Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

§ 22. За забойства княжацкага аканома (кіраўніка гаспадаркі) штраф 80 грыўняў (назва грошай).

§ 24. За забойства княжацкага селяніна штраф 5 грыўняў.

Ці можна назваць назваць «Рускую Праўду» справядлівым законам?

 Так  Не

  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

  2. Вывучэнне новага матэрыялу

Настаўнік вызначае задачы ўрока, звяртае ўвагу на запісы на дошцы.

Уступнае слова настаўніка

Прывольна раскінуўся на беразе Заходняй Дзвіны самы старажытны з беларускіх гарадоў— Полацк. Прашумелі над ім сівыя стагоддзі, а ён — жывы сведка летапіснай мінуўшчыны, нібыта стаміўшыся, адпачывае ад сваей былой славы ды велічы. Абышлі

яго сваім памерамі і хараством іншыя гарады. Дзе ж яму раўняцца з прыгажуном Мінскам! Але які беларускі горад можа памерацца з Полацкам сваім гістарычным мінулым? А яно ў яго надзвычай багатае. Наш славуты зямляк Францыск Скарына з пачуццём вялікага гонару пісау, што ён родам са слаўнага горада Полацка. Вянком гэтай славы была знакамітая Сафія — галоўны сабор горада Полацка. Таленавітыя майстры збудавалі яго яшчэ ў сярэдзіне XI ст. па загадзе князя Усяслава Чарадзея. Такіх Сафій, як Полацкая, было тады ва ўсім свеце толькі чатыры. I вось больш чым дзевяць стагоддзяў ззяе сабор сваім нязгасным святлом.

Менавіта ў тым жа XI ст. Полацкае княства было як ніколі багатым і магутным. Яго багацце і магутнасць стваралі простыя людзі пад кіраўніцтвам свайго мудрага і мужнага князя Усяслава Брачыславіча Чарадзея. Аб ім і пойдзе размова на нашым уроку.

1. Князь Усяслаў

Настаўнік прымацоўвае да дошкі партрэт князя. Вучням прапануецца адкрыць дапаможнікі на с. 49. На малюнку Усяслаў Чарадзей. Паднятая рука — гэта заклік да працы ў імя Радзімы, меч у другой руцэ— гэта гатоўнасць пастаяць за яе незалежнасць. Усяслаў — князь-стваральнік, князь-воін.

Настаўнік прапануе вучням прачытаць у дапаможніку матэрыял пра паходжанне яго прозвішча «Ча­радзей».

Матэрыял для настаўніка. Сапраўды, прапраўнук Рагвалода, які стаў княжыць у Полацку ў 1044 г., быў чалавекам у многім незвычайным: мудры, мужны, вынослівы, працавіты і энергічны— ён сваімі якасцямі здзіўляў і ўражваў сучаснікаў. Многія, хто ведаў яго, нават людзі адукаваныя, ахвотна верылі, што нарадзіўся князь ад чараўніцтва. Летапісы сцвярджаюць, што меў ён на галаве «чарадзейскую» прыкмету, асобны радзімы знак. Лічылася, што ў ім заключалася ўся яго незвычайная сіла. Па прапанове волхваў (язычніцкіх прапаведнікаў) насіў Усяслаў на галаве павязку, каб радзімы знак не кідаўся людзям у вочы.

Радавод полацкіх Рагвалодавічаў X—XI стст.

(у дужках абазначаны гады смерці князёў)

Р АГВАЛОД (каля 980)

Ізяслаў(1001)

Усяслаў (1003)

Брачыслаў (1044)

Усяслаў Чарадзей (1101)

2. Храм Святой Сафіі

  • Дзе яшчэ былі ўзведзены такія хра­мы? (Канстанцінопаль (Царград),іКіеў,іНоўгарад, Полацк)

Вучні называюць гарады, а настаўнік запісвае на класнай дошцы назвы гарадоў у выглядзе схемы.

Работа з малюнкам на с. 53.

Да класнай дошкі прымацоўваецца малюнак, на якім паказаны сучасны выгляд Сафіі, які вельмі адрозніваецца ад Сафіі XI ст.

За доўгі час свайго існавання Сафія шэсць разоў гарэла і разбуралася, затым неаднаразова перабудоўвалася. Апошні раз гэта адбылося ў 1750 г. I вось такі выгляд набыў сабор, які вы бачыце на малюнку.

Што нагадваюць купалы храма? (Купалы храма знешне падобны на шлемы воінаў).

Чаму? (У тыя часы часта ўзнікалі войны, а значыць, прыходзілася ваяваць, абараняцца ад нападаў ворагаў. Бывала, што сцены храмаў станавіліся апошнім пунктам абароны. Вось чаму яны былі магутнымі і высокімі, а вокны вузенькімі, як байшцы вежаў, і знаходзіліся на значнай адлегласці ад зямлі.)

Размова пра шлем, кальчугу і меч.

Кальчуга абараняла цела ад удараў мяча і стрэл. Гэта баявое адзенне было вельмі дарагім. Збройнікі рабілі яго з 8 —10 тыс. злучаных паміж сабою маленькіх кольцаў, канцы якіх браліся на заклёпкі.

Меч — тыповы від зброі, вельмі зручны ў рукапашным баі. Ім можна было калоць і рубіць направа і налева. У далёкія часы казалі: “Мой меч— твая галава з плеч!”

3. Бітва на Нямізе

Летапіс сведчыць: «I сустрэліся праціўнікі на Нямізе месяца сакавіка ў 3-ці дзень, быў снег вялікі, і пайшлі адзін на аднаго. I была лютая сеча, і многія паляглі ў ей, і перамаглі Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад (кіеўскія князі), Усяслаў жа ўцёк».

Вось як апісвае невядомы аўтар «Слова пра паход Ігаравы» увесь драматызм гэтай крывавай сечы:

«На Нямізе галовы сцелюцца снапамі,

Харалужнымі малоцяць цапамі,

Жыццё кладуць на таку злюцела,

Веюць душу ад цела.

Нямігі крывавыя берагі

Не збожжам былі засеяны зноў —

Засеяны касцьмі рускіх сыноў».

3 рэшткамі сваей дружыны Усяслаў адышоў да Дняпра, але канчаткова не быў пераможаны. Кіеўскія князі таксама панеслі вялікія страты.»

Ёсць у нашай сталіцы, горадзе Мінску, вуліца Няміга. Носіць яна назву рэчкі, якой няма ўжо на карце горада. Праляцела з той грознай падзеі, быццам жураўліным шнурам, дзевяць стагоддзяў, перасохла Няміга і ператварылася ў невялічкую ручаіну. У наш час пусцілі яе па падземным калектары ўздоўж вуліцы. Цячэ яна ў бетоннай трубе, нібыта тыя слезы, пралітыя па загануўшых тут у час крывавай сечы воінаў.

А было гэта даўным-даўно, у 1067 г. «месяца сакавіка ў 3-ці дзень», як напісаў аб гэтым летапісец.»

Пражыў князь больш за 70 гадоў, княжыў 52 з іх і 18 гадоў свайго княжання правёў у ваенных паходах.

Сваім нашчадкам пакідаў ён Полацкую зямлю не спустошанай і разрабаванай, а магутнай і квітнеючай.

Між тым зямны шлях князя наблізіўся да канца. Летапісец зрабіў апошні запіс: «У год 1101 памёр Усяслаў, князь полацкі, месяца красавіка ў 14-ы дзень, у дзевяць гадзін дня, у сераду».

Сумна стала на нашай зямлі. У гэты дзень яна развіталася з адным са сваіх лепшых сыноў».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]