- •Тлумачальная запіска
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Заданні
- •Заданні
- •Літары э, е
- •Перадача акання на пісьме
- •Правапіс літар о, э, а ў складаных словах
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Некаторыя cпалучэнні зычных
- •Нескладовае ў і у складовае
- •Прыстаўкі
- •Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
- •Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Скарачэнне слоў рэгламентуецца наступнымі правіламі:
- •Правілы пераносу
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Скланенні назоўнікаў
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Правапіс некаторых канчаткаў назоўнікаў
- •Канчаткі назоўнікаў II скланення ў родным склоне адзіночнага ліку
- •Заданні
- •Научный поиск
- •Ужыванне лiчэбнікаў з назоўнікамі
- •Скланенне лічэбнікаў
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Заданні
- •Беларускія вучоныя
- •Заданні
- •Тыповы план напісання рэцэнзій і водзываў
- •Прыклады клішыраваных анатацый
- •Заданні
- •Заданні
- •Тэкст службовага дакумента
- •Некаторыя правілы выкарыстання скарачэнняў у тэкстах дакументаў
- •Асабістыя дакументы
- •Заданні
- •Заданні
- •Спіс рэкамендаванай літаратуры
- •246029, Г. Гомель, прасп. Кастрычніка, 50.
- •246029, Г. Гомель, прасп. Кастрычніка, 50.
Заданні
Заданне 1. Прачытайце ўрывак з Евангелля, выдадзенага В. Ця-пінскім у канцы ХVІ ст. паралельна па-царкоўнаславянску і па-старабеларуску. Укажыце рысы, якімі адрозніваецца старабеларускі тэкст ад царкоўнаславянскага.
Се волъсви от восток приидоша во Иерслим, гълаголюще: «Где ест рождейся цръ июдеиский? Видехомь бо звезду его на въстоце и приидохомъ поклонитися ему».
Пераклад: Ото мудрецы зо всходу пришли до Ерусолима, мовечи: “Где ест нароженый корол юдский? Виделисио бо звезду его на всходе и пришлисмо поклонитися ему”.
Заданне 2. Прачытайце тэксты. Падрыхтуйце паведамленне на тэму “Знакамітыя імёны ў гісторыі Беларусі”, выкарыстоўваючы звесткі пра іншых вядомых вам асоб.
1. Гісторыя беларускай культуры ведае нямала выдатных асоб, імёны якіх навечна ўпісаны залатымі літарамі ў яе скрыжалі, – людзей, найбольшым клопатам якіх праз усё жыццё было і ёсць узбагачэнне і ўзвелічэнне духоўных набыткаў свайго народа. Сярод гэтых славутых людзей з поўным правам, хораша і ярка, даўно ўжо свеціцца імя Рыгора Раманавіча Шырмы – аднаго з верных і тале-навітых сыноў беларускай зямлі.
Наўрад ці знойдзецца хоць адзін чалавек у нашым краі – нераў-надушны да лёсу роднай песні, – хто пры кожнай сустрэчы з гэтым іменем не пранікнуўся б найглыбокім і найсардэчным пачуццём удзячнасці і пашаны да яго, хто не быў бы радасна ўсцешаны ад думкі, што з’яўляецца сучаснікам і суайчыннікам гэтага незвычай-нага чалавека, і ў каго ёсць магчымасць прычасціцца душой і сэрцам да высокага плёну яго шчодрага і самабытнага таленту.
2. На золку ХХ ст. на Беларусі заззяў вясёлкай цудоўны самаро-дак, непаўторна вялікі талент, выразнік запаветных дум і светлых надзей народа – Янка Купала.
Здараецца, і ведаеш творы паэта, а ўсё роўна кожны раз, калі разгортваеш яго кнігу і пачынаеш чытаць, – адкрываеш для сябе штосьці новае, незвычайнае.
Творы Янкі Купалы абуджаюць светлае жаданне ўбачыць ува-чавідкі тыя мясціны, што ўзгадавалі яго, тыя сцежкі і дарогі, па якіх хадзіў вялікі пясняр, выкрасаючы з сэрца асветленыя магутным розумам радкі, што ўвабралі ў сябе столькі народных дум, людской журбы, радасных спадзяванняў і здзяйсненняў.
Заданне 3. Перакладзіце на беларускую мову наступныя сказы. Звярніце ўвагу на адрозненні ў будове рускіх і беларускіх канструкцый.
1. Был ли “золотой век” в истории белорусского государства?
2. Клим Смолятич был одним из образованнейших людей своего времени.
3. У белорусского народа есть все же надежда увидеть расцвет национальной культуры.
4. В двадцатые годы ХХ в. язык идиш был одним из четырех государственных языков Беларуси.
5. В своем развитии Великое княжество Литовское прошло три основных этапа.
6. Молва об уме и красоте полоцкой княжны разнеслась далеко по полоцким землям.
7. Наша земля взрастила многих выдающихся деятелей литера-туры и искусства, политиков и ученых, которые внесли вклад в историю Польши, в развитие ее культуры.
Тэма 3. ЛЕКСІКА ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ. АСНОЎНЫЯ ПРЫКМЕТЫ ІНШАМОЎНЫХ СЛОЎ
Лексіка беларускай мовы развівалася і ўзбагачалася на працягу многіх стагоддзяў. Паводле паходжання яна падзяляецца на дзве групы: спрадвечна беларуская і лексіка іншамоўнага паходжання. Названыя групы слоў можна паказаць у выглядзе табліцы 1.
Табліца 1 – Лексіка паводле паходжання
Лексіка беларускай мовы |
||||
Спрадвечна беларуская лексіка |
Лексіка іншамоўнага паходжання |
|||
Агульна-славянскія словы |
Усходне-славянскія словы |
Уласна-беларускія словы |
Запазычанні са славянскіх моў |
Запазычанні з неславянскіх моў |
Агульнаславянскія словы існавалі ў мове старажытных славян да VI–VII стст., перайшлі ў спадчыну да ўсходніх і паўднёвых славянскіх плямён і цяпер ужываюцца ў большасці сучасных славянскіх моў: маці, сын, сястра, брат, дзед, глотка, калена, валасы, авечка, бык, карова, кабан, кабыла, конь, каза, воўк, ліса, заяц, бусел, галка, варона, калода, валун, жэрдка, вулей, асака, бяроза, ліпа, кашуля, заўтра, імгла, агонь, ісці, гаварыць, маўчаць.
Усходнеславянскія словы ўзніклі ўжо ў мове ўсходніх славян у VI–XIV стст. і з’яўляюцца агульнымі для беларусаў, рускіх і ўкраінцаў, але не ўжываюцца ў мове заходніх і паўднёвых славян: пляменнік, галка, каршун, кошка, снягір, вяроўка, бойкі, буры, карычневы, цёмны, харошы, кіпяціць, калыхнуць, сорак, дзевяноста, пасля, цяпер і інш.
Уласнабеларускія словы пачалі ўзнікаць з XIII–XIV стст. у перыяд самастойнага існавання беларускай мовы на базе мясцовых гаворак, а таксама ад агульнаславянскіх і ўсходнеславянскіх каранёў: адвячорак, адпаведны, адпачываць, амаль, амшалы, апошні, жыхар, ільнішча, каліва, спадчына, дапаможнік, практыкаванне, навучэнец, чарніцы і шэраг іншых.
Усе словы, якія беларуская мова захавала з перыяду агульнасла-вянскага, агульнаўсходнеславянскага адзінства, а таксама ўласна-беларускія, называюцца спрадвечна беларускімі, бо карысталіся імі носьбіты беларускай мовы здаўна – спрадвеку. Акрэсліць час узнік-нення спрадвечна беларускіх слоў, выявіць іх сувязі з блізкарод-наснымі мовамі дапамагаюць слоўнікі (“Этымалагічны слоўнік беларускай мовы”, “Гістарычны слоўнік беларускай мовы”).
Лексіка іншамоўнага паходжання – гэта вынік эканамічных, палітычных і культурных сувязей з іншымі народамі, а таксама цесных моўных кантактаў. Запазычванне адбываецца ў выніку цесных моўных узаемасувязей двума шляхамі: вусным – пры непасрэдных моўных зносінах з іншымі народамі і пісьмовым – праз кнігі, афіцыйныя дакументы, пры перакладзе з іншых моў. Адны з запазычаных слоў трапілі ў беларускую мову непасрэдна з іншых моў, другія ж прыйшлі праз суседнія мовы – рускую, польскую або ўкраінскую.
Неабходна адрозніваць два тыпы запазычанняў:
1) са славянскіх моў;
2) з неславянскіх моў.
У беларускай мове ёсць славянскія запазычанні: з польскай: слодыч, маёнтак, тлусты і інш.; з рускай: бальшавік, дзекабрыст, подзвіг, раскладушка, саюз, савет, саратнік і інш.; з украінскай: боршч, варэнікі, хлебароб і інш.
Неславянскія запазычанні: з англійскай: авердрафт, афшор, прэзентацыя, камп’ютар, файл, прынтар, дыстрыб’ютар, аўдыт, маніторынг, брэнд, брэндзінг, кансалтынг і інш.; з нямецкай: бухгал-тар, вэксаль, гандаль, дэвальвацыя, адрасат; з французскай: банк, баланс, аванс, альянс, купон, метро; з італьянскай: валюта, брута, нета, фірма; з лацінскай: дывідэнд, дэбет, дэбітор, імпарт, інфляцыя, камерцыя, пеня; з грэчаскай: манаполія, прагноз, эканоміка і інш.
Асобную групу сярод запазычанняў складаюць інтэрнацыяналь-ныя словы. Інтэрнацыяналізмы – гэта міжнародныя словы, запазычаныя пераважна з класічных старажытных грэчаскай і лацінскай моў. Інтэрнацыянальнымі лічацца агульнавядомыя грамадска-палітычныя, эканамічныя, тэхнічныя, навуковыя тэрміны: банк, крэдыт, працэнт, экспарт, гісторыя, культура, тэлевізар, спорт і інш.
Шматлікія словы іншамоўнага паходжання ў беларускай мове захоўваюць пэўныя фанетыка-марфалагічныя асаблівасці, па якіх можна вызначыць запазычанае слова і нават меркаваць, з якой менавіта мовы яно прыйшло.
Асноўныя прыкметы запазычаных слоў наступныя:
1) наяўнасць у слове літары ф: факультатыў, кафедра, ф’ючарс;
2) пачатковыя э, о і непрыставачнае а: экспедыцыя, оптыка, аптэка;
3) спалучэнні ге, ке, хе ў корані: агент, геніяльны, кефір, кейс, схема, хеджыраванне;
4) спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюро, гравюра, кювет, капюшон, пюрэ, камюніке, мюслі, фюзеляж;
5) спалучэнні двух галосных у корані: аул, ідэал, дуэт, гуаш, кааперацыя, біялогія;
6) цвёрдасць зычных д і т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: дэвальвацыя, дывідэнд, атэстацыя, дысцыпліна, медыцына;
7) прыстаўкі а-, ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі- і інш.: амаральны, антыманапольны, архіважны, контрмера, рэарганіза-цыя, дыспрапорцыя, амфітэатр;
8) суфіксы -ізм, (-ызм), -іст (-ыст), -ір (-ыр) і інш.: арганізм, фінансіст, капіраваць.
9) нязменнасць назоўнікаў: нета, брута, вета, эмбарга, табло, рэзюмэ, аташэ;
10) наяўнасць -інг (-ынг): маркетынг, лізінг, шопінг, боўлінг, мітынг.
Веданне прыкмет слоў іншамоўнага паходжання, уменне адрозніваць славянскія і неславянскія запазычанні ў беларускай мове спрыяюць засваенню арфаграфічных правіл і павышэнню пісьменнасці.
