Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Заданні

Заданне 1. Зрабiце пераклад на беларускую мову, утварыўшы ад дзеясловаў дзеепрыслоўi закончанага i незакончанага трывання.

Узор: касіць траву – косячы траву, скасіўшы траву, зрабіць справу – зрабіўшы справу, робячы справу.

Зачитывать отчет, принимать решение, объявлять перерыв, собирать документы, анализировать факты, писать объяснительную записку, составлять протокол, списывать имущество, ссылаться на статью, осуществлять руководство.

Заданне 2. Выпішыце спачатку сказы з адзіночнымі дзеепрысло-ўямі, затым – з дзеепрыслоўнымі зваротамі.

1. Над ракою, тушачы маланкі ў вадзе, нізка плывуць хмары. 2. Выгінаючы шыі, коні струнілі нагамі, ледзь не становячыся на дыбы ад нацягнутых лейцаў. 3. Жнучы, яна стамлялася з кожным днём усё болей. 4. Ззаду ўсіх, не спяшаючыся, ішла ў затаёным роздуме старая кабета. 5. Валя хвалявалася, падымаючыся па крутых сходах і прыглядаючыся да нумарацыі кватэр. 6. Наўкола, чакаючы, сядзелі хлопцы. 7. Аўсееў неяк паныла маўчаў, стоячы побач і ўслухоўва-ючыся ў адзнакі далёкага бою. 8. Пад нагамі, перамешваючыся, самотна шорхаў снег. 9. Баец выпусціў з рук вінтоўку і, абцярушваючы рукамі мокрую зямлю, споўз на дно акопа. 10. Жоўтае цьмянае святло трымцела на карцінах, дзіўна ажыўляючы цёмныя вобразы на іх.

Заданне 3. Перакладзіце сказы з рускай мовы на беларускую. Звярніце ўвагу на асаблівасці перакладу дзеепрыслоўяў.

I. 1. Народное хозяйство страны, являясь продуктом исторического развития, формируется в итоге углубления общественного разделения труда и обобществления производства. 2. Небольшая девальвация сохраняет опасность повторного снижения валютного курса, способствуя валютной спекуляции. 3. Сначала евро будет обращаться в межбанковской европейской системе, заменив национальные валюты во всех расчетах к середине 2002 г. 4. Наиболее перспективные отрасли национальной экономики, получив привилегии в виде притока иностранного капитала и доступа к современным технологиям, модернизируются и впоследствии становятся высокорентабельными. 5. Рассыльный снимает заказ с компьютера и, переписав на специальный бланк, относит его брокеру в торговый зал. 6. Брокер, получив приказ, подходит к специалисту, который всегда обязан покупать и продавать ценные бумаги, и совершает сделку.

II. 1. Пик инфляции, судя по всему, мы еще не прошли, а темпы ее таковы, что можно уже говорить о гиперинфляции. 2. На Московской нефтяной бирже верят во фьючерс и готовятся к нему, не теряя времени. 3. Фьючерс, судя по опыту иностранных товарных фирм, возможен только при свободных ценах на товары. 4. Сегодня перед Беларусью стоят десятки проблем, не решив которые невозможно реформировать ее экономику. 5. Никакие посулы, что зарубежные ин-весторы, придя полными хозяевами, научат нас культурно хозяйствовать, сейчас, по-видимому, не сработают.

Тэма 16. ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ СУЧАСНАЙ

БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. ПУБЛIЦЫСТЫЧНЫ

СТЫЛЬ I ЯГО АСАБЛIВАСЦI

Нацыянальная беларуская мова мае дзве асноўныя формы існа-вання – вусную і пісьмовую. Вусную форму выкарыстоўваюць пры непасрэдных моўных кантактах: у гутарцы, дыскусіі, дамашніх абста-вінах, выступленнях, на радыё і тэлебачанні. Вусная мова – з’ява, багатая інтанацыяй, эмацыянальнасцю, пачуццямі. Пісьмовая мова – гэта зрокавае ўспрыняцце тэксту: чытанне, запамінанне, завучванне матэрыялу. Абедзве формы існавання з’яўляюцца функцыянальна разнастайнымі, універсальнымі, абслугоўваюць рознабаковыя сферы грамадскай дзейнасці.

Функцыянальны стыль мовы – (ад лац. stilus – палачка для пісьма) разнавіднасць звязнага маўлення, якая абслугоўвае асобную сферу зносін (бытавую, эстэтычную, палітычную, навукова-адукацыйную, справаводчую) і кантралюе адбор моўных сродкаў адпаведна зместу, мэце выказвання і ўмовам зносін. З улікам моўных зносін функцыянальныя стылі падзяляюцца на кніжныя (навуковы, афіцыйна-спра-вавы, публіцыстычны) і гутарковы. Кожнаму стылю мовы характэрны свае ўмовы зносін, задачы і функцыі маўлення, моўныя сродкі і адметныя рысы.

Публіцыстычны стыль рэалізуецца ў сродках масавай інфар-мацыі (газетах, часопісах, на радыё і тэлебачанні), грамадскай літа-ратуры, палітычных выступленнях, прамовах і г.д. Выконвае дзве асноўныя функцыі: інфармацыі і ўздзеяння. Па-першае, менавіта з крыніц публіцыстычных сродкаў мы чэрпаем навіны паўсядзённага жыцця, становімся сведкамі сусветных падзей, аналізуем палітычны і эканамічны стан. Па-другое, адчуваем пастаяннае ўздзеянне, таму што публіцыстычны стыль прызваны актыўна ўмешвацца ў грамадскае жыццё, крытыкаваць, агітаваць, выхоўваць.

Мова публіцыстыкі вызначаецца прысутнасцю абстрактнай і грамадска-палітычнай лексікі, спецыфічных спалучэнняў (гуманітарная дапамога, зялёная вуліца, свабода слова, нацыянальная самасвядомасць, сілавыя ведамствы, бюджэтная сфера дзейнасці). Часткова ўводзяцца і вобразныя сродкі мовы, якія дапамагаюць выказаць настрой, пачуцці (другі хлеб, незгасальны агонь, крыніцы фінансаван-ня). Сустракаюцца і ўстойлівыя выразы, шаблонныя спалучэнні: важнае (вялікае) значэнне, пэўныя зрухі, на дадзеным этапе, нязменна служыць, зрушыць з месца, умацаваць пазіцыі.

Публіцыстычны стыль мовы можна лічыць універсальным, таму што ў ім сустракаюцца элементы іншых функцыянальных стыляў. Публіцыстычная мова павінна быць правільнай, узорнай, разнастайнай, таму што толькі такую мову СМІ, асобнага журналіста, палі-тычнага дзеяча захочацца пачуць, пачытаць, успрыняць.