- •Тлумачальная запіска
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Заданні
- •Заданні
- •Літары э, е
- •Перадача акання на пісьме
- •Правапіс літар о, э, а ў складаных словах
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Некаторыя cпалучэнні зычных
- •Нескладовае ў і у складовае
- •Прыстаўкі
- •Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
- •Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Скарачэнне слоў рэгламентуецца наступнымі правіламі:
- •Правілы пераносу
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Скланенні назоўнікаў
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Правапіс некаторых канчаткаў назоўнікаў
- •Канчаткі назоўнікаў II скланення ў родным склоне адзіночнага ліку
- •Заданні
- •Научный поиск
- •Ужыванне лiчэбнікаў з назоўнікамі
- •Скланенне лічэбнікаў
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Беларускія вучоныя
- •Заданні
- •Тыповы план напісання рэцэнзій і водзываў
- •Прыклады клішыраваных анатацый
- •Заданні
- •Заданні
- •Тэкст службовага дакумента
- •Некаторыя правілы выкарыстання скарачэнняў у тэкстах дакументаў
- •Асабістыя дакументы
- •Заданні
- •Заданні
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры
- •246029, Г. Гомель, прасп. Кастрычніка, 50.
- •246029, Г. Гомель, прасп. Кастрычніка, 50.
Асабістыя дакументы
Заява – гэта дакумент, які ўтрымлівае просьбу якой-небудзь асобы. Адрасуюць заяву арганізацыі ці службовай асобе ўстановы.
Размяшчэнне частак заявы:
1) найменне пішацца зверху з водступам на трэць радка;
2) прозвішча, імя, імя па бацьку заяўніка – пад адрасатам;
3) тэкст пішацца з чырвонага радка;
4) дата ставіцца злева, подпіс – справа.
Афармленне наймення адрасата: калі яно ўяўляе сабой назву арганізацыі, то ставіцца ў В. скл., калі гэта назва пасады службовай асобы – у Д. скл.
Клішыраваныя формы:
1. Просьба выражаецца:
прашу + інф. (дазволіць, дапусціць і г.д.)
Прашу Вашага дазволу (згоды) + на што?
2. Канструкцыі ўводу аргументацыі:
у сувязі з тым, што...; на падставе таго, што...; таму што... .
прыклад
ЗАЯВА
|
Дэкану камерцыйнага факультэта Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі дац. Локцевай К. І. аспіранткі кафедры гісторыі Беларусі Тамашовай Вольгі Іванаўны |
Прашу камандзіраваць мяне ў Мінск у бібліятэку Акадэміі навук тэрмінам на 10 дзён дзеля азнаямлення з архіўнымі матэрыяламі па тэме дысертацыі.
Дата (подпіс)
ЗАЯВА
|
У аддзел фотакопій Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі акад. Жураўлёва В. П., які пражывае па адрасу: г. Мінск, вул. П. Броўкі, д. 6, кв. 13 |
Прашу зрабіць мне фотакопію кнігі Выгоцкага Л.С. “Пытанні тэорыі і гісторыі псіхалогіі”, т. 2. – М., 1982, неабходную для навуковай работы.
Дата (подпіс)
Даверанасць – дакумент, з дапамогай якога адна асоба прадас-таўляе другой асобе паўнамоцтвы зрабіць за яе якое-небудзь дзеянне (часцей за ўсё – атрымаць што-небудзь).
Размяшчэнне частак даверанасці:
1) тэкст пішацца з чырвонага радка;
2) дата ставіцца злева, подпіс – справа;
3) пад датай i подпiсам неабходна прадугледзець месца, каб засведчыць дакумент.
Клішыраваныя формы
Хто? + давяраю + каму? + інф. (атрымаць...).
Прыклады
Даверанасць
Я, студэнт другога курса эканамічнага факультэта БГЭУ, Белікаў Іван Іванавіч, давяраю студэнту першага курса Кісялёву Сяргею Аляксандравічу атрымаць мае падручнікі ў бібліятэцы ўніверсітэта.
Дата (подпіс)
Подпіс студэнта Белікава А. І. сведчу
Дата (подпіс)
ДАВЕРАНАСЦЬ
20.01.1999
Я, Гуськова Ганна Мікалаеўна, давяраю атрымаць маю заработную плату за жнівень месяц у памеры 200 000 (дзвесце тысяч) руб. галоўнаму інжынеру МАЗа Капко Мікалаю Пятровічу.
Лабарант (подпіс) Г.М. Гуськова
Подпіс Гуськовай Г. М. сведчу
Інспектар АК (подпіс) Р.Т. Калініна
Распіска – дакумент, які сцвярджае, што ва ўстанове ці ад прыватнай асобы атрыманы рэчы, дакументы, грошы.
Размяшчэнне частак распіскі:
1) слова распіска пішуць з вялікай літары пасярэдзіне радка;
2) тэкст распіскі пішуць з чырвонага радка;
3) дата – злева, подпіс – справа.
Клішыраваныя формы:
Я, + прозвішча, імя, імя па бацьку + пасада + атрымаў...
Прыклад
Распіска
Я, Барысюк Павел Сямёнавіч, студэнт 3 курса эканамічнага факультэта БГЭУ, 18 чэрвеня 2002 г. атрымаў ад загадчыцы склада ўніверсітэта Навіцкай Тамары Сяргееўны 1 (адну) брызентавую палатку і 5 (пяць) рукзакоў.
Пасля 28 чэрвеня ўсё атрыманае вярну на склад.
18 чэрвеня 2002 г. (подпіс)
Аўтабіяграфія – кароткі расказ пра свой жыццёвы шлях, які пішацца ад першай асобы.
У пачатку тэксту трэба назваць сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, час і месца нараджэння, сказаць пра заняткі бацькоў. Пасля гэтага коратка гавораць пра гады вучобы, называюць асноўнае з працоўнай і грамадскай дзейнасці. У канцы тэксту ставяць дату і подпіс.
Прыклад
Аўтабіяграфія
Я, Герасімовіч Тамара Пятроўна, нарадзілася 15 сакавіка 1985 г. ў г. Масты Гродзенскай вобласці. Мой бацька, Пётр Міхайлавіч, працуе інжынерам на мэблевай фабрыцы, маці, Ганна Антонаўна, – настаўніца беларускай мовы і літаратуры.
У 1991 г. я паступіла ў сярэднюю школу № 2 г. Масты, якую закончыла ў 2001 г. У тым жа годзе паступіла ў БГЭУ на эканамічны факультэт, дзе і вучуся па сённяшні дзень.
Дата (подпіс)
