Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆
  1. Замацаванне вывучанага матэрыялу

Дайце адказ на лагічнае пытанне Чаму творы старажытных майстроў лічацца нацыянальным скарбам? (Творы таленавітых народных умельцаў — гэта лепшыя дасягненні нашай культуры, гэта наша найкаштоўнейшае багацце, гэта наша гісторыя, якая звязвае далёкае мінулае з сучаснасцю.)

Работа з малюнкам на с. 84 «Дзяўчына за кроснамі».

  • За ткацкім станком дзяўчына тчэ палатно, з якога нашы продкі шылі адзенне. На такім станку ткалі радзюшкі, якімі засцілалі ложкі, рушнікі, палавікі, палатно для пашыву мяшкоў, коўдры, якімі накрываліся, калі клаліся спаць.

  • У беларускіх гарадах існавалі цэлыя аб'яднанні рамеснікаў, якія мелі свае гербы. На гербах былі паказаны вырабы рамеснікаў або прылады працы, якімі яны карысталіся.

Вучні разглядаюць гербы, а потым адказваюць на пытанні настаўніка.

Герб збройнікаў.

  • Што на ім паказана?

  • Якія вырабы, на ваш погляд, з'яўляюцца найбольш складанымі?

  • Якія вырабы звязаны з ваеннай справай?

  • Якія з паказаных вырабаў могуць мець адносіны як да мірнай справы, так і да ваеннай?

Аналагічным чынам вядзецца работа з адлюстраваннямі на іншых гербах.

  1. Вынікі ўрока

  • Назавіце тэму, над якой працавалі, з якімі відамі рамяства знаёміліся, якія паняцці вывучалі, з якімі імёнамі сустракаліся.

  • Што ў вывучаным матэрыяле вас найбольш за ўсе зацікавілла, аб чым вы хацелі б даведацца больш падрабязна.

  1. Хатняе заданне: апавяданне «У краіне майстроў».

___________________________

Тэставыя заданні па тэме “Пад сценамі старажытных замкаў”

1. Дапоўні сказ.

Першапачаткова замкі будавалі з ______ (каменю; дрэва), а потым — з каменю і ______ (гліны, цэглы).

2. Як называлася царква, пабудаваная па загаду Вітаўта? Адзнач знакам “+” правільны адказ.

£ Спаса-Еўфрасіннеўская.

£ Сынкавіцкая.

3. Чым адрознівалі замкі ад іншых збудаванняў? Адзнач знакам “+”.

£ Вежы.

£ Крыжы.

£ Крэпасныя сцены.

£ Роў з вадой.

£ Падвесны мост.

£ Вялікія вокны.

4. Адзнач знакам “+” праўдзівыя выказванні.

£ Хоць замкі належалі князю, але ствараліся ўсім народам.

£ У час небяспекі ўсе жыхары ратаваліся ў замку.

£ Замкі былі акружаны ровам з вадою.

£ Моц замка вызначалася па глыбіні рва вакол яго.

5. Вызнач старажытны замак па апісанні.

1) Гэты замак належаў старажытнаму роду князёў Радзівілаў. Быў пабудаваны ў баку ад горада, між азёр — фактычна на востраве. ________________________

2) Гэты замак меў вельмі цікавую канструкцыю моста. Зараз у пабудовах гэтага замка размяшчаюцца музеі._______________________

3) У падзямелле гэтага замка быў пасаджаны князь Вітаўт. Выратавацца яму дапамагла жонка. ________________________

4) Гэты замак лічыўся адным з самых прыгожых. Казалі, падобны на яго ёсць толькі ў Францыі. Захаваўся да нашых дзён у разбураным стане.______________________

Словы для даведак: Гальшанскі, Нясвіжскі, Гродзенскі, Крэўскі, Мірскі.

___________________________

Тэставыя заданні па тэме “Пад сценамі старажытных замкаў”

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]