- •Тлумачальная запіска
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Заданні
- •Заданні
- •Літары э, е
- •Перадача акання на пісьме
- •Правапіс літар о, э, а ў складаных словах
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Некаторыя cпалучэнні зычных
- •Нескладовае ў і у складовае
- •Прыстаўкі
- •Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
- •Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Скарачэнне слоў рэгламентуецца наступнымі правіламі:
- •Правілы пераносу
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Скланенні назоўнікаў
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Правапіс некаторых канчаткаў назоўнікаў
- •Канчаткі назоўнікаў II скланення ў родным склоне адзіночнага ліку
- •Заданні
- •Научный поиск
- •Ужыванне лiчэбнікаў з назоўнікамі
- •Скланенне лічэбнікаў
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Беларускія вучоныя
- •Заданні
- •Тыповы план напісання рэцэнзій і водзываў
- •Прыклады клішыраваных анатацый
- •Заданні
- •Заданні
- •Тэкст службовага дакумента
- •Некаторыя правілы выкарыстання скарачэнняў у тэкстах дакументаў
- •Асабістыя дакументы
- •Заданні
- •Заданні
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры
- •246029, Г. Гомель, прасп. Кастрычніка, 50.
- •246029, Г. Гомель, прасп. Кастрычніка, 50.
Правілы пераносу
З аднаго радка на другі слова пераносіцца па складах: во-ля, тра-ва, за-яц, га-ла-ва, ка-ва-лак, стра-ка-ты, пра-ве-рыць, пе-ра-кі-нуць.
Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалучэнне зычных, то пераносіцца на наступны радок усё гэта спалучэнне або любая яго частка. Можна пераносіць: ся-стра, сяс-тра, сяст-ра; во-стры, вос-тры, вост-ры; пту-шка, птуш-ка; кро-пля, кроп-ля; ма-ста-цтва, мас-тац-тва, мас-тацт-ва.
Такім жа чынам перанос ажыццяўляецца, калі гэта спалучэнне разбіваецца марфемнай мяжой: ра-змова, раз-мова; за-става, зас-тава; ра-скрыць, рас-крыць, раск-рыць; бя-скрыўдна, бяс-крыўдна, бяск-рыўдна; дзя-ці-нства, дзя-цін-ства, дзя-цінс-тва, дзя-цінст-ва; двац-цаць, два-ццаць, калос-се, кало-ссе, сол-лю, со-ллю, памяц-цю, памя-ццю, мыц-ца, мы-цца, паа-бапал, па-абапал, насе-нне, насен-не.
Пры пераносе нельга:
пакідаць або пераносіць на наступны радок адну літару, нават калі яна адпавядае складу: аса-ка, лі-нія, ра-дыё, еха-лі, па-коі. Нельга пераносіць: а-сака, ліні-я, рады-ё, е-халі, і-кол, а-са, я-на, ю-нак, ма-я, а-рыя, а-лея, А-зія і інш.;
разбіваць пераносам спалучэнні літар дж і дз, калі яны абазначаюць на пісьме гукі [дж], [дз']: ура-джай, са-джаць, ра-дзі-ма, ха-дзіць. Спалучэнні дж і дз можна разбіваць пераносам, калі д адносіцца да прыстаўкі, а з, ж – да кораня: пад-жары, ад-жаць, пад-земны, ад-значыць;
аддзяляць ад папярэдняй галоснай літары й і ў: сой-ка, бой-кі, май-стар, дай-сці, зай-мацца, праў-да, слоў-нік, маў-чаць, заў-тра, праў-нук;
аддзяляць мяккі знак (ь) і апостраф ад папярэдняй зычнай: буль-ба, прось-ба, вазь-му, бур'-ян, сем'-яў, мыш'-як.
У складаных словах кожная частка пераносіцца згодна з правіламі пераносу асобных слоў: се-на-ўбо-рка, збож-жа-зда-ча.
Не дзеляцца пры пераносе абрэвіятуры, якія пішуцца вялікімі літарамі або з'яўляюцца спалучэннем літар і лічбаў, а таксама графічныя скарачэнні слоў і выразаў: ААН, НАТА, АБСЕ, ДАІ, А-95, г.д., г.зн., стст.; не адрываюцца пры пераносе ад лічбаў далучаныя да іх злучком канчаткі або часткі канчаткаў: а 19-й (гадзіне), 1-га (студзеня); не пажадана адрываць ад прозвішчаў ініцыялы: Я. Брыль, К. М. Міц-кевіч, Я. Ф. Карскі, М. І. Гурскі; не пераносіцца на наступны радок працяжнік; пры пераносе нельга адрываць ад лічбы скарочаныя назвы адзінак вымярэння: 1990 г., ХХІ ст., 100 кг, 50 га, 2 км, 10 см, 1000 руб.
Заданні
Заданне 1. Устаўце патрэбныя лiтары альбо спалучэнні літар. З дапамогой тлумачальнага слоўнiка вызначце семантыку слоў. Запiшыце.
Капiрайт…р, галант…рэя, папа…, п…ршчык, Нью-…рк, фа…, вас…мнаццаць, пэйдж…р, тун…ль, рэзюм…, куп…, бiзн…с, вiдэ…, Токi…, орд…н, м…н…джм…нт, крат…р, в…с…мсот, шымпанз…, пяцiдз…сяты, ш…сцярня, пл…да, карц..р, м..н..джар, Юпіт...р, фарват..р, рады…, рады...логія, аўды...касета, меды..група.
Заданне 2. Запiшыце словы па-беларуску. Звярнiце ўвагу на права-піс галосных.
Акционер, диаспора, клиентура, ориентация, конвейер, ориентир, реакция, церемония, дисциплина, компетенция, материализм, дебаты, социолог, диагноз, патриотизм, приоритет, идиома, ажиотаж, дефицит, район, радиация, грандиозный, лояльный, траектория, фойе, материализм, фортепиано, майонез.
Заданне 3. Устаўце прапушчаныя лiтары, растлумачце правапiс:
В…лiкабрытанiя, в…лiкарускi, в…рхнеазёрскi, в…лiкаджяржаў-ны, в…лiкасвецкi, св…жамарожаны, з…рнясховiшча, мар…заўстой-лiвы, св…тапогляд, ф…такопія, р…знакаляровы, сл…ваўтварэнне, ст…працэнтны, шт…год, ст…тысячны, м…таспорт, ваг…нарамон-тны, ш…сцьсот, ш…сцiсот.
Заданне 4. У кожным радзе ёсць толькi адно слова, якое напiсана няправiльна. Запiшыце гэтае слова правiльна i растлумачце яго правапiс.
1) ледадрабiлка, усемагутнасць;
2) святлафор, гелiятэрапiя;
3) палесцiнскi, мядсястра;
4) мядуза, усеўладдзе;
5) Аргенцiна, палерына;
6) мёдаварня, маятнiк;
7) дзекабрысты, семiсот;
8) усенародны, негледзячы;
9) галаледзiца, Мендзялееў;
10) ленавод, лёдагенератар;
11) баязлiвец, Вечаслаў;
12) лесгас, трэцякласнiк;
13) мензурка, жменя мядзякоў;
14) сённешнi, жыццеўстойлiвы.
Заданне 5. Да рускiх слоў праз працяжнiк дапiшыце беларускiя адпаведнiкi, падкрэслiце ў iх спалучэннi зычных. Растлумачце правапiс.
Солнце, радостный, сердце, счастливый, контрастный, поздний, проездной, ненавистный, скоростной, областной, устный, аванпостный, немилосердный, несчастный, форпостный, безжалостный, количественный, постный, мстительный, Рембрандт.
Заданне 6. Пры спiсваннi замест кропак устаўце літары ў альбо у:
Юбiлейная …нiверсiяда, дзяржа…ная …нiя, по…ная … рна, правялi калёквi…м, пабывалi ў Гвiнеi-Бiса…, адсвяткавалi мiленi…м, утульная са…на, цыркавы кло…н, на …льтракароткiх хвалях, вальс Штра…са, атрымаў нака…т, прыгожае шо…, но…-ха…, мiжнародны сiмпозi…м, рыбалавецкi тра…лер.
Заданне 7. Запiшыце прапанаваныя абрэвiятуры па-беларуску.
РОНО, Минавтопром, обком профсоюзов, Минэнерго, леспромхоз, горисполком, военком, Интерпол, линкор, райком, селькор, Бессовпроф, Совмин, собес, ОМОН, соцдоговор.
Заданне 8. Знайдзiце словы, правiльна падзеленыя для пераносу.
Аў-стра-лiя, Акiя-нi-я, вост-раў, ма-йстар, хад-зiць, рад-зi-ма, дзя-цiнс-тва, бя-змеж-ны, за-ўтраш-нi, про-сьбiт, па-дсунуць, калос-се.
Заданне 9. Утварыце ад прапанаваных слоў новыя з дапамогай прыставак.
Iграць – за, с, раз, пра; iнакш – ня; iскрыцца – за; iменны – без; iмправiзаваць – з; iнфармацыя – дэз; iсцi – пра, пры, ад; iмклiвы – звыш; iнфекцыя – дэз; iнспектар – суб; індывiдуальны – над; iнтэграцыя – дэз; iндустрыяльны – звыш.
Заданне 10. Ад прапанаваных назоўнiкаў пры дапамозе суфiксаў –-ава-(-ява-), -iрава- (-ырава-) або iр-(-ыр-) утварыце i запiшыце дзеясловы.
Аналiз, шок, камандзiроўка, фiнансы, прэмiя, кантроль, тыраж, гармонiя, вiза, кансультацыя, акупацыя, фантазiя, лiквiдацыя, фiнiш, пародыя, сальфеджыа.
Заданне 11. Запiшыце па-беларуску прыведзеныя ніжэй словы.
Собеседник, соаренда, совместимость, согражданин, соученик, современник, созвучие, соиздатель, соисполнитель, сокурсник, соучастник, соцветие, сопредседатель, совокупный, столкнуться, содружество, сословный, сотрапезник, встречный, наперекор, противоречить.
Заданне 12. Прапанаваныя словы запiшыце ў адпаведнасцi з iх прызначэннем: 1) імёны багоў у розных рэлiгiях; 2) словы, якiя традыцыйна абазначаюць найважнейшыя рэлiгiйныя паняццi; 3) iмёны заснавальнiкаў рэлiгiй; 4) назвы культавых кнiг; 5) назвы рэлiгiйных кнiг.
Буда, вялiкдзень, iсус хрыстос, крыж гасподнi, бiблiя, iегова, добра-вешчанне, евангелле, новы запавет, гроб гасподнi, аллах, мухамед, святы дух, каляды, каран, стары запавет, пасха хрыстова, псалтыр, руская праваслаўная царква, рамазан, веды, курбан-байрам.
Заданне 13. Раскрыйце дужкi, устаўлючы вялiкую цi малую лiтару.
Сябар (С,с)карыназнавец, (Б, б)урыданаў асёл, (А,а)лесеў бацька, не давядзi (Б,б)ожа, (С,с)карынаўскi першадрукар, (В,в)ялiкi пост, (П,п)апа (Р,р)ымскi, (К,к)рыжовыя паходы, (Ж,ж)дановiцкая гарод-нiна, (У,у)зброеныя (С,с)iлы РБ, (Ж,ж)ыцень, (Г,г)енеральны праку-рор РБ, (Дз,дз)яржаўны сцяг РБ, (С,с)аюз пiсьменнiкаў, (С,с)кары-наўская стыпендыя, храм (Б,б)ожы, (Дз,дз)ева Марыя, (С,с)тары запавет, (У,у)васкрасенне Хрыстова.
Тэма 12. ФАНЕТЫЧНЫЯ АСАБЛIВСЦI БЕЛАРУСКАЙ
МОВЫ
Наша мова гукавая. Гукі – матэрыяльная абалонка мовы, яе сэнсавых адзінак (марфем, слоў, словазлучэнняў, сказаў). Дзякуючы гукам наша маўленне даступнае ўспрыманню іншых людзей, служыць мэтам зносін у грамадстве. Навука пра гукавыя сродкі мовы мае назву фанетыка. Фанетыка даследуе гукавыя магчымасці моўнага апарату чалавека, вызначае характар утварэння i ўспрымання гукаў, выпрацоўвае прынцыпы ix класіфікацыі, разглядае змены гукаў у жывой плыні маўлення, займаецца праблемамі складападзелу, націску, інтанацыі.
Фанетыка мае важнае тэарэтычнае i практычнае значэнне. Без яе ведання нельга растлумачыць паходжанне многіх слоў, немагчыма стварыць алфавіт, удасканальваць правапіс. Фанетыка патрэбна акцёрам, лектарам, чытальнікам, дыктарам для пастаноўкі правільнага літа-ратурнага вымаўлення. Паслугамі фанетыкі карыстаецца лагапедыя – навука пра недахопы вуснага маўлення i спосабы ix карэкцыі. Веданне ўласцівасцей гукаў чалавечай мовы адыгрывае важную ролю пры вырашэнні тэхнічных задач, дзе ўзнікае пытанне аб перадачы маўлення па каналах сувязі (тэлефанізацыя, канструяванне радыё- i робататэхнікі).
У сучаснай беларускай мове 45 гукаў, з іх 39 зычных і 6 галосных.
Галоснымі называюцца гукі, якія вымаўляюцца з дапамогай голасу: [а], [о], [у], [э], [ы], [і].
Зычнымі называюцца гукі, якія ўтвараюцца або толькі з дапамогай шуму, або голасу і шуму адначасова, таму што выдыхаемы струмень паветра сустракае розныя перашкоды з боку органаў маўлення (губ, зубоў, языка). Класіфікацыю зычных гукаў можна прадставіць у выглядзе табліцы 2.
табліца 2 – Шумныя і санорныя гукі
Шумныя – утвараюцца пры дапамозе шуму з нязначным удзелам голасу |
Санорныя – у момант узнікнення гука голас значна пераважае над шумам |
||||
Звонкія |
Глухія |
Цвёрдыя |
Мяккія |
||
Цвёрдыя |
Мяккія |
Цвёрдыя |
Мяккія |
|
|
б |
б' |
п |
п' |
в |
в' |
г (працягл.) |
г' |
х |
х' |
– |
й |
г (выбухн.) |
г' |
– |
– |
л |
л' |
д |
дз' |
т |
ц' |
м |
м' |
дз |
– |
ц |
– |
н |
н' |
дж |
– |
ч |
– |
р |
– |
ж |
– |
ш |
– |
ў |
– |
з |
з' |
с |
с' |
|
|
– |
– |
к |
к' |
|
|
– |
– |
ф |
ф' |
|
|
Зацвярдзелыя: [дж], [ч], [ж], [ш], [р], [ц].
Шыпячыя: [ж], [ш], [дж], [ч].
Пазіцыйныя чаргаванні гукаў адбываюцца не адвольна, а ў адпа-веднасці з фанетычнымі законамі, выпрацаванымі беларускай мовай за працяглы перыяд свайго развіцця. На сённяшні дзень у нашай мове найбольш актыўна дзейнічаюць наступныя фанетычныя законы:
закон аглушэння звонкіх зычных на канцы слоў (грыбы – гры[п], маразы – маро[с]). Выключэнняў няма. З закону вынікае, што на канцы слова перад паўзай у сучаснай беларускай мове звонкія зычныя ніколі не сустракаюцца.
закон аглушэння звонкіх перад глухімі і азванчэння глухіх перад звонкімі (грады – гра[т]кі, нас'іць – но[з']біт). Значыць, у словах беларускай мовы побач могуць знаходзіцца два глухія або два звонкія зычныя гyкi.
закон памякчэння свісцячых перад мяккімі зычнымі, акрамя [г'], [к'], [х'] ([з']няць, [ц']вёрды, [с']мех, [дз']веры). Але: [с] кеміць, [з]гінуць, [с]хібіць.
закон прыпадабнення свісцячых да шыпячых i шыпячых да свісцячых (расказаць – ра[ш]часаць, рыхтуеш – рыхтуе[с']ся).
закон змянення [д] на [дз'] i [т] на [ц'] пры памякчэнні (барада – на барадзе, білет – білецік). Гукаў [д'], [т'] у беларускай мове, у адрозненне ад рускай, няма. Дзеканне i цеканне – адметная рыса беларускага вымаўлення, яна замацавана i на пісьме.
Закон змянення [о], [э] на [а] у пазіцыі не пад націскам (поўнач – паўночны, сок – сакавіты, цэны – цана, рэзаць – выразаць). Гэта з'ява носіць назву аканне, яна перадаецца на пісьме (параўнайце: у рускай мове: молоко, голова, дзе аканне на пісьме не перадаецца). Аканне пасля мяккіх зычных мае свае асаблівасці – дзейнічае толькі ў першым складзе перад націскам: [в'о]сны – [в'а]сна, [м'э]х – [м'а]шок, але [в'э]снавы [м'э]шкавіна. На пісьме аканне пасля мяккіх зычных выступае ў выглядзе чаргавання літар е, ё – я, таму мае яшчэ і адметную назву – яканне (лёд – лядок, несці – нясу). Яканне – спецыфічная рыса беларускай мовы. Запазычаныя словы даволі часта не падпарад-коўваюцца закону акання і якання: рэкорд, медаль, сезон.
закон змянення [у] на [ў] у пазіцыі пасля галосных, а таксама [в], [в'] на [ў] у пазіцыі пасля галоснага перад зычнымі і ў канцы слова: урок – на ўроку, трава – траўка, крыві – кроў. Гук [ў] – адна з прыкметных асаблівасцей беларускай фанетыкі.
закон узнікнення прыстаўных гукаў. Гэты закон можна пра-ілюстраваць на прыкладзе табліцы 3.
Табліца 3 – Прыстаўныя гукі
Прыстаўны гук |
Месца ў слове |
Прыклады |
[і] перад збегам зычных, першы з якіх санорны |
М – заўсёды Л, Р – калі папярэдняе слова заканчваецца на зычны, пасля паўзы, у пачатку сказа |
імкліва імгла ільняны іржа але: на льняным полі |
[а] перад збегам зычных, першы з якіх санорны |
М – заўсёды Р – рэдка |
амшара (часцей імшара) аржаны |
[ |
заржавець вокамгненна |
|
[в] у пачатку слова і пасля прыстаўкі |
перад [о]
перад [у] |
восень завочны вугал завуголле |
[ |
асенні акно але: вачэй |
|
[ в] перад [у] |
удвух укалоць унук |
|
[ в] у запазычаных словах і ўласных назвах |
ода опера унія, урна Орша Узда |
|
Запомніць! Радзівон, наогул, ніводзін, павук, Тадэвуш |
||
[j] – амаль заўсёды перад пачатковым [і]: іх [jіх]; іскры [jі]скры; імя [jі]мя. |
||
[
-улькі да -акі
|
||

і]
[а] пасля прыстаўкі і першай часткі
складанага слова, якія канчаюцца
галосным
в]
калі пачатковы [о] пераходзіць у [а]
г]
– у словах гэй,
гоп, а
таксама:
-а
ад
-аксама
ГЭТ-
уль ГЭТ
-ы