Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Заданні

Заданне 1. Перакладзiце наступныя словазлучэннi на беларускую мову. Параўнайце формы роду ў рускай i беларускай мовах.

Нанесённый ущерб, круглогодовая безработица, выгодная продажа, сельское хозяйство, инвентаризационная опись, просторный зал, избирательный округ, современная живопись, написанная статья, третья неделя, оптовая торговля, важное заявление, отраслевая себестоимость, недвижимое имущество, бюджетная статья, ежемесячная прибыль, неразборчивая подпись, полная пачка.

Заданне 2. Выпраўце памылкi ў наступных словазлучэннях, растлумачце iх.

Чатыры мiльёна, загадчык кафедрай, накiраваць за справаздачай, прабачце мяне, думаць аб дзецях, смяяцца над самiм сабой, жартаваць над сябрам, хварэць ангiнай, у двухстах кiламетрах, разумней усiх, дзякаваць сябра, пайсцi за ягадамi, спазніцца з-за дажджу, кватэра з чатырох пакояў, накiраваць па адрасу, больш чатырох тысяч, сустрэцца ў восем гадзiн, звяртацца к дзецям, падрыхтавацца к паступленню, выхад к цягнiкам, ажанiцца на Наталлi.

Заданне 3. адкажыце, якімі асаблівасцямі характарызуецца націск у беларускай і рускай мовах. Пастаўце націск у наступных словах.

Авансаванне, авіза, агент, бязвыплатна, дэбіторская запазычанасць, дэ-факта, дэ-юрэ, жыра, індасамент, інкаса, менеджмент, пеня, сацыяль-нае забеспячэнне, факсіміле, хабар, бартарная здзелка, біржавы курс, дагавор, заводскі сабекошт, касавыя ордары, крэдыторская запазыча-насць, ліміт, менеджар, нарміруемы час, аптовы гандаль, галіна народ-най гаспадаркі, цэнавая эканоміка, статут прадпрыемства.

Заданне 4. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Смеяться над взяткодателем, удивляться цене, беспокоиться о приватизации, знать о финансовом плане, радоваться успеху, поблагодарить бизнесмена, не сделать из-за конкурента, обращаться за помощью, идти за выручкой, простить менеджера, простите меня, послать за деньгами, спрашивать о государственном заказе, говорить о готовой продукции, забыть про денежные фонды, по причине занятости диспетчера, удивляться темпам экономического развития.

Скланенні назоўнікаў

Скланенні назоўнікаў можна праілюстраваць на прыкладзе таб-ліцы 4.

Табліца 4 – Скланенні назоўнікаў

Скла-ненне

Род

Жаночы

Мужчынскі

Ніякі

1-е

назоўнікі з канчаткамі -а, -я (краіна, хваля)

 

 

2-е

назоўнікі з нулявым канчаткам  (дзень, ураджай)

назоўнікі з канчаткамі -а, -о, -е, -ё (возера, жніво, жыццё, снеданне) + 5 назоўнікаў на -мя (бярэмя, вымя, цемя, семя, полымя)

3-е

назоўнікі з нулявым канчаткам  (радасць)

 

 

 

Рознаскланяльныя назоўнікі

Да рознаскланяльных назоўнікаў адносяцца:

1. Тры назоўнікі на -мя: імя, племя, стрэмя.

2. Мужчынскага роду з канчаткамі -а, (-я): стараста, дзядуля, дзядзька, старшыня.

3. Назвы маладых істот: дзіця (ё), бусляня (ё), птушаня (ё).

4. Агульнага роду з канчаткамі -а (-я): сірата, ціхоня, сведка, калега, запявала, суддзя, гарэза і г.д.