Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
677 Кб
Скачать
☆
  1. Аграрная рэформа Сталыпіна і яе уплый на гаспадарку Беларусі.

Пачалася ў адпаведнасці 9 лістапада 1906 г.

Задачы:

1. вырашэнне праблемы малазямелля сялян

2. пагашэнне сацыяльнай напружанасці

3. стварэнне сацыяльнай апоры самадзяржаўя на весцы сярод сялян-уласнікаў

4. стварыць праслойку сярэднякоў

5. пераадоленне адсталасці вескі

6. ліквідацыя феадальна-прыгонніцкіх перыткаў

7. павышэнне таварнасці гаспадаркі.

Але асноўная задача рэформы – ацягнуць сялян ад рэвалюцыі 1905-7 г.

Шляхі ажыццяўлення:

1. Разбурэнне сялянскай абшчыны з кругавой парукай: сяляне атрымалі магчымасць пакінуць абшчыну і маглі атрымаць надзел зямлі ў асабістую ўласнасць

2. хутарызацыя – хутары ствараліся паза межамі весак, звычайна на хутары высялясі заможная сяляне (12% сялянскіх гаспадарак). Усе землі селяніна – палоскі – зводзіліся ў адзін кусок – водруб. Прадукцыя хутара мела скіраванасць на прадажу.

3. арганізацыя масавых перасялення Сібір і Казахстан. За 10 год перасяліся каля 376 тыс., назад вярнулася 11% сялян. Другая хваля перасяленняй накіравалася на Захад (ЗША, Канада, Бразілія, Агренціна) на 13 г. выехала 1,5 млн. чал, вярнулася 600 тыс.

4. правядзенне аргатэхнічных мерапрыемстваў – ствараліся паказальныя хутары, а іх дзейнасць рэкламіравалася ў друку. Там працавалі аграномы і ветурачы. Вырошчваліся лепшыя сарты збожжа, пароды жывел і новая тэхніка.

5. Ствараўся Сялянскі пазямельны банк, які выдайваў ссуды пад хутары.

Значэнне і вынікі:

1. Праблема сялянскага малазямелля вырашана не была, але доля памешчыцкага землеўладання скарацілася на 47 %

2. рэформа не змагла карэнным чынам змяніць паўфеадельны характар беларускай вескі і паставіць яе на заходнееўрапейскі ўзровень.

3. але назіраўся рост свабоднай рабочай сілы за кошт выхаду сялян беднякоў з абшчыны.

4. назіраўся рост вытворчасці і паляпшэнне культуры землекарытсання.

5. адбылося расслаенне вескі: 10-12% - кулакі, 20-30% - сэрэднякі, астатнія – беднякі.

6. сялянскія гаспадаркі (хутары) уцягваліся ў гандлёва-рыначныя адносіны.

  1. Беларусь ва ўмовах Першай сусветнай вайны

Абвастрэнне супярэчнасцей паміж Траістым саюзам (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія) і Антантай (Англія, Францыя, Расія) прывяло да Першай сустветнай вайны (14-18 гг).

Пачалася 1 жніўня 1914 г. Повад – забойства аўстра-венгерскага нашчадка прастола. На самай стправе прычына – перадзяліць карут свету. Пазней далучыліся ЗША і Японія. У гэту вайну ўцягнуты 33 краіны, кожная з якіх марыла пашырыць тэрытарыяльныя ўладанні.

Усе саслоўныя класы падтрымалі ваенную палітыку і іх грамадскія арганізацыі ўзялі на сябе функцыі забеспячэння ойска харчамі, зброяй і лекамі.

Ліберальна-дэмакратычныя сілы заклікалі да грамадзянскай згоды ў імя Айчыны.

Бальшавікі лічылі вайну імперыялістычна-захопніцкай і заклікалі пралетарыят да барадзьбы за звяржэнне самаўладдзя і ператварэння вайны ў грамадзянскую.

У 1914 г. ваенныя дзеянні на захадзе, а летам 1915 – на беларускіх губернях (18 ліпеня было аб’яўлена ваеннае становішча: забараняліся сходы і мітынгі, ствараліся камітэты надзвычайнай аховы).

Жнівеньскае наступленне немцаў разгортвалася ў накірунку Коўна – Вільня – Мінск. Расійская армія здолела стыніць немцаў і адкінуць іх назад у раён азёр Свір і Нарач, але нямецкае войска працянвала ўтрымліваць заходнюю Беларусь.

У жніўні сташка галоўнакамандуючага была перанесена з Баранавіч ў Магілёў.

У канцы кастрычніка фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск – Браслаў – Паставы – Смаргон – Баранавічы – Пінск.

Да лютага 1917 г. ён затсаваўся практычна нязменным і дзяліў беларусь на две часткі:

1. на ўсходзе Беларусі знаходзілася 1,5 млн. расійскіх салдат і афіцэраў

2. на захадзе 1 млн. немцаў.

У ліпені 16 года расійская армія спрабавала прабіць фронт у раёне Баранавіч, але страціла 80 тыс. чал.

На акупіраванай чвэрць тэрыторыі Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Обер-Ост пражывала каля 2 млн. чалавек.

Асноўныя накірункі акупацыйнай палітыкі:

1.эканоміка – немцы былі зацікаўлены ў захаванні стабільнай гаспадаркі, якая працавала б на патрэбы вайны, накладаліся ваенныя падаткі на мясцовых памешчыкаў, уладальнікаў фабрык і заводаў, народ пакутваў ад рэквізіцый, прымусовых прац на ваенных збудавання, штрафаў.

2. палітыка – забаранялася ўсякая палітычная дзейнасць, працавалі толькі камітэты дапамогі ахвярам вайны.

3. культура – усім нацыянальнасцям дазвалялася культурная дзейнасць: навучэнне на роднай мове і выдання газет, але для гэтага не хапала інтэлігенцыі. Гэты дазвол быў толькі прыкрыццем германізацыі, каланізацыі акупіраванай тэрыторыі.

Вельмі складанай праблемай было бежанства (прыклад).

У час першай сусветнай вайны ўпершыню была прыменена зімічная зброя і нямецкая авіяцыя. Пачалася татальная мабілізацыя ў расійскае войска.

Настаў агульна палітычна-эканамічны крызіс, па краіне пракаціліся хваляванні (самае вялікае ў Гомелі на размеркавальным пункце)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]