Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
677 Кб
Скачать
☆
  1. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы

Палітычны крызіс вынікаў як з унутранага яе стану, так і са змен у міжнародным становішчы. Яго прычынамі служылі адсутнасць моцнай цэнтралізаванай улады, анархія, шляхецкія супрацьстаянні і разборкі, барадзьба із груповак, якія аслаблялі і так нямоцную дзяржаву. У другой палове 19 ст. у ВКЛ асноўнымі супернікамі былі Радзівілы, Пацы (Пацеі) і Сапегі. У 1696 г. большая частка шляхты выступіла супраць усемагутнасці Сапегаў. Барадзьбу ўзначалі Агінскія і Вішнявецкія. У Вільні я ны выдалі ўніверсал, у якім абвяшчалі гетмана Сапегу і яго сяброў ворагамі Айчыны і прыгаварылі іх да пакарання смерцю з канфіскацыяй маёмасці. Барадзьба прыняла характар грамадзянскай вайны, таму ў Паўночнай вайне Сапега перайноў на ьок Карла ХІІ.

Верхам шляхецкага самаўладдзя і яго залатых вольнасцей і яго правіла “ліберум вета” (з 55 соймаў было сорвана 45). Не лепшым чынам адбіваўся эканамічны занапад, антыфеадальныя выступленні сялян (1740-44 Васіль Вашчыла….) і бысконцыя войны Рэчы Паспалітай. У караля не было моцнага войска. РП мела толькі 16 тыс. салдат. Расія – 350 тыс., Аўстрыя – 280 тыс., Прусія – 200 тыс.

Лагер рэфарматараў у 1664 г. дабіўся абрання каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Пачаўся першы этап рэформаў:

1. Былі адменены шматлікія ўнутрыдзяржаўныя гандлёвыя зборы

2. Пачалася рэвізія дзяржаўных маёнткаў

3. Адбыліся змены ў судовай сістэме

Усе гэта давала сродкі для павелічэння войска. Часткова было абмежавана права “ліберум вета” пры вырашэнні эканамічных пытанняў.

Але спробы рэформаў выклікалі незадавальненні як сядор некаторых магнатаў, так і сярод сусудніх дзяржаў.

Расія і Прусія для умяшальніцтва ва унутраныя справы РП выкарысталі адмову на Сойме 1766 г. надацб ройныя правы некаталікам (=дысідэнтам) і праваслаўным з каталікамі. У Слуцку пря дапамозе Расіі была створана канфедэрацыя. З другога боку ствараецца барская канфедэрацыя, якая аб’ядноўвае патрыятычныя сілы (стварыў Міхаіл Пац). Пад вёскай Арэхва і мястэчкам Сталовічы адбыліся бітвы. Самым актыўным і дзейным канфедэратам у ВКЛ стаў Сымон Каксакоўскі, які збіраў у атрады дробную шляхту, сялян, цыган і яўрэеў. Ён рухаўся па маршруце Вільня – Менск – Магілёу – Быхаў – Гомель.

Сілы былі няроўныя і ў 1772 г. канфедэрацыя спыніла сваё існаванне.

Як вынік, адбыўся першы падзел РП паміж Расіяй, Аўстыяй і Пруссія 5 жніўня 1772 г. Па якому Полацк, Віцебск, Магілёў адышлі да Расіі. Заходнія – Прусіі, паўднёва-заходнія – Аўстрыі.

Пасля першага падзелу шляхта больш актыўна прыступіла да рэфармавання дзяржавы:

1. Было створана першае ў Еўропе і другое ў свеце Міністэрства Асветы (пасля Амерыкі)

2. На Сойме 1775 г. упершыню абраны пастаянна дзеючы орган – Пастаянна яРада на чале з каралем і пяццю дэпартаментамі (замежных спраў, юстыцыі, паліыцыі, вайсковы і фінансавы)

3. Выдадзены закон аб вольных гарадах каралеўскіх, які пашыраў магчамасці іх свабоднага развіцця

Было вырашана павялічыць войска да 100 тыс. чалавек.

Было ўведзена падаткаабкладанне святарства і шляхты. Была таксама ўведзена генеральная мытная(таможенная) пошліна, абавязковая для ўсіх, хто займаецца гандлем, у тым ліку і для караля з феадаламі.

У 1788-1792 г. адбываецца праца чатырохгадовага Сойма, вянцом якой стала прыняцце 3 мая 1791 г. Канстытуцыі першай у Еўропе і другой у свеце (зноў пасля ЗША). Яна складалася з 11 артыкулаў. Аснойныя пункты:

уводзілася спадчынная манархія (сын караля – кароль)

адмяналася “ліберум вета”, рашэнні прымаліся большасцю галасоў

выканаўчая ўлада перадавалася каралю, а Сейму належала заканадаўчая

ліквідаваўся падзел на Кароне і Княства (на Польшчу і ВКЛ). Рэч Пастпалітая – унітарная = (адзіная і непадзельная) дзяржава.

Забараняліся шляхецкія канфедэрацыі

Абвяшчалася свабода гарадоў

Ліквідаваліся прыватныя арміі і павялічвалася войска

Феадалам забаранялася забіваць сваіх сялян

Сяляне браліся пад абарону дзяржавы

У цэлым, Канстытуцыя, як і іншыя законы, адкрывалі мірны шлях да буржуазных пераўтварэнняў у краін, але 1792 г. 35-тысячны корпус рускага генерала Крачэтнікава ўвайшоў у Беларусь (яго падтрымалі магнаты, якія выступілі за вяртанне “залатых шляхецкіх вольнасцей”). Рэч Паспалітая змагла выставіць только 15 тысяч салдат, якія пацярпелі паражэнн пад Мірам і Берасцем

1793 г . – другі падзел. Цэнтральная частка Беларусі адышла да Расіі (усе рэформы былі адменены).

Паўстанне Касцюшкі (як вынік падзелу) – беларускага ляхціца і вядомага дзеяча вайны за незалежнасць амерыканскіх калоній – пачалося ў Польшчы 24 сакавіка 1794 г. праз месяц пачынаецца паўстанне ў Літве і Беларусі, якое ўзначальвае Якуб Ясінскі. Да яго далучаецца гетман ВКЛ Міхаял Казамір Агінскі. “Кракаўскі” акт паўстання абяцаў вярнуцб Канстытуцыю 3 мая, вызваліць тэрыторыю ад іншаземцаў і замацаваць суверэнітэт дзяржавы. Лозунг: “Вольнасць, цэласць і незалежнасць”. Мэта: аднавіць РП у межах першага адзелу. Створаны орган кіравання – Найвышэйшая Рада ВКЛ (29 чалавек). Сацыяльная база паўстання: шляхта, моладзь, студэнты, 1/3 частка – сяляне-касімеры (узброеныя косамі). Паланецкі ўніверсал адмяняў асабістую залежнасць сялян, а ўдзельнікаў паўстання вызваляў ад прыгону.

Бітвы адбыліся пад Слонімам, Любанню, Крупчыцамі і пад Мацяёвіцамі. Кіраваў падаўленнем паўстання Сувораў. Паўстанцы разбіты, 23 кастрычніка захоплена Варшава, а у лістападзе рассеяны апошнія паўстанцы. Касцюшка моцна паранены пад Матяёвіцамі і быў палонены (яго кінулі ў Петрапаўлаўскую крэпасць). Але сын каралевы асвабадзіў яго пад слова, што супраць Расіі выступаць не будзе. Слова ён стрымаў (алі 1812 г. ішлі французы, Напалеон прапанаваў яму узначаліць войска супраць Расіі, на што Касцюшка адказаў, што трымае слова афіцэра)

1795 – трэці падзел. Заходнія землі адышлі да Расіі. Панятоўскі адрокся ад трона, а РП знікла з карты Еўропы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]