Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Тэкст службовага дакумента

Кожны дакумент мае пэўную тэкставую форму. Па спосабу сін-таксічнай арганізацыі маўлення, а таксама па яго пунктуацыйным і прасторава-графічным афармленні могуць быць выдзелены наступныя тыпы тэкстаў: лінейны запіс (аўтабіяграфія, заява, даверанасць), тра-фарэт (даведкі, кантракты, дамовы), табліца (фінансавыя ведамасці), анкета (асабовы лісток па ўліку кадраў).

1. Традыцыйны, лінейны запіс звязнай мовы.

10 кастрычніка а 14 гадзіне ў аўдыторыі № 16 адбудзецца сход студэнтаў І курса эканамічнага факультэта БГЭУ. Пры сабе мець студэнцкія білеты і заліковыя кніжкі...

 

дадзены тэкст уяўляе сабой паслядоўнасць цалкам сінтаксічна аформленых сказаў, якія адпавядаюць па стылі выкладання традыцыі службовай перапіскі.

 

2. Трафарэт – традыцыйны, лінейны запіс, але з прабеламі, якія запаўняюцца пераменнай інфармацыяй. Трафарэт уяўляе сабой від фармалізаванага тэксту: у ім загадзя прадугледжаны і тыповая сітуацыя, у межах якой будзе выкарыстаны службовы дакумент, і моўная форма, у якой гэта сітуацыя адлюстроўваецца.

 

Даведка

№______Выдадзена________________________________________

У тым, што_______________________________________________

Даведка выдадзена для прадстаўлення________________________

Калі мы запоўнім прабелы, можам атрымаць прыблізна такі тэкст:

Даведка № 141. Выдадзена Аляксандраву В.П.

У тым, што ён пражывае па Зялёнай вуліцы, д. 7, кв. 41 і мае сына 1988 г. нараджэння.

Даведка выдадзена для прадстаўлення па месцы працы.

 

3. Анкета.

Безумоўна, у анкеце ёсць падабенства да трафарэта, але ёсць і адрозненні. Перш за ўсё, неаднолькавая сінтаксічная арганізацыя мовы. Анкета – гэта пералік загадзя падрыхтаваных пытанняў. Пытанне і адказ – два звязаных па сэнсе самастойных сказа. Яны могуць мець аднолькавую форму (Прозвішча – Савіцкі, Імя – Іван), але гэта не абавязкова (Служба ў войску – не служыў). Тэкст анкеты размяшчаецца па вертыкалі.

 

Прозвішча______________________________

Імя_____________________________________

Імя па бацьку____________________________

Год і месца нараджэння__________________  і г. д.

 

4. Табліца – гэта сукупнасць дадзеных, прадстаўленых у лічбавай ці слоўнай форме і змешчаных у графах вертыкальнай і гарызантальнай плоскасцей.

 

Вытворчасць асобных відаў прадукцыі прамысловасці будаўнічых матэрыялаў можна праілюстраваць на прыкладзе табліцы 5.

Табліца 5 – Вытворчасць асобных відаў прадукцыі

Віды прадукцыі

1983 г.

1984 г.

1985 г.

цэгла

359 т

353 т

299 т

сценавыя панэлі

1,7

1,8

1,9

 

У адным дакуменце дапускаецца сумяшчаць тэксты розных тыпаў. Традыцыйны запіс звязнай мовы можа быць праілюстраваны табліч-ным матэрыялам, можа папярэднічаць анкеце і г.д.

Некаторыя правілы выкарыстання скарачэнняў у тэкстах дакументаў

У тэкстах дакументаў не павінна быць разнабою ў напісанні назваў асоб, пасад, устаноў, геаграфічных назваў, тэрмінаў і г. д. Не пажаданы і спантанныя (аўтарскія) скарачэнні.

Усе скарачэнні слоў і найменняў у дакументах павінны быць агульнапрынятымі і зразумелымі.

1. Назвы геаграфічных паняццяў, прамежкаў часу, колькасных азначэнняў і да т.п. скарачаюць:

а) перад словам, да якога яны адносяцца, напрыклад: воз. (возера) Сіняе,  г. (горад) Мінск;

б) пасля лічэбнікаў, напрыклад: 8 тыс. (тысяч) станкоў, 10 млн (мільёнаў) кніг.

2. Назвы вучоных ступеняў, званняў ці прафесій могуць скарачацца ў тэксце непасрэдна перад прозвішчамі (акад. (акадэмік) Марозаў, інж. (інжынер) Сямёнаў).

3. Складанаскарочаныя назвы, утвораныя з пачатковых літар, пішуцца вялікім літарамі (ААН). У назвах, утвораных па змешаным прынцыпе, літарныя скарачэнні пішуцца вялікімі літарамі, складовыя скарачэнні – маленькімі (НДІ Буддармаш – Навукова-даследчы інстытут будаўнічага і дарожнага машынабудавання).

4. Неабходна памятаць, што насычанасць тэксту скарачэннямі зніжае афіцыйны тон дакумента.

5. Скарочанае слова павінна мець запас трываласці, каб пры расшыфроўцы яго разумелі адназначна.

6. Скарачэнне павінна быць зразумелым усім, хто чытае дакумент. Таму пры першым ужыванні ў тэксце яно павінна быць расшыфравана ў дужках, а затым прадстаўлена ў скарочаным выглядзе.

7. Нельга скарачаць ключавыя словы. Напрыклад, калі размова ў дакуменце ідзе пра камандзіроўку, то гэта слова не скарачаецца.

8. Напісанне скарачэнняў павінна быць уніфікавана ў межах аднаго тэксту. Напрыклад, нельга абазначаць адно слова раён то літарай р., то камбінацыяй р-н.