковай тэрміналогіі
Фарміраванне беларускай навуковай тэрміналогіі адбывалася непасрэдна ў працэсе развіцця пэўных галін навукі і ўласна тэрмінала-гічнай работы.
У ХІV–XVI стст., калі беларуская мова мела статус дзяржаўнай у ВКЛ, найбольш развітымі тэрміналагічнымі сістэмамі былі грамадска-палітычная, юрыдычная, сельскагаспадарчая, прамысловая, гандлёвая, ваенная, філалагічная. Ролю тэрміналагічных слоўнікаў у гэты час часткова выконвалі глосы, якія змяшчаліся на палях ці паміж радкамі рукапісу або друкаванага выдання, часткова слоўнікі Л. Зізанія (“Лексіс”, 1596) і П. Бярынды (“Лексікон”, 1624). Аднак спецыяльных тэрміналагічных слоўнікаў не было.
Забарона беларускай мовы ў значнай ступені разарвала пісьмовую традыцыю, адмоўна сказалася на пераемнасці ў тэрміналогіі.
Беларуская навуковая тэрміналогія пачала фарміравацца ў самым пачатку ХХ ст., калі адрадзілася кнігадрукаванне, з’явіліся кнігі, газеты, навуковыя і навукова-папулярныя брашуры на беларускай мове.
У лютым 1921 г. пачала працу Навукова-тэрміналагічная камісія, у склад якой уваходзілі тры секцыі: гуманітарных, прыродазнаўчых і матэматычных навук. Камісія павінна была апрацаваць беларускую тэрмі-налогію па ўсіх галінах ведаў у аб’ёме сярэдняй школы. За час працы камісіі было створана і прапанавана для ўжывання каля 2 500 слоў-тэрмінаў, якія друкаваліся на старонках “Весніка Народнага каміса-рыята асветы БССР” у 1921–1922 гг., а ў стане распрацоўкі знаходзі-ліся яшчэ 4184 тэрміналагічныя найменні. Аднак у працэсе такой дзейнасці высветлілася, што праца камісіі не адпавядае моўнай практыцы і для стварэння беларускай тэрміналогіі патрэбны былі іншыя маштабы, якія б ахапілі ўсю тэрміналагічную лексіку. Таму 30 студзеня 1922 г. быў заснаваны Інстытут беларускай культуры. У выніку тэрміналагічнай працы ў перыяд з 1922 па 1930 гг. было апублікавана больш за 30 тэрміналагічных слоўнікаў па розных галінах навукі.
Галоўным прынцыпам працы камісіі было ўвядзенне слоў, якія бытавалі ў жывой народнай мове. Так, у сферу навукі былі ўведзены агульнаўжывальныя словы бялок, сцябло, ланцуг, ціск, сіла ды іншыя, якія страчвалі сваю бытавую выразнасць, набывалі строга акрэсленае спецыяльнае значэнне.
Другі напрамак – стварэнне неалагізмаў згодна з законамі беларускай мовы. Ва ўжытак уводзіліся калькі з рускай мовы: азначэнне, вочка, суквецце. Узмацненне пурыстычных тэндэнцый прывяло да таго, што часам неалагізмы пачалі стварацца без уліку пашырэння таго ці іншага слова ў мове, толькі каб пазбавіцца чужых слоў: замест гібрыд – мяшанец, пейзаж – краеабраз, песіміст – смутнаглядзец, пралетарый – бабыль, прафесійны – умецкі, фокус – вогнішча і пад. У пэўнай ступені штучнымі былі наватворныя: пустаслоўе (дыялектыка), вызыск (эксплуатацыя), пашыршчык (прапагандыст), споказ (дэманстрацыя), пераносня (метафара), кантаслуп (прызма), старчак (перпендыкуляр) і пад. Іншамоўныя тэрміны ўжываліся вельмі рэдка і, як правіла, у выпадках, калі ў народнай мове не было адпаведнага беларускага тэрміна.
Значная праца па стварэнні беларускай навуковай тэрміналогіі вялася не толькі тэрміналагічнай камісіяй. У 1923–1927 гг. былі выда-дзены наступныя тэрміналагічныя слоўнікі: “Слоўнік геаметрычных і трыганаметрычных тэрмінаў і сказаў” К. Душ-Душэўскага і В. Лас-тоўскага, “Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік” Зоські Верас, “Спіс назваў птушак і некаторых рыб” А. В. Фядзюшына ды інш.
У 1929 г. быў створаны Інстытут мовазнаўства АН БССР, які распачаў работу па ўкладанні больш вузкіх тэрміналагічных слоў-нікаў. У 1932 г. выйшаў з друку першы выпуск “Слоўніка тэхнічнай тэрміналогіі” А. Гурло, у 1933 г. – “Ваенны руска-беларускі слоўнік”.
Аднак у 30–40-я ХХ ст. гады праца па стварэнні беларускай тэрміналогіі амаль спынілася. І пасля вайны не было агульнага цэнтра па распрацоўцы і ўпарадкаванні тэрміналагічнай лексікі. Значную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі слоўнік” (1953), “Беларуска-рускі слоўнік” (1962), “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” (1977–1984) і некаторыя іншыя.
Аднак шэраг задач па-ранейшаму заставаўся не вырашаным. У пры-ватнасці, вывучэнне практыкі ўжывання тэрмінаў у навуковых тэкстах і выданне слоўнікаў, папаўненне паняційна-тэрміналагічнага фонду, прывядзенне яго ў адпаведнасць з узроўнем развіцця сучаснай навукі. Для вырашэння гэтых задач у 1980 г. была створана Рэспуб-ліканская тэрміналагічная камісія, якая складалася з прэзідыума і дзе-вяці секцый (грамадазнаўчай, навукова-тэхнічнай, фізічнай і матэматычнай, хімічнай, біялагічнай, сельскагаспадарчай, геалагічнай і геаграфічнай, медыцынскай і фізіялагічнай, секцыі па архітэктуры і будаўніцтве). З 1989 г. працуе Тэрміналагічная камісія Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.
З прычыны значнага перыяду заняпаду ў развіцці нацыянальнай мовы беларуская навуковая тэрміналогія і на сённяшні дзень знахо-дзіцца на стадыі фарміравання. Да ліку адносна ўпарадкаваных тэрмі-налагічных сістэм можна аднесці гістарычную, грамадска-палітыч-ную, сельскагаспадарчую, лінгвістычную, літаратуразнаўчую і інш. Значна менш распрацаваныя матэматычная, фізічная, тэхнічная, біялагічная і інш. У сувязі з уплывам рускай мовы і неканчатковай упарадкаванасцю многіх тэрмінасістэм у сучаснай беларускай навуковай тэрміналогіі асабліва распаўсюджана сінанімія (назапашванне – накапленне, аналізаваць – разглядаць, пытанне – праблема) і слова-ўтваральная варыянтнасць тэрмінаў (дзеліва – дзялімае, нармуючы – нармавальны, блокавы – блочны).
