Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
677 Кб
Скачать
☆
  1. Рэфармацыя і контррэфармацыя

Гістарычна склалася так, што Беларусь знаходзіцца на памежжы дзвюх хрысціянскіх канфесій: праваслаўя і каталіцтва. Гэта адбілася на рэлігійнай гісторыі краіны, яе культуры і менталітэце народа.

Да 1385 года (Крэўская унія) праваслаўе было практычна адзінай (дзяржаўнай) рэлігіяй. Пасля пануючым у ВКл становіцца каталіцтва. На пачатку 16 ст. каталіцызм уваходзіць у паласу крызісу: шляхта крытычна адносіцца як да каталіцкага культу, так і да арганізацыі касцёла і яго палітыкі

Рэфармацыя – гэта грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як да ідэйнай асновы феадалізму.

У Еўропе яна пачалася ў 16 ст. з мэтай зрабіць больш таннай царкву і культ, ліквідаваць манастыры, паслабіць духавенства і ўладу Папы Рымскага, а таксама канфіскаваць на карысць дзяржаве царкоўную маёмасць (Лютэр – Германія, Кальвін, Цвінглі). У Заходняй Еўропе ініцыятарам рэфармацыі стала буржуазія. Выдзяляюцца тры напрамкі рэфармацыі: буржуазны, каралеўскі і народны.

На Беларусі шляхту і заможных гараджан рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць магутнасць царквы, якая ушчымляла іх правы. У адрозненні ад Еўропы рэфармацыя на Беларусі праходзіла на феадальным базісе (яе рухаючай сілай была феадельная знаць). Галоўным рэлігійным накірункам стаў кальвінізм:

1. Адмаўляла іерархічную будову царквы і ўладу папы

2. Патрабавала спрасціць культ

3. Адзіным аўтарытэтам лічыла свяшчэннае пісанне

4. Уводзіла багаслужэнне на роднай мове.

Па часе рэфармацыя адбывалася з 1550-х да 1570 г (да прыходу іезуітаў). Гэта перыяд хуткага росту пратэстантаў і фарміравання царкоўнай арганізацыі. Абаронцам кальвінізму стаў Мікалай Радзівіл Чорны, які заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчыну. Іх на Беларусі было каля 50. Пры іх цэрквах – ствараюцца школы, друкарні. Рэфармацыйнымі цэнтрамі сталі Слуцк, Клецк, Наваргудак…. Вакол іх збіраліся вучоныя, пісьменнікі і кнігавыдаўцы. Дзейнічала каляя 90 збораў (культавая пабудова – пратэстанцкая царква), напрыклад у Заслаўі. З 600 шляхецкіх фамілій у праваслаўі засталося толькі 16.

У 1560-я гг. З кальвінізму вылучаецца радэкальны накірунак – арыянства. Яго ідэолагі (Сымон Будны) патрабавалі радыкальных сацыяльных пераўтварэнняў, асуджалі прыгон і прапаведавалі роўнасць і агульнасць маёмасці. Ад рэфармацыі адыходзіць шляхта, а самі арыяне былі выгнаны з Рэчы Паспалітай.

З 1570 г. пачынае ўмацоўваць пазіцыі каталіцкая царква. Пачынаецца контррэфармацыя.

Контррэфармацыя – рэлігійна-палітычны рух каталіцкай царквы супраць рэфармацыі. Папства зрабіла стаўку ў выратаванні каталіцкай царквы на Ордэн Езуітаў. Езуіты былі выкліканы Віленскім біскупствам. Галоўным __ стаў Ферад Скарга. Езуітаў падтрымалі правячыя колы РП і надзяллялі іх зямлёй.

Езуіты ўзялі ў свае рукі адукацыю: у Вільні адкрылі Акадэмію і 11 калегіумаў. Будавалі велічныя касцелы і кляштары. Займаліся дабрачыннасцю, літаратурнай дзейнасцю, палемікай, накіраванай супраць пратэстантаў. У канцы 17 ст. контррэфармацыя перамагла.. яна мела асаблівасць – яе пачатак супаў з перыядам найвышэйшага ўздыму рэфармацыі, што парадзіла высокую ступень нагружанасці ў грамадстве.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]