Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Тыповы план напісання рэцэнзій і водзываў

1. Прадмет аналізу (У рабоце аўтара... У рэцэнзуемай працы... У прадмеце аналізу...).

2. Актуальнасць тэмы (Работа прысвечана актуальнай тэме... Актуальнасць тэмы абумоўлена... Актуальнасць тэмы не патрабуе дадатковых доказаў (не выклікае сумненняў)...).

3. Фармулёўка асноўнага тэзіса (Цэнтральным пытаннем работы, дзе аўтар дасягнуў найбольш значных вынікаў, з’яўляецца... У артыкуле абаснавана на першым плане пастаўлена пытанне аб...).

4. Кароткі змест работы.

5. Агульная ацэнка (Ацэньваючы работу цалкам... Такім чынам, работа... Аўтар, безумоўна, паглыбляе наша ўяўленне пра з’яву, якую даследуе, адкрывае новыя яе рысы... Работа, безумоўна, адкрывае...).

6. Недахопы, пралікі (Разам з тым, выклікае сумненні тэзіс пра тое... Да недахопаў работы трэба аднесці недастатковую яснасць пры выкладанні... Работа пабудавана нерацыянальна, трэба было б скараціць... Адзначаныя недахопы маюць лакальны характар і не ўплываюць на канчатковы вынік работы).

7. Вывады (Уяўляецца, што цалкам артыкул... мае вялікае значэнне... Работа адпавядае ўсім патрабаванням...).

Рэзюмэ – сціслы выклад зместу, сутнасці, асноўных палажэнняў, вывадаў артыкула, даклада, прамовы, паведамлення.

Да навуковага стылю адносіцца і такі сціслы жанр, як анатацыя, якая змяшчаецца ў пачатку або ў канцы кнігі і з’яўляецца каштоўнай крыніцай інфармацыі для чытача. Анатацыя – кароткі выклад зместу і яго характарыстыка. Такі від пісьмовай працы звычайна дае ўяўленне пра змест кнігі, характарызуе яго, а таксама можа паведамляць пра аўтара, час напісання, эпоху і г. д.

Прыклады клішыраваных анатацый

У кнізе даследуецца (што?)...

Паказаны (што?)...

Вялікае месца ў працы займае разгляд (чаго?)...                      

У манаграфіі даецца характарыстыка (чаго?)...

Даследаванне праводзіцца праз разгляд такіх праблем, як...

У кнізе аналізуецца (што?)...

Асноўная ўвага звяртаецца (на што?)...

Выкарыстоўваючы (што?), аўтар выказвае (што?)...

Адзначаецца, што...

Падкрэсліваецца, што...

У кнізе даецца (што?)...

Раскрываюцца (што?)...

Апісваюцца (што?)...

Асаблівая ўвага надаецца пытанням (чаго?)...

У рабоце знайшлі адлюстраванне распрацоўка праблем (чаго?), пытанні (чаго?)...

Паказваецца (творчы) характар (чаго?)...

Устанаўліваюцца крытэрыі (чаго?)...

У кнізе падрабязна асвятляюцца (што?)...

Характарызуецца (што?)...

Разглядаецца (што?)...

У артыкуле на аснове аналізу (чаго?) паказаны (што?)...

Канстатуецца, што...

Гаворыцца пра...

У заключэнне разбіраецца (што?)...

 

Выкладанню зместу або сутнасці працы, прамовы (навуковай, грамадскай) прысвечана і рэзюмэ. Яно абазначае яшчэ і кароткі вывад са сказанага, падагульненне, заключэнне. У сучасны момант выкарыстанне гэтага паняцця пашыраецца не толькі ў навуковым маўленні, але і ў іншых напрамках. Гэтым тэрмінам называюць у справавых або прафесійных зносінах аўтабіяграфію, таму што яна ўяўляе сабой своеасаблівае падагульненне дзейнасці чалавека. Выкарыстоўваюць і тады, калі неабходна падвесці вынік, зрабіць важны вывад.

Навуковы стыль па сваіх функцыянальных і моўных якасцях набліжаецца да афіцыйна-справавога, бо іх аб’ядноўвае пераважна пісьмовая маналагічная форма існавання, сцісласць і неэмацыянальнасць у перадачы зместу. Узаемазвязаныя стылі выкарыстоўваюць значную колькасць абстрактнай і тэрміналагічнай лексікі, пазбягаюць слоў пераноснага значэння, змяшчаюць сказы з прамым парадкам слоў, аднароднымі і адасобленымі членамі.

Заданне 1. Прачытайце урывак з рэцэнзіі на мастацкі твор. Вызначце, сродкамі якога стылю, на думку рэцэнзента, злоўжывае пісьменнік у дыялогу.

Аўтар задавальняецца часам прыблізным апісаннем. Прыблізнасць яшчэ ў большай меры характэрна для дыялога “– Праўда, – сказаў я. Давайце заканчвайце свой псіхалагічны аналіз. Можа гэта будзе не так страшна зараз... Ці лепей так... Выкажыце сваю думку наконт маіх калег...

– Я пра іх думала ўскосна, толькі ў сувязі з вамі.

– Я, значыць, здолеў завалодаць вашымі думкамi...”

Адразу кідаецца ў вочы нейкі штучны лад мовы: стыль гаворкі не размоўны, не характэрны для маладых людзей, якія пазнаёміліся і сімпатызуюць адно аднаму, знікае неабходная для дыялога індыві-дуалізацыя.”(А. Жук).

Заданне 2. Дайце характарыстыку сказам (простыя, складаныя, адна цi двухсастаўныя, поўныя цi няпоўныя, ускладненыя цi няў-складненыя). Вызначце, як у гэтым тэксце адлюстраваны прынцыпы кампрэсii iнфармацыi.

Кампаніі могуць атрымліваць капітал, прадаючы акцыі ці аблігацыі. І хоць і тое, і другое мае вынікам адно – грошы для кампаніі, паміж імі ёсць адрозненні. Па-першае, аблігацыі – гэта пазыковы капітал, які пацвярджае і абараняе пазыкі для кампаній, тады як акцыі – сведчанне частковага валодання кампаніяй і частковага інвеставання ў яе. Таму ўладальнікі аблігацый – гэта крэдыторы кампаніі, а акцыянеры – яе су-польнікі. Акцыі звычайна гарантуюць вяртанне грошай і забяспечва-юцца залогавым коштам уласнасці кампаніі. Інвестыцыі акцыянераў цалкам вяртаюцца тады, калі кампанія ліквідуецца падчас плацежа-здольнасці. Так што апошняе інвеставанне тоіць у сабе рызыку. Важнае камерцыйнае адрозненне ў тым, што дывідэнды на акцыі могуць быць заплочаны толькі з прыбыткаў, і таму мяркуецца, што год будзе пры-бытковы, а працэнты на аблігацыі могуць сплочвацца непасрэдна з капіталу. Таму ўладальнік аблігацый атрымлівае плату за пазыку неза-лежна ад таго, мае кампанія прыбытак ці церпіць страты. Аблігацыі звы-чайна выпускаюцца дзеля часовага фінансавання да мяжы, акрэсленай у статуце кампаніі. Аблігацыі могуць быць як пагашальныя, так і непагашальныя.

Заданне 3. Напiшыце кароткую анатацыю на навуковую працу па сваёй спецыяльнасцi.

Тэма 19. ЦЫТАТЫ. АФАРМЛЕННЕ ЦЫТАТ

1. Цытата як самастойны сказ (пасля кропкі, якой заканчваецца папярэдні сказ) павінна пачынацца з вялікай літары, нават калі першае слова крыніцы пачынаецца з маленькай літары.

Напрыклад:

Імкненне зразумець законы існага вядзе не да разгляду выпад-ковасці ў якасці аб’ектыўнай рэальнасці, але да яе вытлумачэння ў якасці пачатковай стадыі пазнання аб’екта, абумоўленай недасканаласцю нашых ведаў. “Няма нічога больш процілеглага розуму і прыродзе, чым выпадковасць” (Цыцэрон). (У крыніцы: “...няма нічога...”).

 

2. Цытата, якая ўключана ў тэкст пасля падпарадкавальнага злучніка (што, калі, таму што і г. д.), бярэцца ў двукоссе і пішацца з маленькай літары, нават калі цытуемы тэкст у крыніцы пачынаецца з вялікай літары.

Напрыклад:

М. Горкі пісаў, што “у прастаце слова – найвялікшая мудрасць: прымаўкі і песні заўсёды кароткія, а розуму і пачуццяў укладзена ў іх на цэлыя кнігі”. (У крыніцы: “У прастаце слова...”).

 

3. Цытата, якая змешчана пасля двукроп’я, пачынаецца з маленькай літары, калі ў крыніцы першае слова цытаты пачыналася з маленькай літары (у гэтым выпадку перад цытуемым тэкстам абавязкова ставіцца шматкроп’е), і з вялікай літары, калі ў крыніцы першае слова цытаты пачыналася з вялікай літары (у гэтым выпадку шматкроп’е перад цытуемым тэкстам не ставіцца).

Напрыклад: З пункту гледжання гістарычнага прыцягнення, культурных пераваг, сістэмы каштоўнасных арыентацый, з пункту гледжання цывілізацыйнага, руская нацыя ёсць нацыя еўрапейская: “...як руская літаратура, з усёй сваёй арыгінальнасцю, ёсць адна з еўрапейскіх літаратур, так і сама Расія з усімі сваімі асаблівасцямі ёсць адна з еўрапейскіх нацый”. (Ул. Салаўёў). (У крыніцы: “...і як руская...”).

 

4. У цытатах захоўваюцца тыя ж знакі прыпынку, што і ў крыніцы, якая цытуецца. Калі сказ цытуецца часткова, то замест прапушчанага тэксту перад пачаткам цытуемага сказа ці ў сярэдзіне яго, ці ў канцы ставіцца шматкроп’е. Знакі прыпынку, якія стаяць перад прапушчаным тэкстам, не захоўваюцца.

Напрыклад: Сіла і прыгажосць, ператвораныя ў самамэту, згубныя. Узятыя як самамэта, яны становяцца варожымі маральнасці. Ул. Са-лаўёў звяртае ўвагу на гэты бок праблемы: “Сіла і прыгажосць боскія, толькі не самі праз сябе... а калі непадзельныя з дабром”.

 

5. Калі сказ заканчваецца цытатай, прычым у канцы цытаты стаіць шматкроп’е, пытальнік ці клічнік, то пасля двукосся не ставяць ніякага знака, калі цытата з’яўляецца самастойным сказам; ці ставяць кропку (ці іншы неабходны знак), калі цытата не з’яўляецца самастойным сказам (уваходзіць у тэкст аўтарскага сказа).

Напрыклад: Пра свабоду асобы можна гаварыць, толькі калі прызнаваць права асобы на самабытнасць. У гэтых адносінах знамянальным з’яўляецца вокліч М. Гумілёва: “Я не хачу, каб мяне змешвалі з іншымі – а гэта патрабуе, каб і я сам не змешваў сябе з іншымі!”

Пры цытаванні не па першакрыніцы неабходна ўказваць “Цыт. па:”.

Напрыклад: Для цывілізацыйнага плюралістычнага грамадства жыццёва неабходнай з’яўляецца палітычная культура кампрамісу. Пра гэта добра сказаў у свой час Сяргей Булгакаў: “Грамадства не можа развівацца і жыць без вядомага этычнага мінімуму салі-дарнасці, узаемнага разумення, якім бы ні было яно складаным і разнастайным па сваім складзе, інакш яно распадзецца на некалькі варожых целаў, а ў рэшце рэшт атамізуецца”. (Цыт. па: Коликов Н. Россия в контексте глобальных перемен // Свободная мысль. – 1994. – № 2–3. – С. 3–18.)