Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Заданні

Заданне 1. Запішыце наступныя выказванні-цытаты рознымі спо-сабамі (як часткі сказаў, як цэлыя сказы; з указаннем і без указання аўтара і інш.). Растлумачце спосабы афармлення цытат.

Жыццё ўпрыгожваецца дзвюма рэчамі: заняткамі матэматыкай і яе выкладаннем (С. Д. Пуасон). Матэматычны дар, так як і музычны, часта прыроджаны, праяўляецца рана і арганічна вызначае склад розуму дадзенага чалавека (С. Вавілаў).

Межы навук падобныя да гарызонта: чым бліжэй падыходзяць да іх, тым далей яны адсоўваюцца (П. Буаст). Пры сваім узнікненні навуковая ісціна праходзіць тры стадыі разумення. Спачатку кажуць, што гэта абсурд, потым – у цэлым нешта ёсць. Нарэшце – гэта даўно вядома (Э. Рэзерфорд). Толькі навука пераменіць свет. Навука ў шырокім значэнні: i як расшчапляць атам, і як выхоўваць дзяцей... І дарослых таксама (М. М. Амосаў). Шырока распрасцірае хімія рукі свае ў справы чалавечыя.. Куды ні паглядзім, куды ні азірнёмся, усюды паўстаюць перад вачыма нашымі поспехі яе руплівасці (М. Д. Ламаносаў). Мудрасць не ў тым, каб ведаць як мага болей, а ў тым, каб ведаць, якія веды самыя патрэбныя, якія менш і якія яшчэ менш патрэбныя (Л. М. Талстой). Спыніся гаварыць адразу ж, калі заўважыш, што раздражняешся сам або той, з кім гаворыш. Нясказанае слова – золата (Л. М. Талстой).

Кожны раз я безліч разоў успамінаю, што ў аснове майго знешняга і ўнутранага жыцця – праца цяпер жывых і ўжо памерлых людзей, а значыць, я павінен напрэгчы ўсе свае сілы, каб даць ім не менш за тое, што ўжо атрымаў і працягваю атрымліваць (А. Эйнштэйн). У кожнай навуцы столькі ісціны, колькі ў ёй матэматыкі (Э. Кант). Хто з дзіцячых гадоў займаецца матэматыкай, той развівае ўвагу, трэніруе свой мозг, сваю волю, выхоўвае ў сабе настойлівасць і ўпартасць у дасягненні мэты (А. І. Маркушэвіч). Што значыць выкладаць? Гэта значыць сістэматычна заахвочваць вучняў да іх уласных адкрыццяў (Д. К. Спенсер).

Заданне 2. Напішыце рэферат па тэме, прапанаванай выкладчыкам. Складзіце да свайго рэферата бібліяграфічны спіс выкарыстанай літаратуры.

Тэма 20. АФIЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ I ЯГО АСАБЛIВСЦI

Афіцыйна-справавы (афіцыйна-дзелавы) стыль – гэта стыль дзяржаўных дакументаў, указаў, законаў, пастаноў, пратаколаў, даведак, справаздач, заяў і іншых справавых папер афіцыйнай і дзелавой перапіскі.

Дзелавая карэспандэнцыя – адна з формаў пісьмовых зносін паміж фізічнымі ці юрыдычнымі асобамі. Гэта аўтабіяграфіі і кантракты, распіскі і акты, афіцыйныя лісты і паведамленні, дэкрэты і пагад-ненні і г. д. Афіцыйна-справавому стылю характэрна сцісласць у выкладзе матэрыялу, дакладнасць у перадачы інфармацыі, шырокае ўжыванне ўстойлівых традыцыйных выразаў, канцылярскіх зваротаў (штампаў), фармулёвак. Стыль выконвае інфармацыйную і камуніка-тыўную функцыі: з’яўляецца сродкам наладжвання афіцыйных і справавых (дзелавых) зносін, з’яўляецца носьбітам дакладнай інфармацыі. Мэта большасці дакументаў – паведаміць. Напрыклад, з аб’яў даведваемся, дзе і калі адбудзецца сход ці нарада, у пратаколе фіксуецца ход абмеркавання таго ці іншага пытання, у кантрактах (дагаворах) афіцыйна сцвярджаецца пагадненне паміж установамі, дзяржавамі.

У тэксце дакументаў значная колькасць спецыяльных слоў-тэрмі-наў, аддзеяслоўных назоўнікаў: баланс, калькуляцыя, сабекошт, рэнтабельнасць, узгадненне, грыф зацверджання. Не дапускаецца ўжыванне прастамоўных, дыялектных, жаргонных слоў, эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі. Інфармацыя афармляецца такім чынам, каб яе асноўная думка адразу была зразумелая, ясная. Дакументы складаюцца сціслай і простай мовай, без двухсэнсоўных і невыразных выказванняў, гэта значыць, што справавая мова адпавядае агульна-літаратурным нормам. Афіцыйна-справавы стыль характарызуецца ўстойлівасцю, абмежаваным выбарам сродкаў, наяўнасцю ўстой-лівых спалучэнняў і выразаў, таму стварэнне распаўсюджаных даку-ментаў парой зводзіцца да запаўнення стандартных бланкаў.

Моўныя штампы, або канцылярызмы – гэта ўстойлівыя сло-вазлучэнні або спалучэнні, якія выкарыстоўваюцца ў тэксце дакумента пры апісанні аднолькавых ці падобных з’яў (матэрыяльныя каш-тоўнасці, інвентарны нумар, за кошт..., згодна з актам..., на падставе..., на аснове..., з улікам...). Выкарыстанне ў сферы справаводства такіх адзінак вядзе да поўнай уніфікацыі і стандартызацыі частак дакументаў, да ўжывання такіх трафарэтных адзінак і аднолькавых сказаў у іх змесце. Карыстанне стандартнымі сродкамі аблягчае і спрашчае працэс стварэння дакументаў, але не заўсёды імі неабходна карыстацца, паколькі культура афіцыйна-справавога стылю патрабуе не толькі ведання ўстойлівых формаў, але і пачуцця меры. Уніфі-каваная мова дакументацыі дапускае частотнае паўтарэнне аднолькавых тэрмінаў, сінтаксічных адзінак (у адпаведнасці з..., па лініі..., у парадку..., па пытанні..., з-за адсутнасці..., тэхніка бяспекі, касацыйная скарга). Часам такія сродкі выцясняюць іншыя моўныя прыёмы і формы выказвання.

Асноўным аб’ектам справавога стылю з’яўляецца дакумент як сродак замацавання інфармацыі аб фактах, падзеях, з’явах аб’ектыў-най рэальнасці і мысліцельнай дзейнасці чалавека.

Дакумент – (ад лац. dukumentum – павучальны прыклад, пасведчанне) матэрыяльны аб’ект з інфармацыяй, якая замацавана адпаведным спосабам для перадачы ў прасторы і часе. Дакумент – справавая папера, на якой фіксуецца працэс гаспадарчай, юрыдычнай, экана-мічнай дзейнасці, афармляюцца прававыя зносіны. Фіксуючы інфар-мацыю, дакумент тым самым забяспечвае яе захаванне і накапленне, магчымасць перадачы іншым асобам, паўторны зварот да яе, таму можа выконваць і такія функцыі, як уліковая, прававая, сацыяльная, культурная, функцыя кіравання і інш.

Дакументы ўключаюць не толькі характэрныя тэрміналагічныя і стандартызаваныя сродкі, але і абрэвіятуры, уласныя назвы. Марфа-логія стылю прадстаўлена пераважнай колькасцю імёнаў: большасць назоўнікаў і прыметнікаў у параўнанні з дзеяслоўнымі формамі. Сярод дзеяслоўных формаў мноства дзеясловаў-звязак (выконваецца, прад’яўляецца, зацвярджаецца, ажыццяўляецца, праводзіцца) або спалучэнняў з інфінітывам (тэрмінова выканаць, неабходна ажыц-цяўляць, падрыхтаваць да эксплуатацыі, забяспечыць камплектнасць, аб’явіць падзяку, прызначыць адказным).

Характэрнай адзнакай дакумента з’яўляецца тое, што назоўнікі, якія абазначаюць назвы пасад, прафесій, званняў, ужываюцца ў мужчынскім родзе (загадчык, інжынер, бухгалтар, эканаміст, вядучы спецыяліст, генеральны дырэктар). Уласныя назоўнікі сустракаюцца ў большасці дакументаў: заявах, дагаворах (кантрактах), планах, загадах і інш. Кожнаму віду дакументаў адпавядае пэўная колькасць рэквізітаў, г. зн. асобных элементаў дакумента (назва, дата, адрас, подпіс і інш.). Напрыклад, аўтар дакумента. Ім можа выступаць арганізацыя (прадпрыемства, установа), а ў рэквізіт уваходзіць назва арганізацыі, назва структурнага падраздзялення. Усе назвы падаюцца ў строгай адпаведнасці з найменнямі, зарэгістраванымі ўстаноўчымі дакументамі, напрыклад, статутамі. Эмблема арганіза-цыі як асобны рэквізіт таксама можа ўключаць назву, абрэвіятуру, сімвал, хаця можа сумяшчаць у сабе і назву, і малюнак, і таварны знак, напрыклад: “Атлант”, “Керамін”, “Прамень”, “МАЗ”.

Уласныя назвы і прозвішчы ў дакументах ставяцца ў розных склонавых формах, пераважна ў родным, давальным, вінавальным. Неабходна памятаць аб адрозненні склонавых канчаткаў прозвішчаў і імёнаў у беларускай і рускай мовах, напрыклад: Шабуня – Шабунем (бел.), Шабуней (рус.). У беларускай мове прозвішчы з ненаціскным канчаткам -а (-я) набываюць склонавыя канчаткі ў залежнасці ад полу асобы: Д. ск. Варвашэні Юліі, але Варвашэню Івану; Т. ск. Варвашэняй Юліяй, але Варвашэнем Іванам. У беларускай мове пашыраны нязменныя прозвішчы:

 усе прозвішчы з націскным канчаткам -о: Ралько́, Чуйко́, Жылко́;

 усе прозвішчы з канчаткам -ых (-іх): Сяды́х, Чарны́х, Бальшавы́х;

 прозвішчы жанчын, якія заканчваюцца на зычны гук: Паўловіч, Корань, Навумчык.

Правапіс галосных і зычных гукаў падпарадкуецца агульным правілам мовы: Сакалоў (бел.) – Соколов (рус.), Чарных (бел.) – Черных (рус.), Біцель (бел.) – Битель (рус.). Агульнапрынятыя ў апошні час варыянтныя напісанні імёнаў па бацьку: Васільевіч і Васілевіч, Яўгеньевіч і Яўгенавіч, Аркадзьевіч і Аркадзевіч.

Прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, геаграфічныя назвы, назвы прадпрыемстваў і ўстаноў частотныя ў афіцыйна-справавым стылі (аўтабіяграфіі, даручэнні, характарыстыкі). Уласныя назвы могуць змяняцца, напрыклад, БДАТУ, БНТУ, гэта адлюстроўваецца і ў адпаведных дакументах.

Сінтаксіс дакумента таксама мае свае спецыфічныя асаблівасці. Па-колькі стыль павінен перадаваць інфармацыю сцісла, дакладна і паслядоўна, то выкарыстоўваюцца складаныя (складаназалежныя) сказы. Не сустракаюцца клічныя сказы, таму што стыль пазбаўлены экспрэ-сіўнасці. Пераважаюць апавядальныя сказы, сустракаюцца пытальныя.

Выкарыстоўваць моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю неабходна мэтанакіравана, толькі працуючы са справаводствам, але мовай дакументаў, пазбаўленай жывой экспрэсіі і вобразнасці, нельга карыстацца там, дзе трэба не толькі перадаць інфармацыю, данесці думку, але і закрануць духоўныя пачуцці людзей.