- •Тлумачальная запіска
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Заданні
- •Заданні
- •Літары э, е
- •Перадача акання на пісьме
- •Правапіс літар о, э, а ў складаных словах
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Некаторыя cпалучэнні зычных
- •Нескладовае ў і у складовае
- •Прыстаўкі
- •Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
- •Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Скарачэнне слоў рэгламентуецца наступнымі правіламі:
- •Правілы пераносу
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Скланенні назоўнікаў
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Правапіс некаторых канчаткаў назоўнікаў
- •Канчаткі назоўнікаў II скланення ў родным склоне адзіночнага ліку
- •Заданні
- •Научный поиск
- •Ужыванне лiчэбнікаў з назоўнікамі
- •Скланенне лічэбнікаў
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Беларускія вучоныя
- •Заданні
- •Тыповы план напісання рэцэнзій і водзываў
- •Прыклады клішыраваных анатацый
- •Заданні
- •Заданні
- •Тэкст службовага дакумента
- •Некаторыя правілы выкарыстання скарачэнняў у тэкстах дакументаў
- •Асабістыя дакументы
- •Заданні
- •Заданні
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры
- •246029, Г. Гомель, прасп. Кастрычніка, 50.
- •246029, Г. Гомель, прасп. Кастрычніка, 50.
Нескладовае ў і у складовае
Нескладовае ў пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем пасля галосных.
Пры чаргаванні [у] з [ў]: на пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць), сонца ўзімку (месяц узімку), крыкі «ўра» (крык «ура»), для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам), на ўзвей-вецер (сцяг узвіўся), ледзьве ўчуў (раптам учуў);
Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да урны, Брэсцкая унія, піва ужгарадскае, жанчыны ульчы, групоўка ультра, норма і узус, насілі унты, чулася уханне, аул, баул, аукаць, выклічнікі у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які смешны!).
Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх.
Гук [у] на пачатку ўласных назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекістан (для ўзбекаў), на Уральскіх гарах (на ўральскіх дарогах), ва Украіне (за ўкраінцаў), пасля Указа Прэзідэнта (падпісаны ўказы), за Уладзіміра, каля Уладзіслава, да Усяслава.
Прыстаўкі
Прыстаўка су- пішацца ў назоўніках:
дзе су- вылучаецца толькі гістарычна: сусед, сувой, сувязь, супын, супынак, сутаргі, сумятня, супастат, супоня, суткі, сутокі, суцяга, сумёт, сустаў;
як правіла, у новых утварэннях, калі ёсць слова і без су-: суграмадзянін, супалімер, сукрэдытор, сукіраўнік, супастаўшчык, сучлен, суапякун, супрацоўнік, суродзіч, сунаймальнік, суспадчыннік, суадказчык, сузабудоўшчык, сувыканаўца і інш.;
у словах, якія без су- не ўжываюцца: суквецце, сузор'е, суладдзе, сугучча, суглінак, супесак, сукравіца, сузіральнік, сумежжа.
Прыстаўка су- пішацца:
у дзеясловах: суадносіць, супадпарадкоўваць, сумяшчаць, суіснаваць, сустракаць, сутыкацца, супярэчыць, супастаўляць, суадпавядаць, супадаць;
у прыметніках: сумежны, сувымерны, сувосевы, сукупны, суладны, сугучны, сучасны, сувымяральны, супольны, сумесны, суцэльны;
у прыслоўях: супраць (супроць).
Прыстаўка су- захоўваецца ў лексемах, словаўтваральна звязаных са словамі, што маюць прыстаўку су-: сутачны (суткі), суцяжнічаць (суцяга), сурэдактарстваваць (сурэдактар), суапякунства (суапякун), сузіранне (сузіраць), сумяшчальнік (сумяшчаць), сустрэчны (сустрэча), супярэчлівасць (супярэчлівы), сумежнасць (сумежны), супольнасць (супольны), сумесна (сумесны), насуперак (супраць) і інш.
Прыстаўка са- пішацца:
у некаторых назоўніках, дзе прыстаўка выдзяляецца толькі гістарычна: сасуд, савет, сабор, саюз, саслоўе;
у запазычаннях і кальках (пераважна з рускай мовы): саіскальнік, сакурснік, садружнасць, сатрапезнік, сачыненне, састаў, саслужывец і інш.
Прыстаўка са- захоўваецца:
у лексемах, словаўтваральна звязаных са словамі з прыстаўкай са-: саўдзел (саўдзельнік), саслоўны (саслоўе), састыкоўванне (састыкаваць), састаўляць (састаў), сашчэпка (сашчапіць), сапраўды (сапраўдны) і інш.;
у дзеясловах, калі са- з'яўляецца варыянтам с- (перад збегам зычных): садраць (параўн.: здзяру), сагнаць (параўн.: зганю), саскочыць, сажмурыць, сасмажыць, саслабець, сасватаць, састроіць, сашмаргнуць, сашпіліць, саштурхнуць, сасмягнуць, сагнуць, саграшыць, сашчыкнуць, сашчапіць і інш.;
у прыметніку сапраўдны і вытворных ад яго.
Спрэчныя выпадкі напісання прыставак су- і са- вызначаюцца па слоўніку.
У прыстаўцы дыз- пішацца з перад галоснымі (у тым ліку ётаванымі) і с – перад зычнымі: дызасацыяцыя, дызартрыя, дыз'юн-кцыя, дысгармонія, дыспрапорцыя, дыскваліфікаваць, дысфункцыя, дыскрэдытаваць, дыскамфорт.
Прыстаўка дэз- пішацца нязменна: дэзадарант, дэзактывацыя, дэзарыентацыя, дэзынфекцыя, дэзынтэграцыя, дэзурбанізацыя.
Пры спалучэнні прыставак (аб-, ад-, раз-, над-, пад-, з-(с-), уз-, перад-, дэз-, суб-), прэфіксоідаў (звыш-, між-, сярод-, пан-, супер-, транс-, кантр-), частак слова ў складаных словах (паліт-, пед-, дзярж- і пад.), што заканчваюцца на цвёрды зычны, з коранем або іншай прыстаўкай, якія пачынаюцца на і згодна з вымаўленнем замест і пішацца ы: абыграць, абымшэлы, абынтэлігенціцца, зымправізаваць, зыначаны, зысці, сысці, адыграць, адыменны, адыходзіць, сыграцца, сышчык, узыход, спадыспаду (спадысподу), падыспытны, падынтэграваць, падыход, разысціся, перадымперскі, перадыспытны, спадылба, субынспектар, дэзынтэгратар, дэзынфармацыя, дэзынфіцыраваць; звышымклівы, звышындустрыяльны, звышынфляцыя, міжырыгацый-ны, міжынстытуцкі, панысламізм, кантрыдэя, кантрыгра, суперынтэлект, трансындыйскі, педынстытут, дзяржынспектар, па-літынфармацыя, санынструктар, цяжындустрыя, медынструменты, спецынструктаж, гарынспекцыя, гасынвентар.
Суфіксы
Пераважная большасць запазычаных дзеясловаў ужываецца з суфіксам -ава- (-ява-): дэградаваць, фальсіфікаваць, арыентаваць, прагназаваць, балансаваць, цытаваць, аналізаваць, іранізаваць, куль-тываваць, кантактаваць, планаваць, групаваць, нацыяналізаваць, прыватызаваць, дэклараваць, ліквідаваць, акліматызаваць, пераф-разаваць, кваліфікаваць, інфармаваць, урбанізаваць, каталізаваць, функцыянаваць, ваенізаваць, кантраляваць, тыпізаваць, паразіта-ваць, фінансаваць, культываваць, тыражаваць, ігнараваць, рэага-ваць, кансультаваць, прафіляваць, ангажаваць, нерваваць, абстра-гаваць, імпартаваць, дэбатаваць, дэбютаваць, інспектаваць, экспар-таваць, рэканструяваць, дыскутаваць, правакаваць, фінішаваць.
Дзеяслоўны суфікс -ірава- (-ырава-) ужываецца:
калі без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з дзеясловамі з суфіксам -ава- (-ява-): буксіраваць – буксаваць, парадзіраваць – парадаваць, візіраваць – візаваць, будзіраваць – будаваць, газіраваць – газаваць, камандзіраваць – камандаваць, пазіраваць – пазаваць, пасіраваць – пасаваць, тушыраваць – тушаваць, парыраваць – пара-ваць, планіраваць – планаваць, паніраваць – панаваць, фарміраваць – фармаваць, апаніраваць – апанаваць;
калі дзеяслоў без -ір- (-ыр-) губляе сваю фармальную і семан-тычную акрэсленасць: шакіраваць, бісіраваць, бравіраваць, гармані-раваць, драпіраваць, лабіраваць, грасіраваць, курыраваць, лавіраваць, дэкарыраваць, сервіраваць, фантазіраваць, лакіраваць, штудзіра-ваць, мусіраваць, татуіраваць і інш.;
калі дзеяслоў мае вузкатэрміналагічнае значэнне: манціраваць, пасівіраваць, аксідзіраваць, зандзіраваць, дэкаціраваць, сталіраваць, дэмпфіраваць, юзіраваць, юсціраваць, парафіраваць, дыфундзіраваць;
у некаторых выпадках паралельна ўжываюцца дзве формы: дэмаскіраваць – дэмаскаваць, акупіраваць – акупаваць, курсіраваць – курсаваць, калькіраваць – калькаваць, базіраваць – базаваць.
Суфікс -ава- (-ява-) пішацца ў неазначальнай форме і формах прошлага часу тых дзеясловаў, якія ў першай асобе адзіночнага ліку губляюць гэты суфікс і заканчваюцца на -ую (-юю): галасую – галасаваць, галасаваў, галасавала, галасавалі, начую – начаваць, чаргую – чаргаваць, малюю – маляваць, камандую – камандаваць, пакутую – пакутаваць, даследую – даследаваць, будую – будаваць, рэкамендую – рэкамендаваць, характарызую – характарызаваць.
Суфікс -іва- (-ыва-) пішацца ў неазначальнай, асабовых формах дзеяслова і ў формах прошлага часу незакончанага трывання пасля збегу зычных, апошні з якіх л, р або н: падкрэсліваць, падкрэсліваю, падкрэсліваў, падкрэслівалі; падтрымліваць, адыгрываць, выветрываць, запэўніваць.
Суфікс -ва- пішацца ў астатніх выпадках: выконваць, выконваю, выконваў, выконвалі; адказваць, вымешваць, адмерваць, заканчваць, загадваць, адорваць, разбэшчваць, падстрэльваць, раздумваць, заваёўваць, зацярушваць, дагульваць, размяркоўваць, забінтоўваць, распілоўваць.
