Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Скланенне лічэбнікаў

Скланенне лічэбніка адзін

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

адзін дзень

аднаго дня

аднаму дню

адзін дзень

адным днём

(аб) адным дні

гарачы дзень

гарачага дня

гарачаму дню

гарачы дзень

гарачым днём

(аб) гарачым дні

сонечны дзень

сонечнага дня

сонечнаму дню

сонечны дзень

сонечным днём

(аб) сонечным дні

Параўнайце скланенне лічэбніка адзін і прыметнікаў гарачы, сонечны. Зрабіце вывад з правіла.

Скланенне лічэбнікаў два, тры, чатыры

 

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

два

двух

двум

два

двума

(аб) двух

тры

трох

тром

тры

трыма

трох

чатыры клёны

чатырох клёнаў

чатыром клёнам

чатыры клёны

чатырма клёнамі

чатырох клёнах

дзве сястры

дзвюх сясцёр дзвюм сёстрам дзвюх  сясцёр

дзвюма сёстрамі

дзвюх сёстрах

Правапіс падвойнага цц у лічэбніках

Н.

Адзінаццаць, дванаццаць, трынаццаць, чатырнаццаць, пятнаццаць, шаснаццаць, сямнаццаць, васямнаццаць, дзевятнаццаць, дваццаць, трыццаць

Т.

Адзінаццаццю, дванаццаццю, трынаццаццю, чатырнаццаццю, пятнаццаццю, шаснаццаццю, сямнаццаццю, васямнаццаццю, дзевятнаццаццю, дваццаццю, трыццаццю, а таксама пяццю, дзевяццю, дзесяццю

Скланенне лічэбнікаў 5–20, 30

Н.

пяць

дванаццаць

трыццаць

сенажаць

Р. 

пяці

дванаццаці 

трыццаці 

сенажаці

Д.

пяці

дванаццаці

трыццаці

сенажаці

В.

пяць

дванаццаць

трыццаць

сенажаць

Т

пяццю

дванаццаццю

трыццаццю

сенажаццю

М.

(аб) пяці    

дванаццаці

трыццаці

сенажаці

Параўнайце скланенне лічэбнікаў 5–20, 30 з назоўнікамі 3-га скланення з асновай на мяккі зычны. Зрабіце вывад з правіла. Звярніце ўвагу на асаблівасці правапісу гэтай групы лічэбнікаў у творным склоне.

Скланенне лічэбнікаў тысяча, мільён, мільярд

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

тысяча

тысячы

тысячы

тысячу

тысячай

(у) тысячы

мільён

мільёна

мільёну

мільён

мільёнам

(пры) мільёне

мільярд

мільярда

мільярду

мільярд

мільярдам

(аб) мільярдзе

 

Лічэбнік тысяча скланяецца, як назоўнік 1-га скланення з асновай на зацвярдзелы зычны, а мільён, мільярд – як назоўнік  2-га скланення з асновай на цвёрды зычны.

 

Лічэбнікі 40, 100, 90

 

Н., В.

Р., Д., Т., М.

сорак

сарака

сто

ста

дзевяноста

дзевяноста

Чаму лічэбнікі 40, 100, 90 вынесены ў асобную табліцу?

Скланенне лічэбнікаў 50–80

Н.

пяцьдзясят

шэсцьдзесят

восемдзесят

Р.

пяцідзесяці

шасцідзесяці

васьмідзесяці

Д.

пяцідзесяці 

шасцідзесяці

васьмідзесяці

В.

пяцьдзясят

шэсцьдзесят

восемдзесят

Т.

пяццюдзесяццю

шасцюдзесяццю

васьмюдзесяццю

М.

(аб) пяцідзесяці 

шасцідзесяці

васьмідзесяці

У складаных лічэбніках 50–80 змяняюцца абедзве часткі па тыпу назоўнікаў 3-га скланення.

Скланенне лічэбнікаў 200–900

 

Н.

дзвесце

трыста

восемсот

Р.

двухсот

трохсот

васьмісот

Д.

двумстам

тромстам

васьмістам

В.

дзвесце

трыста

восемсот

Т.

двумастамі

трымастамі

васьмюстамі

М.

(аб) двухстах

трохстах

васьмістах

У складанных лічэбніках 200–900 абедзве часткі скланяюцца па сваіх правілах. Другая частка захоўвае форму множнага ліку ад  ста.

Скланенне састаўных колькасных лічэбнікаў

 

Н.

шэсцьсот

семдзесят

тры

Р.

шасцісот

сямідзесяці

трох

Д.

шасцістам

сямідзесяці

тром

В.

шэсцьсот

семдзесят

тры

Т.

шасцюстамі

сямюдзесяццю

трыма

М.

(аб) шасцістах

сямідзесяці

трох

 

У састаўных колькасных лічэбніках змяняецца кожнае слова.

 

Дробавыя лічэбнікі

 

склон

паўтара

паўтары

паўтараста

м. і н. р.

ж. р.

м., н., ж.р.

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

паўтара літра

паўтара літра

паўтара літрам

паўтара літра

паўтара літрамі

(аб) паўтара літрах

паўтары мінуты

паўтары мінуты

паўтары мінутам

паўтары мінуты

паўтары мінутамі

(аб) паўтары мінутах

паўтараста метраў

паўтараста метраў

паўтараста метрам

паўтараста метраў

паўтараста метрамі

паўтараста метрах

 

Што агульнага і чым адрозніваюцца лічэбнікі паўтара, паўтары, паўтараста?

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

адна трэцяя

адной трэцяй

адной трэцяй

адну трэцюю

адной трэцяй

(аб) адной трэцяй

пяць сёмых

пяці сёмых

пяці сёмым

пяць сёмых

пяццю сёмымі

(аб) пяці сёмых

 

У дробавых лічэбніках скланяюцца абодва словы: лічнік змяняецца як цэлы лік, а назоўнік – як прыметнік.

Зборныя лічэбнікі

Зборныя лічэбнікі абазначаюць колькасць прадметаў як адно цэлае: двое, трое, чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, дзявяцера, дзясяцера, абодва, абедзве, абое.

Яны спалучаюцца:

а)  з назоўнікамі, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу, дзяцей, малых істот:    трое касцоў, чацвёра дзяцей, пяцёра ягнят;

б) з назоўнікамі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку: двое дзвярэй, трое сутак.

З назоўнікамі жаночага роду спалучаецца толькі лічэбнік абедзве: абедзве дачкі, абедзве бярозы.

Для абазначэння асоб мужчынскага і жаночага полу ўжываецца зборны лічэбнік абое.

Скланенне зборных лічэбнікаў

 

Н.

двое

сямёра

абодва

абедзве

абое

Р.

дваіх

семярых

абодвух

абедзвюх

абаіх

Д.

дваім

семярым

абодвум

абедзвюм

абаім

В.

дваіх

семярых

абодвух

абедзвюх

абаіх

Т.

дваімі

семярымі

абодвума

абедзвюма

абаімі

М. 

(у)  дваіх

семярых

абодвух

абедзвюх

абаіх

 

Зборныя лічэбнікі скланяюцца як прыметнікі множнага ліку. Але ва ўскосных склонах замест іх часта ўжываюцца звычайныя колькасныя лічэбнікі.

Скланенне парадкавых лічэбнікаў

Н.

першы

сёмае

шаснаццатая

пяцідзясятыя

Р.

першага

сёмага

шаснаццатай

пяцідзясятых

Д.

першаму

сёмаму

шаснаццатай

пяцідзясятым

В.

як Н. або Р.

сёмае

шаснаццатую

як Н. або Р.

Т.

першым

сёмым

шаснаццатай

пяцідзясятымі

М.

(аб)першым

сёмым

шаснаццатай

пяцідзясятых

 

Парадкавыя лічэбнікі скланяюцца як прыметнікі.

Н.    тысяча сто дваццаць восьмы год

Р.     тысяча сто дваццаць восьмага года

Д.    тысяча сто дваццаць восьмаму году

В.    тысяча сто дваццаць восьмы год

Т.    тысяча сто дваццаць восьмым годам

М.  (у) тысяча сто дваццаць восьмым годзе

У састаўных парадкавых лічэбніках скланяецца толькі апошняе слова.