Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
677 Кб
Скачать
☆
  1. Спробы будаўніцтва савецкага грамадства на прынцыпах палітыкі “ваеннага камунізму”

Вясной 1918 савецкі ўрад прыняў шэраг надзвычайных мер у галіне эканомікі, якія атрымалі назву “палітыка ваеннага камунізму”. Гэта палітыка праводзілася ў час грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі (1918 – пачатак 1921 гг.). асноўныя прынцыпы:

Цэнтралізацыя кіравання эканомікай знаходзілася ў руках дзяржавы.

Увядзенне хорчовай разверсткі, якая заключалася ў фактычнай канфіскацыі “лішкаў” ўлеба для пакрыцця выдаткаў на армію і падтрыманне рабочых. Праводзілася сіламі рабочых атрадаў і камітэтаў бежнаты (камбеды), якія мелі неабмежаваныя паўнамоцтвы. У вныіку сяляне ўтойвалі запасы, адмаўляліся засяваць больш зямлі, чым неабходна для сваёй сям’і, а месцамі нават было арганізавана ўзброенае супраціўленне прадатрадам.

Увядзенне манаполіі зарчовага гандлю. Забарона свабоднага гандлю.

Узмацненне натуралізацыі гаспадарчых адносін. Падрыхтоўчыя меры для ліквідацыі грошай.

Бясплатнае карыстанне жаллём, транспартам, камунальнымі паслугамі.

Жорсткае размеркаваннехарчовых і прамысловых тавараў.

Нацыяналізацыя (пареход ва ўласнасць дзяржавы) банкаў і ўсёй прамысловасці

Усеагульная працоўная павіннасць

Ураўнілаўка ў аплаце працы.

Савецкая ўлада выдала рад палажэнняў аб сацыялістычным землеўладкаванні і марах пераходу да сацыялістычнага земляробства. На тэрыторыі канфіскаваных панскіх маёнсткаў стварараліся саўгасы, але яны былі нерэнтабельнымі і стратнымі. Сельская гаспадарка на пачатак 1920 г апынулася ў цяжкім становішчы. Калектыўныя гаспадаркі не былі папулярнымі. Асноўны цяжар харчразвёрсткі лёг на плечы сярэднякоў.

У прамысловасці існавала абсалютная цэнтралізацыя кіравання прадпрыемствамі. Яе ажыыцяўляла глаўкі. Праходзіла рэарганізацыя прамысловасці: аб’ядноўваліся дробныя, адкрываліся новыя дзяржаўныя прадпрыемствы. Перабоямі пацавала толькі 40% даваенных прадпрыемстваў, якія былі ўкамлектаваныя на 70 %. Аб’ём ВВП склаў 15-20 % ад даваеннага ўзроўню (1913).

Чыгуначная сетка скарацілася на 2/3 моцна знасіўся машынна парк і не хапала паліва. Рачныя перавозкі склалі толькі 10% ад узроўню 1913 г.

Крызіс паўплываў і на фінансы. 19 год выкупная здольнасць рубля (у параўнанні з 1913 г) знізілася ў 16 разоў, а ў 20 г – у 2000 разоў, і заробак рабочых у 20 г. склаў 10-20%.

Эканоміка даведзена да катастрафічнага стану.

  1. Асаблівасці ажыццяўлення новай эканамічнай палітыкі (нэПа) у бсср

Ва умовах вайны і інтэрвенцыі надзвычайныя метады кіравання гаспадаркай у асноўным былі апраўданы, але з усталяваннем міру расла незадаволенасць рэквізіцыямі харчразверсткй з боку сялян. На мяжы 20-21 гг. краіну ахапіў цяжкі крызіс. На дзесятым з’ездзе РКП(б) у сакавіку 21 афармленне Нэпа. Нэп – гэта сістэма мер, разлічаная на пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму:

Харч зазверстка замянялася харч падаткам (быў фіксаваны, яго памер паведамляўся да пачатку палявых работ, лішкамі хлеба дазвалялася распараджацца па сваім меркаванні)

Абвяшчалася свабода форм землекарыстання. Законнымі прызнавалісяарцель, абшчына, калгас і г.д. нават прыватнае ўладнне ў выглядзе хутароў.

Дазвалялся арэнда і наёмная праца.

Заахвочвалася кааперацыя. Да канца 20-х ёй была ахоплена большасць сялянскіх гаспадарак.

З мая 1921 дазваляўся прыватны гандаль лішкамі с\х прадукцыі.

Свабодны гандаль патрабаваў стадільнай грашовай сістэмы. Пачалася грашовая рэформа. У 1921г. быў адноўня Дзяржбанк і дазволена стварэнне акцыянерных і камерцыйных банкаў. Дзяржбанк пачаў эмісію (выпуск) чырвонцаў, якія мелі намінальнае залатое забеспячэнне.уводзіліся казначэйскія білеты вартасцю 1, 3 і 5 рублёў (з намінальным залатым зместам), а таксама разменныя срэбная і медная манеты, адмяняліся ўсе абмежаванні для прыватных асоб на сумы ў ашчадных касах, гарантавалася тайна ўкладаў і немагчымасць іх канфіскацыі.

7. назіралася дэцэнтралізацыя кіравання гаспадаркай. Былі адменены дэкрэты, якія абмяжоўвалі свабоду дзяння дробных і сярэдніх прыдпрыемстваў. Ім аказвалася падпрымка.але буйныя прадпрыемствы дэнацыяналізацыі на падлягалі. Прамысловыя каператыва маглі атрымліваць крэдыта, выкарыстоўваць наёмную працу. Дазвалялася арэдна прамысловых прдпрыемстваў. Прадпрыемствы мелі права рэалізоўваліць прадукцыю і самастойна выкарыстоўваць крэдыты.ю атрымалі пэўную гападарчую і фінансавую незалежнасць.

8. уводзілася матэрыяльнае стымуляванне працы. Была адмоўлена грашовая аплата працы, уведзены тарыфы (гэта выключала ўраўнілаўку). Былі зняты абмежаванні на павелічэнне заробкаў, ліквідаваны працоўныя арміі, адменена абавязковая працоўная павіннасць.

9. за кватэру, камунальныя і транспарт уводзілася аплата.

Такім чынам, галоўнымі мэтамі нэпа лічылася максімальна хуткае пераадольванне гаспадарчага заняпаду і стварэнне ўмоў для пабудовы аднароднага сацыялістычнага грамадства. Былі адступленні ў бок буржуазных адносін (арэдна, наёмная праца). Эканамічны механізм нэпа будаваўся на рыначных прынцыпах. У канцы 1920-х г.. нэп быў згорнуты.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]