- •Тлумачальная запіска
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Заданні
- •Заданні
- •Літары э, е
- •Перадача акання на пісьме
- •Правапіс літар о, э, а ў складаных словах
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Некаторыя cпалучэнні зычных
- •Нескладовае ў і у складовае
- •Прыстаўкі
- •Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
- •Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Скарачэнне слоў рэгламентуецца наступнымі правіламі:
- •Правілы пераносу
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Скланенні назоўнікаў
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Правапіс некаторых канчаткаў назоўнікаў
- •Канчаткі назоўнікаў II скланення ў родным склоне адзіночнага ліку
- •Заданні
- •Научный поиск
- •Ужыванне лiчэбнікаў з назоўнікамі
- •Скланенне лічэбнікаў
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Беларускія вучоныя
- •Заданні
- •Тыповы план напісання рэцэнзій і водзываў
- •Прыклады клішыраваных анатацый
- •Заданні
- •Заданні
- •Тэкст службовага дакумента
- •Некаторыя правілы выкарыстання скарачэнняў у тэкстах дакументаў
- •Асабістыя дакументы
- •Заданні
- •Заданні
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры
- •246029, Г. Гомель, прасп. Кастрычніка, 50.
- •246029, Г. Гомель, прасп. Кастрычніка, 50.
Заданні
Заданне 1. Прачытайце тэкст. Назавіце асаблiвасцi фанетычнай сiстэмы беларускай лiтаратурнай мовы, на якія звяртае ўвагу аўтар.
Наша мова вечная, бо ўся яна, як наш характар. Здаецца, кволая ад пяшчотнай мяккасцi, яна раптам кiдае наверх схаваную ад усiх мужнасць i сiлу. I, як быццам дамогчыся свайго, б’е, як перапёлка ў жытах, – мякка, а за тры вярсты чуваць. “Эль” – як салодкае вiно, “дзе” – як шкляной палачкай па крышталю, мяккае “с” – як соннае цiўканне сiнiчкi ў гняздзе. I побач “р”, як гарошына ў свiстку, і доўга, пявуча, адкрыта гучаць галосныя. А “г” прыдыхае так ласкава, як мацi на лобiк дзiцяцi, каб перастаў снiць дрэнны сон.
Дык што ж лепей за цябе, мова мая, мова наша! За цябе, даўняя, за цябе, вечна жывая, за цябе, неўмiручая. (Ул. Караткевiч. Курс бела-рускай мовы)
Заданне 2. Прачытайце тэкст, захоўваючы правiлы вымаўлення галосных і зычных. Выпiшыце словы, якiя адрознiваюцца вымаўлен-нем i напiсаннем.
Канкурэнцыя – гэта сапернiцтва памiж удзельнiкамi рыначнай гаспадаркi за лепшыя ўмовы вытворчасцi, куплi i продажу тавараў. Iснуюць і iншыя азначэннi канкурэнцыi. Канкурэнцыя – эканамiчная барацьба, сапернiцтва памiж адасобленымi вытворцамi прадукцыi, работ, паслуг за задавальненне сваiх iнтарэсаў, звязаных з продажам гэтай прадукцыi, выкананнем работ, аказаннем паслуг адным і тым жа спажыўцом. Канкурэнцыя – спаборная работа памiж тавара-вытворцамi за найбольш выгадныя сферы ўкладання капiталу, рынку збыту, крынiцы сыравiны і адначасова вельмi дзейсны механiзм стыхiйнага рэгулявання прапорцый грамадскай вытворчасці (“Эко-номика для всех: популярный словарь”).
Заданне 3. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Адкажыце, якія фанетычныя з’явы назіраюцца ў выдзеленых словах (аканне, асіміляцыя, аглушэнне зычных і г. д.).
1. Народная мудрасць гаворыць, што чалавек, які дзе-небу.. пасадзіў дрэўца, ніколі не пакіне думкамі той м..сціны, дзе пасадзіў яго (Кір.) 2. Н..спадзяваны маро.., раптоўна наваліўшыся на Палессе пасля некалькіх ціхіх і мя..кіх дзён на сходзе зімы, пратрымаўся н..доўга (К-с). 3. Хмара нібы ра..шчапілася маланкай, прагучаў магутны ўдар гром.., і дождж лінуў – густы, цёплы. (Хадк.) 4. Б..лявыя зімовыя хмары ні..ка павіслі над зм..рцвелаю зямлёю. (К-с) 5. Ля самай бу..кі спрактыкавана ладзіў кулямётную пазіцыю старшына Карпенка. (В.Б.) 6. Уражанне такое, быццам знаходзі..ся недзе пад Рыгай, на ўзбярэ..жы Балтыйскага мора. (В.В.) 7. Дарога праз м..сток ішла раз’е..джаная, бітая і за млынам ця..ка рвалася на ўзгорак, адразу ж за самотнымі спарышамі ўзб..рэжных алешын. (К.Ч.) 8. Чэхі і славакі не шкадавалі сіл, каб найху..чэй прарвацца на сваю шматпакутную радзіму. (Нях.)
Тэма 13. МОЎНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ І ЯЕ ВІДЫ
У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыво-дзіць да інтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя – (лац. inter “паміж”, ferens, ierentis “які нясе, пераносіць”) узаемадзеянне элементаў розных моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму. Гэта ўзаемадзеянне выражаецца ў адхіленнях ад нормаў іншай мовы, міжвольным (несвядомым) перанясенні ў яе сістэму асаблівасцей роднай мовы. Узровень інтэр-ферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з’ява даволі распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы:
фанетыку (фанетычная інтэрферэнцыя), калі, напрыклад, у рускай мове двухмоўнага індывіда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдыя [р] і [ч] на месцы рускіх мяккіх [р’] і [ч’], дзеканне і цеканне, ярка выражанае аканне і г.д.;
акцэнтуацыю (акцэнтная інтэрферэнцыя), калі двухмоўны індывід размаўляе, напрыклад, на беларускай мове, а выкарыстоўвае націск рускай мовы: за борт (замест за борт), гліняны (замест гліняны), адзінаццаць (замест адзінаццаць), спіна (замест спіна) і г.д.;
лексіку (лексічная інтэрферэнцыя), калі білінгв, напрыклад, у беларускай мове ўжывае выразы тыпу васкрасенне (бел. нядзеля), благадару (дзякуй), ці калі білінгв у рускай мове ўжывае выразы тыпу “Сегодня сильная завея” (рус. метель);
словаўтварэнне (словаўтваральная інтэрферэнцыя), калі білінгв ужывае словы, у якіх назіраецца несупадзенне словаўтваральных сродкаў, напрыклад, у рускім маўленні такімі інтэрферэмамі з’яўляюцца безлюдность (рус. безлюдие), атлетичный (атлетический), вишняк (вишенник), по-человечьи (по-человечески); ці ў беларускім маўленні білінгваў вымакшы (бел. вымаклы), ахрыпшы (ахрыплы), кантраліраваць (кантраляваць);
марфалогію (марфалагічная інтэрферэнцыя), калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме. Напрыклад, білінгв, гаворачы па-руску, можа няправільна ўжываць родавыя формы назоўнікаў (золотой медаль замест золотая медаль, порванный шинель замест порванная шинель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку (озёры замест озёра, окны замест окна) і г.д.;
сінтаксіс (сінтаксічная інтэрферэнцыя), калі пры карыстанні рускай мовай білінгв уводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрыклад, дочкина сумка замест сумка дочери, сынов костюм замест костюм сына, смеяться с него замест смеяться над ним і г. д.
Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць памылак пры маўленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах двухмоўя (гл.: Куліковіч).
