Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Літары э, е

У канцы нязменных слоў, а таксама ўласных імёнаў і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ, рэзюмэ, рэнамэ, кафэ, галіфэ, кашнэ, кабернэ, фрыкасэ, плісэ, каратэ, дэкальтэ; Струвэ, Мерымэ, Эйвэ, Хасэ, Морзэ, Табідзэ, Брыгвадзэ, Каба-Ве́рдэ, Душанбэ, Сан-Тамэ; але: камюніке, сальта-мартале, філе, піке.

Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэла, сурвэтка, экзэмпляр, маянэз, тунэль, сэрвіс пішуцца з э, а медаль, нерв, парламент, перспектыва, газета, сервіз – з літарай е.

Перадача акання на пісьме

У запазычаных словах напісанне э і а пасля іншых зычных рэгулюецца слоўнікам: панэль; але: шынель; сэнсарны; але: сектанцкі.

Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шніцаль, шпаталь, міталь, форталь, карцар, грэйдар, лідар, камп'ютар, пэйджар, рэйсфедар, эспандар, тэндар, ордар, менеджар, фарватар, альма-матар, кратар, прэсвітар.

Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр.

Правапіс літар о, э, а ў складаных словах

1. У складаных словах можа быць адзін націск, два і больш (асноўны і адзін або некалькі пабочных). Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: асновапалажэнне, бавоўнапрадзільны, во̀гнетрывалы, во̀даразмеркавальнік, ваго̀нарамонтны, востракамбінацыйны, высокаідэйны, галоўнакамандуючы, ко̀рманарыхтоўка, конегадоўля.

2. Калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадзей, скараход, салявар, дабраякасны, галаваломка, вадасховішча, малатабоец, бамбасховішча, раўнапраўе.

Літара о захоўваецца, калі першай часткай складанага слова з’яўляюцца слова-, што-: словатворчасць, штодзённы, штомесяц, штогод.

3. Літара о ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца на ў (у нескладовае): марозаўстойлівы, торфаўборачны, вогнеўстойлівы, збожжаўборка.

4. Лічэбнікі ад 200 да 900 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх скланяецца і першая частка. Літары э, о, е, я пішуцца ў гэтых словах у залежнасці ад месца асноўнага і пабочнага націску ў склонавых формах.

Напрыклад:

Н. дзвесце трыста чатырыста пяцьсот

Р. двухсот тро̀хсот чатыро̀хсот пяцісот

Д. двумстам тро̀мстам чатыро̀мстам пяцістам

В. дзвесце трыста чатырыста пяцьсот

Т. двумастамі трымастамі чатырмастамі пяццюстамі

М. аб двухстах тро̀хстах чатыро̀хстах пяцістах

Н. шэ̀сцьсот сѐмсот во̀семсот дзевяцьсот

Р. шасцісот сямісот васьмісот дзевяцісот

Д. шасцістам сямістам васьмістам дзевяцістам

В. шэ̀сцьсот сѐмсот во̀семсот дзевяцьсот

Т. шасцюстамі сямюстамі васьмюстамі дзевяццюстамі

М. аб шасцістах сямістах васьмістах дзевяцістах

5. Гук [э] ў першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: мэтанакіраваны, мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, арэхападобны, крэдытаздольнасць, тэлебачанне.

6. У складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў форме роднага склону і якога-небудзь іншага слова, першая частка пішацца так, як яна пішацца ў родным склоне лічэбніка: трохдзённы, чатырохпавяр-ховы, шасціствольны, шасцісоты, пяцідзёнка, дзесяцігодка, сяміклас-нік, васьмігадовы, васьмісоты, дзевяціградусны, саракагоддзе, сарака-пяцітонны, двухсотметровы.

 Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіямато-рабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор, тэлефа-тометр.