Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Заданні

Заданне 1. Размяркуйце прыведзеныя словы i выразы па групах: 1) стылiстычна нейтральныя; 2) з яркай прыкметай афiцыйна-спра-вавога стылю; 3) неўласцiвыя афiцыйна-справавому стылю.

Аднаразовы, аднаразовая дапамога, ануляваць, адзiнаццаць, бела-рускi, белабрысы, выконваць абавязкi, выпiска з загаду, гравейка, гамана, дым, дыскрэдытацыя, дом, ён, зарэгiстравацца (дакументальна аформiць шлюб), iнвентарызацыя, крык, кумiр, контрагент, калгас, кiраўнiцтва, камандзiроўка, медаль, мешанiна, нiжэйпадпiсаны, натарыяльны, паведамленне, патрабаванне, прынцып, прыняць да ведама, разява, станцыя, страхавы полiс, камень за пазухай, уздзеянне, халтура, цыркуляр, часовы.

Заданне 2. Прачытайце тэкст. Вызначце асаблiвасцi афiцыйна-справавога стылю (аддзеяслоўныя назоўнiкi, дзеяслоўныя словазлу-чэннi i iнш).

Артыкул 1. Рэспубліка Беларусь – унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава. Рэспубліка Беларусь валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, самастойна ажыццяўляе ўнутраную і знешнюю палітыку. Рэспубліка Беларусь абараняе сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць, канстытуцыйны лад, забяспечвае законнасць і правапарадак.

Артыкул 2. Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы. Дзяржава адказная перад грамадзянінам за стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы. Грамадзянін адказны перад дзяржавай за няўхільнае выкананне абавязкаў, якія ўскладзены на яго Канстытуцыяй.

Артыкул 3. Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суве-рэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ. Народ ажыццяў-ляе сваю ўладу непасрэдна, праз прадстаўнічыя і іншыя органы ў формах і межах, вызначаных Канстытуцыяй.

Любыя дзеянні па змяненню канстытуцыйнага ладу і дасягненню дзяржаўнай улады гвалтоўнымі метадамі, а таксама шляхам іншага парушэння законаў Рэспублікі Беларусь караюцца згодна з законам.

Артыкул 4. Дэмакратыя ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца на аснове разнастайнасці палітычных інстытутаў, ідэалогій і поглядаў. Ідэалогія палітычных партый, рэлігійных або іншых грамадскіх аб’яднанняў, сацыяльных груп не можа ўстанаўлівацца ў якасці абавязковай для грамадзян.

Артыкул 5. Палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнічаючы ў рамках Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь, садзейнічаюць выяўленню і выказванню палітычнай волі грамадзян, удзельнічаюць у выбарах. Палітычныя партыі і іншыя грамадскія аб’яднанні маюць права карыстацца дзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі ў парадку, вызначаным заканадаўствам. Забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, а таксама іншых гра-мадскіх аб’яднанняў, якія маюць на мэце гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу ці вядуць прапаганду вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці.

Заданне 3. Ці ўласціва багацце (разнастайнасць) і выразнасць маў-лення афіцыйна-справавому стылю? Пакажыце гэта на прыкладзе дакумента (на выбар).

Тэма 21. ВIДЫ АФIЦЫЙНА-СПРАВАВЫХ ТЭКСТАЎ

Слова дакумент паходзіць з лацінскага documentum, што значыць доказ, сведчанне.

Дакумент – сродак замацавання разнастайнымі спосабамі на спецыяльным матэрыяле інфармацыі пра факты, падзеі, з’явы аб’ектыў-най рэчаіснасці і разумовай дзейнасці чалавека.

Дакументы забяспечваюць захаванне і назапашванне інфармацыі, а таксама магчымасць перадачы яе іншай асобе, шматразовы паўторны зварот да інфармацыі.

Азначэнне службовы дакумент размяжоўвае дзве сферы грамадскай практыкі: адміністрацыйна-кіраўніцкую, дзе выкарыстоў-ваюцца службовыя дакументы, і навукова-тэхнічную, дзе ўжываецца тэхнічная ці навуковая дакументацыя.

Паняцце службовы дакумент ахоплівае перш за ўсё:

1) дырэктыўныя і распарадчыя дакументы (законы, пастановы, загады);

2) адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы (планы, статуты, акты, пратаколы);

3) дакументы па асабовым складзе працуючых (асабовыя дакументы) (заява, аўтабіяграфія);

4) фінансавую дакументацыю;

5) уліковую дакументацыю.

Кожны службовы дакумент складаецца з асобных элементаў – рэквізітаў (аўтар, адрасат, подпіс, дата і г.д.). Сукупнасць рэквізітаў, пэўным чынам размешчаных у дакуменце, складае яго фармуляр. Розныя віды дакументаў маюць розны набор рэквізітаў, які абумоў-ліваецца прызначэннем дакументаў. Фармуляр, характэрны для пэў-нага віду дакументаў, называецца тыповым фармулярам.

Службовыя дакументы, як правіла, складаюцца на бланку – стандартным аркушы паперы, на якім узнаўляецца папярэдняя інфармацыя дакумента і адводзіцца месца для пераменнай інфармацыі. У бланк уваходзіць шэраг рэквізітаў, якія наносяцца друкарскім спосабам.

Існуюць два віды бланкаў: бланк ліста і агульны бланк на ўсе іншыя віды дакументаў. Бланк ліста і агульны бланк адрозніваюцца дзвюмя парамі  рэквізітаў. Гэта – адрас установы – аўтара (індэкс, паштовы і тэлеграфны адрас, нумар тэлефона, нумар рахунку ў банку) у бланку ліста і від дакумента (або месца для гэтага рэквізіта) у агульным бланку – першая пара; спасылка на індэкс і дату ўваходнага дакумента ў бланку ліста і месца складання дакумента ў агульным бланку – другая пара.