Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆
  1. Вывучэнне новага матэрыялу

1. Рух ледавіка.

У кожнага з вас можа ўзнікнуць пытанне, адкуль з'явіліся на нашай зямлі камяні.

Гісторыя іх з'яўлення вельмі доўгая, і звязана дна з рухам ледавіка. Чатыры разы наступаў ён на тэрыторыю Беларусі, а затым раставаў. I кожны раз нёс ён на сваіх магутных плячах камяні, якія заста­валіся на паверхні нашай зямлі.

Рух ледавіка

  • Чаму ў некаторых раёнах Беларусі адсутнічаюць камяні? (Ледавік рухаўся языкамі і не заўсёды пакрываў сваім лядовым панцырам усю тэрыторыю.)

2. Музей валуноў.

Вялікія камяні называюць валунамі. Пра іх складзены дзіўныя паданні. Вось адно з іх.

«Каля самых берагоў Віліі, у тым месцы, дзе рака цячэ яшчэ вузкім ручаём, дзесьці і зараз ляжыць вялікі камень. Даўным-дауно жыў тут вясёлы кравец Сцяпан. Ён абшываў усіх у акрузе і больш за ўсе на свеце любіў сваю жонку Улляну. Ды выйшла бяда — ператварыла яго нячыстая сіла ў камень.

I тады адбыўся цуд. Варта толькі звечара пакласці на валун тканіну і папрасіць: «Сцяпан, пашый каф­тан», — як раніцай з'яўлялася патрэбнае адзенне. I пашыта яно было так, што залюбуешся. У падзяку людзі пакідалі каля валуна хлеб, соль, лён. Брала Улляна ўсе гэта і дзяцей карміла-адзявала.

Толъкі аднойчы п'яны жартаўнік папрасіў зрабіць яму ні тое ні сёе. Пакрыўдзіўся камень — кінуў шыць. Даведалася аб гэтым Улляна, прыбегла да берага, павалілася на камень і доўга горка плакала. Толькі вецер шумеў у вяршалінах дрэў: «Ву-у-лля-на, Ву-у-у-лля...». 3 таго часу і сталі называць раку Вулляй або Віліяй». (Хрэстаматыя па геаграфіі Беларускай ССР. Пад рэдакцыяй В. Якушкі. Мн., «Народная асвета», 1977.)

  • Якую назву мог атрымаць камень згодна са зместам падання? (Кравец, Сцяпанаў камень, Сцяпан.)

  • Чаму людзі пакідалі каля каменя хлеб, соль, лён?

  • Чаму рэчку сталі называць Віліяй?

  • Ці ёсць сапраўды ў Беларусў такая рэчка?

Матэрыял для настаўніка. Улічваючы вялікае значэнне валуноў для навукі, было прынята рашэнне аб стварэнні музея валуноў у Мінску ў 1985 г. На плошчы каля 6 га размешчана каля 6 тысяч валу­ноў. Сярод іх ёсць камяні з выбітымі на іх паверхні надпісамі, крыжамі, знакамі ў выглядзе лука са стрэламі, слядамі чалавека і жывёл.

  • Якую карысць для гісторыі могуць уяўляць такія камяні?

Вучні зачытваюць вызначэнне паняцця «музей».

3. Курганы.

Вучні адшукваюць у слоўніку вызначэнні паняццяў «курган», «волат».

Каменціраванае чытанне матэрыялу падручніка (с. 27-28).

  • Што такое курганы?

  • Колькі іх на Беларусі?

  • Чаму цела нябожчыка спальвалі?

  • Чаму ў курганы клалі ежу, зброю і іншыя прадметы?

  • Якія традыцыі ўспамінаць ня­божчыка дайшлі да нашых дзён?

  • Ці шануецца ў вашых сем'ях памяць аб памёрлых сваяках?

  • Чаму курганы з'яўляюцца важнымі помнікамі гісторыі?

4. Камяні з імёнамі.

У старажытныя часы нашы продкі мелі звычай пакланяцца камяням, верыць у іх цудоўную сілу, прыносіць ім падарункі. Народныя паданні расказвалі аб скарбах, закапаных пад камянямі, паведамлялі пра чарцей, якія скачуць вакол іх апоўначы.

Старажытныя людзі ахвотна верылі ў магчымасць ператварэння чалавека ў камень, калі ён працуе ў святочныя дні.

Вось чаму ў камянёў з'яўляліся імёны: Сцяпан, Мядзведзь, Чортаў камень, Князь-камень, Барыс-хлебнік, Дзявочы камень і іншыя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]