Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Заданні

Заданне 1. Перакладзiце i выпiшыце спачатку тэрмiны агульна-ўжывальныя, а затым вузкаспецыяльныя.

Семантика, диагноз, кислород, винчестер, жанр, гипотенуза, межсетевой протокол, уравнение, суффиксоиды, фарад, пенальти, ономастика, диаграмма, пневмония, радиус, электрон, опера, кэш-память, ватт, эйнштейний, аспирин, фотосинтез, термодиффузия, генератор, паскаль, стэп-аэробика, баттерфляй, бодибилдинг, молярная концентрация, фильтрование, атом, амплитуда, частотный модулятор, вектор, ультрафиолетовое излучение, ангина, микропроцессор, матрица, лазер, стример, формула, меридиан, компьютер, симметрия, диэлектрик, стоматология, углекислый газ, диагональ, периметр, предикат, степень, статистика, пропорция, прогрессия, силлогизм, атмосферное давление, уравнение Дирака.

Заданне 2. Размяркуйце прыведзеныя словы на тэрмiны і пра-фесiяналізмы.

Кандэнсатар, разак, бінарнае дрэва, камень, манітор, сістэмны блок, асцылограф, закон Ньютана, праграма Microsoft Word, балванка, акустычная хваля, асацыятыўнасць, венік, візуалізацыя, дэскрыптар, сервак, клава, семантычныя сеткі, курсор, кандзёр, вінда, цвёрды дыск, стэк, штучны інтэлект, кэш-памяць, генетычны алгарытм, монік, ураўненне Дзірака, мацярынская плата, вінчэстар, CD-ROM дыскі, пра-цэсар, дыскавод, мацярынка, дыферэнцыял, флопік, дыфузія, артага-нальны вектар, жалеза, сетка, порт, аперацыйная сістэма Windows XP.

Заданне 3. Знайдзiце сярод прыведзеных слоў мiжнавуковыя тэрмiны-амонімы. Складзiце з iмi словазлучэннi. Укажыце, якiм тэрмiнасiстэмам яны належаць.

Узор: Вірус грыпу (мед.); вірус камп’ютарны (праграм.).

Стужка, мiграцыя, клетка, элiпс, флюс, марфалогiя, аперацыя, сячэнне, плошча, разрад, модуль, дыск, порт, аналiз, цылiндр, гук, абарачальнасць, палец, калена, цела, ціск, кропка, поле, від, перыяд, аб’ект, канал, гіпербала, семантыка, інтэрферэнцыя, клавіятура, рэгістр, пратакол, градус, клапан, рэдактар, гама, каэфіцыент.

Тэма 5. СПЕЦЫЯЛЬНАЯ ЛЕКСІКА. АДРОЗНЕННЕ ТЭРМІНАЛАГІЧНАЙ І ПРАФЕСІЙНАЙ ЛЕКСІКІ

Спецыяльная лексіка – гэта словы і спалучэнні слоў, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю людзей. Сярод спецыяльных слоў выдзяляюць прафесійную лексіку (прафесіяналізмы) і тэрміны.

Да прафесійнай лексікі адносяцца словы і выразы, якія выка-рыстоўваюцца ў розных сферах вытворчасці, тэхнікі, што не сталі, аднак, агульнаўжывальнымі. У адрозненне ад тэрмінаў – навуковых назваў, спецыяльных паняццяў – прафесіяналізмы функцыянуюць пераважна ў вусным маўленні як «паўафіцыйныя» словы, якія не маюць строгага навуковага характару. Прафесіяналізмы служаць для абазначэння розных вытворчых працэсаў, сыравіны, выпушчанай прадукцыі і пад. Напрыклад, у мове паліграфістаў выкарыстоўваюцца прафесіяналізмы: канцоўка (графічнае ўпрыгожанне ў канцы кнігі), вусік (канцоўка з патаўшчэннем усярэдзіне), хвост (ніжняе знешняе поле старонкі); у мове журналістаў і рэдактараў можна пачуць слова шапка (загаловак для некалькіх газетных заметак); у мове супра-цоўнікаў праваахоўчых органаў – дзяжурка (дзяжурная часць); бу-даўнікі карыстаюцца словамі віра! (уверх), майна! (уніз). Прафе-сіяналізмы характэрны для мовы спартсменаў, шахцёраў, урачоў, рыбакоў, паляўнічых і інш.

Дзякуючы сваёй эмацыянальнай выразнасці прафесіяналізмы праз гутарковую мову трапляюць іншы раз у літаратурны ўжытак, дзе выс-тупаюць звычайна як размоўныя, экспрэсіўныя эквіваленты тэрмінаў.

Тэрмін (лац. terminus – граніца, мяжа) – спецыяльнае слова ці словазлучэнне, створанае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Кожнае слова-тэрмін мае дакладнае значэнне, зафіксаванае ў спецыяльных навуковых даследаваннях ці тэрміналагічных слоўніках. Тэрміны і прафесіяналізмы даюцца ў тлумачальных слоўніках з паметай “спецыяльнае”, зрэдку ўказваецца сфера прымянення таго ці іншага тэрміна (фіз., мед., мат. і г. д.). Кожная вобласць ведаў мае сваю тэрміналагічную сістэму. Адрозніваюць тэрміны шырокаўжывальныя (агульназразумелыя) і вузкаспецыяльныя. Значэнне шырокаўжывальных тэрмінаў вядома і неспецыялісту. Найперш гэта агульнанавуковыя тэрміны, якія выка-рыстоўваюцца ў розных галінах навукі і належаць навуковаму стылю мовы ў цэлым: эксперымент, адэкватны, эквівалент, прагназаваць, гіпатэтычны, прагрэсіраваць, рэакцыя і г. д. Гэтыя тэрміны ўтвараюць паняційны фонд розных навук і характарызуюцца найбольшай час-тотнасцю ўжывання.

Адрозніваюць і спецыяльныя тэрміны, якія замацаваны за пэўнымі навуковымі дысцыплінамі, галінамі вытворчасці і тэхнікі, напрыклад, у эканоміцы: гандаль, падатак, цэнаўтварэнне, лізінг; у лінгвістыцы: дзейнік, фанема, прэфікс; у медыцыне: міёма, парадантоз, кардыя-логія і інш.

Тэрміналагічная лексіка – інфарматыўная. Таму ў мове навукі тэрміны незамяняльныя, бо дазваляюць коратка і максімальна дакладна сфармуляваць думку.

Адзнакай нашага часу стала распаўсюджанне тэрмінаў за межы навуковых прац, што дае падставы гаварыць пра тэрміналагізацыю нашага маўлення. Так, многа слоў, што маюць тэрміналагічнае значэнне, атрымалі шырокае распаўсюджанне: сайт, электарат, вердыкт, кансэнсус, перпендыкуляр.

Да спецыфічных асаблівасцей тэрмінаў адносяцца:

 сістэмнасць;

 наяўнасць дэфініцыі (для большасці тэрмінаў);

 адназначнасць;

 адсутнасць экспрэсіі;

 прыналежнасць, як правіла, навуковаму стылю;

 значная перавага сярод іх назоўнікаў;

 вялікая колькасць у складзе тэрміналагічных сістэм слоў інша-моўнага паходжання, інтэрнацыянальнай лексікі.

Прафесіяналізмы і тэрміны маюць як шэраг агульных рыс, так і яшчэ больш адрознівальных прыкмет. Аб’ядноўвае іх найперш прыналежнасць да абмежаванай сферы ўжытку і здольнасць называць адны і тыя ж прадметы, з’явы і працэсы. Адрозненні ж заключаюцца ў наступным:

 сфера тэрміналогіі – пісьмовая мова, прафесіяналізмы ўзнікаюць і пераважна існуюць у вусным маўленні;

 тэрміналогія ствараецца штучна, тэрміны спецыяльна складаюцца, а прафесіяналізмы ўзнікаюць стыхійна;

 наяўнасць у тэрмінаў афіцыйнага статусу і адсутнасць такога статусу ў прафесіяналізмаў;

 адсутнасць экспрэсіўнай афарбоўкі ў значэннях першых і яе наяўнасць у змесце другіх.