Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Заданні

Заданне 1. Прачытайце наступныя азначэнні стылю, якія падаюцца энцыклапедычнымі слоўнікамі, і ахарактарызуйце іх. Вызначыце, у чым заключаецца адрозненне паміж імі.

1. Сукупнасць прыкмет, якія характарызуюць мастацтва пэўнага часу і напрамку з боку ідэйнага зместу мастацкай формы. Гатычны стыль. Стылі ў жывапісе.

2. Моўныя сродкі, характэрныя для якога-небудзь пісьменніка або літаратурнага твора, жанру, напрамку; сукупнасць прыёмаў выкарыстання такіх сродкаў. Стыль Коласа. Газетны стыль.

3. Метад, характар якой-небудзь работы, дзейнасці. Стыль работы. Плаваць стылем “брас”.

4. Манера паводзіць сябе, гаварыць, адзявацца і пад. Модны стыль. Спартыўны стыль. (ТСБМ).

Заданне 2. Прачытайце тэксты, вызначце іх стыль. Ахарактарызуйце моўныя асаблівасці кожнага тэксту. Адкажыце, якія з тэкстаў можна аднесці да апісання, апавядання ці разважання?

I. Маса – 1. Колькасць рэчыва ў якім-небудзь прадмеце, а таксама само рэчыва, з якога складаецца прадмет. 2. У фізіцы: велічыня, якой вымяраецца колькасць рэчыва ў целе. 3. Бясформеннае рэчыва, вадкая або паўвадкая сумесь. 4. Вялікая колькасць, мноства чаго-небудзь. 5. Шырокія слаі працоўных; народ. (А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба).

Беларускія вучоныя

Беларускія вучоныя, дзеячы культуры ўнеслі свой уклад у развіццё многіх галін навукі, асабліва матэматыкі, фізікі, хіміі, геаграфіі, фізіка-тэхнічных навук і інш. Меліся дасягненні ў развіцці літаратуры і мастацтва. Перш за ўсё ў іх знайшло адлюстраванне духоўнае жыццё грамадства, звесткі аб якім складаюць важную каштоўнасць для гісторыі. У творах пісьменнікаў і мастакоў знайшлі адлюстраванне праўдзівыя старонкі жыцця грамадства, думкі і імкненні людзей. (паводле У. Н. Сідарцова).

II. Загадваю:

 Адказным выканаўцам работ на аб’екце прызначыць прараба Кальчэўскага Л. І.

 ВТА забяспечыць аб’ект нарматыўна-тэхнічнай і іншай дакументацыяй, неабходнай для правядзення работ.

 Аддзелу забеспячэння, згодна з заяўкамі прараба, забяспечыць пастаўку матэрыялаў для бесперапыннага працэсу работ.

 Інжынеру па ахове працы Шумскаму А. Р. забяспечыць ахову працы і тэхніку бяспекі вядзення работ.

 За арганізацыю і своечасовае выкананне задання да 12 чэрвеня 2004 г. прызначыць адказным галоўнага інжынера прадпрыемства Ганчарова А. П.

  Кантроль за выкананнем дадзенага загаду пакідаю за сабой (з да-кументаў).

Заданне 3. Прааналізуйце артыкул з газеты (на выбар). Вызначце, якія сінтаксічныя канструкцыі тут пераважаюць, якія сказы па мэце выказвання выкарыстоўваюцца, ці прысутнічаюць устойлівыя спалучэнні.

Тэма 17. НАВУКОВЫ СТЫЛЬ, ЯГО ЛЕКСIЧНЫЯ,

МАРФАЛАГIЧНЫЯ I СIНТАКСIЧНЫЯ

АСАБЛIВАСЦI

Навуковы стыль фіксуе, захоўвае, перадае інфармацыю ў канкрэтнай галіне ведаў. Выкарыстоўваецца ў вучэбнай і даведачнай літа-ратуры, у навукова-даследчай сферы і вытворчасці. Гэта стыль падручнікаў, навуковых прац, слоўнікаў, лекцый, манаграфій, артыку-лаў, рэфератаў.

Функцыя навуковага маўлення заключаецца ў доказным выкладзе матэрыялу, паведамленні і тлумачэнні новых фактаў, вынікаў навуковых даследаванняў. Навуковы тэкст нясе інфармацыю, выкладзеную лагічна, сцісла, аб’ектыўна, неэмацыянальна.

Сістэма моўных сродкаў адпавядае спецыфіцы стылю. Найперш гэта агульнаўжывальная лексіка, характэрная большасці стыляў: службовыя словы, лічэбнікі, распаўсюджаныя назвы і г. д. Выка-рыстоўваецца і лексіка з іншых распаўсюджаных галін навукі – агульнанавуковая, міжнавуковая. У навуковы тэкст уваходзіць і такая адасобленая частка лексічнага багацця, як спецыяльная тэрміналогія. Выбар моўных адзінак абумоўлены задачамі, умовамі, напрамкамі навуковай дзейнасці. Марфалогія навуковага стылю разнастайная, тут ужываюцца ўсе часціны мовы, акрамя выклічніка, але перавага аддаецца назоўніку, прыметніку, лічэбніку, дзеяслову.

Моўнае напаўненне навуковага зместу залежыць ад сферы прызначэння тэксту, яго падстылю: уласнанавуковага, вучэбна-навуко-вага, навукова-публіцыстычнага, навукова-папулярнага, навукова-тэхнічнага і інш. Уласнанавуковы стыль прызначаны для спецы-ялістаў, вучэбна-навуковы змяшчаецца ў падручніках, навучальных дапаможніках, навукова-публіцыстычны і навукова-папулярны адрасуюцца шырокаму колу чытачоў, навукова-тэхнічны прысвячаецца распрацоўкам, звязаным з тэхнічнымі рэсурсамі.

Сінтаксіс навуковага маўлення – гэта апавядальныя і пытальныя сказы, паколькі ідзе сцвярджэнне, паведамленне або ставіцца пытанне, напрыклад, у падручніку. Сказы навуковага тэксту звычайна складаныя, пераважаюць складаназалежныя, так як ідзе тлумачэнне, доказ. Прысутнічаюць такія злучнікі і злучальныя словы, як таму, што; для таго, каб; які; у тым ліку і інш. Сінтаксічныя канструкцыі аб’ёмныя, сказы развітыя, ускладнены аднароднымі членамі, дзеепрыметнымі зваротамі. Напрыклад: Магчыма агрэгатаванне бараны гнуткай вярчальнай з плугамі, пласкарэзамі, культыватарамі любых мадыфі-кацый, у тым ліку прапашнымі, дыскавымі баронамі, трактарамі цяглавага класа да 5. Аднародныя члены сказа вакарыстоўваюцца для класіфікацыі, сістэматызацыі прадметаў, уласцівасцей, з’яў.

Асобныя сінтаксічныя канструкцыі аб’ядноўваюцца ў цэласныя моўныя аб’екты або тыпы маўлення: апісанне, апавяданне і разважанне.

Апісанне ў навуковым тэксце прызначана ўказаць і пералічыць прыкметы, уласцівасці, асаблівасці, а таксама даць навукова абгрунтаванае ўяўленне аб важнейшых рысах даследуемага аб’екта. Звычай-нымі прыкладамі апісання ў навуцы могуць быць азначэнні, тэхнічныя характарыстыкі, тэхнічныя пашпарты і г. д. Напрыклад, тэхнічная характарыстыка агрэгата можа ўключаць наступныя параметры: клас, прадукцыйнасць, рабочую хуткасць, шырыню захопу, частату вярчэння, габарытныя памеры, масу і інш. З аднаго боку, тут знаходзіцца пералічэнне характэрных, агульных, пастаянных рыс, а з другога, указваюцца непаўторныя, індывідуальныя, зменныя факты, напрыклад, тэхнічнае апісанне сельскагаспадарчай тэхнікі (плуга, бараны, камбайна). У тэхнічным апісанні падаюцца агульныя характарыстыкі, улас-цівыя, скажам, усім камбайнам, разам з тым указваюцца і індыві-дуальныя, характэрныя толькі для дадзенай маркі.

Разважанне – асноўны тып навуковага маўлення, які служыць для тлумачэння з’яў, тэрмінаў, паняццяў, для доказнага выкладу абгрунтаванай думкі. У разважанні найбольш цесная сэнсавая сувязь паміж яго элементамі, сказамі, чым у іншых тыпах маўлення. Напрыклад: Практыка сведчыць, што надзейнасць тэхнікі ў большай ступені залежыць ад выканання правілаў яе абкаткі і тэхнічнага абслугоўвання ў самым пачатку эксплуатацыі, г. зн. у гарантыйны перыяд. Тэхніч-нымі ўмовамі на трактар прадугледжана, што яго напрацоўка на адказ павінна быць не меней за 500 мота-гадзін, а гарантыйны тэрмін роўны 12 месяцам. Гэта азначае, што пры гадавой занятасці 1000 мота-гадзін за ўказаны перыяд дапускаецца два адказы, якія ўзніклі па віне завода, ліквідаваць якія ён абавязаны ва ўстаноўлены тэрмін, без дадатковай аплаты і штрафных санкцый.

Разгортванне навуковага тэксту ў разважанні абапіраецца на вядомую лексіку, тэрміналогію, на тую частку матэрыялу, якая ўжо вывучана, засвоена або выкладалася раней ці з’яўляецца бясспрэчнай.

Змест навуковага тэксту раскрываецца ў двух асноўных ракурсах: непасрэдны змест (новы матэрыял; невядомая раней тэрміналогія, навейшыя погляды ці падыходы) і спасылкі на тую або іншую літаратуру, у кантэксце якой знаходзіцца дадзеная тэма (сумежныя дысцыпліны, іншыя аўтары, папярэднія звесткі).

Тлумачэнне як варыянт разважання можа адбывацца дэдуктыў-ным, індукцыйным або змешаным шляхам. Дэдуктыўны метад падразумявае даследаванне, пры якім асобныя факты пазнаюцца на аснове ведання агульнага палажэння. Супрацьлеглым з’яўляецца індукцый-ны, пры якім агульныя вывады робяцца на аснове адзінкавых фактаў. Змешаны метад заснаваны на частковым выкарыстанні дэдукцыі і індукцыі.

Апавяданне паслядоўна перадае дзеянні, звязвае асобныя падзеі, выражае храналогію з’яў. Апавяданне як тып маўлення ўласціва гутарковаму, мастацкаму стылям, у навуковы ўводзіцца часткова, як асобны элемент агульнай падачы думкі. Напрыклад, апавяданнем можа выкладацца гісторыя навуковага адкрыцця.

Пералічаныя тыпы маўлення павінны ўжывацца ў цеснай узаема-сувязі ў функцыянальных стылях. Іх умелае спалучэнне ў адпаведных прапорцыях дазваляе пабудаваць лагічны і доказны змест.

У тэксты навуковага стылю ўключаюцца вербальныя і невербальныя сродкі. Вербальныя – гэта такія асобныя моўныя адзінкі, як літары і словы. Невербальныя – дадатковыя сістэмныя элементы: знакі прыпынку, сімвалы, лічбы, графікі, чарцяжы, табліцы і г. д. У некаторых навуковых працах вербальныя сродкі з’яўляюцца асноўным спосабам інфармацыйнага афармлення думак: філасофія, гісторыя, мова. Для іншых жа дысцыплін (эканоміка, хімія, фізіка) уласціва цеснае перапляценне вербальных і невербальных сродкаў. Амаль самастойна невербальныя сродкі сустракаюцца, напрыклад, у чарчэнні, інжынернай графіцы і інш., дзе асноўная інфармацыя закладзена ў чарцяжы, графічным адлюстраванні рэчаіснасці.