Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Гаспадарка Беларусі

Вырабы прамысловасці

Сельскагаспадарчыя прадукты

Транспарт

белАЗы і МАЗы

жыта

чыгуначны

трактары “Беларус”

пшаніца

рачны

камбайны

бульба

паветраны

тэлевізары

лён

трубаправодны

халадзільнікі

мяса

аўтамабільны

гадзіннікі

малако

падземны (метро)

электронная тэхніка

мінеральныя ўгнаенні

Работа з «Атласам Рэспублікі Беларусь» (с. 28)

Практычнае заданне.

1. Пазнаёміцца з умоўнымі абазначэннямі.

2. Знайсці гарады, пералічаныя ў падручніку, у якіх знаходзяцца машынабудаўнічыя заводы. (Мінск, Жодзіна, Гомель.)

3. Знайсці на карце атласа месцы здабычы нафты і калійнай солі. (Рэчыца, Салігорск.)

4. У якіх гарадах ёсць прадпрыемствы па выпуску мінеральных угнаенняў? (Салігорск — калійная соль, Гомель — суперфасфат, Гродна— азотнае ўгнаенне.)

3. Сельская гаспадарка.

Матэрыял ахоплівае 7— 10 абзацы вучэбнага дапаможніка.

Работа над ім ажыццяўляецца па папярэдняй схеме. Выкарыстоўваецца матэрыял «Атласа Рэспублікі Беларусь» на с. 30.

Практычная работа вуч­няў.

Азнаямленне вучняў з умоў­нымі абазначэннямі.

  • У якой частцы Беларусі насельніцтва займаецца вырошчваннем ільну?

  • Дзе ў нас пераважна сеюць буракі?

  • У якіх раёнах рэспублікі займаюцца бульбаводствам? Як інакш называюць у нас бульбу? Чаму?

  • Чаму каля буй­ных гарадоў вясковае насельтцтва пераважна зай­маецца прыгараднай гаспадаркай? Назавіце такія гарады.

  • Дзе ў Беларусі найбольш паспяхова развіваецца свінагадоўля?

  • Падумайце над вывучаным матэрыялам і паспрабуйце вызначыць галоўную задачу, якую вырашае сельская гаспадарка нашай рэспублікі. (Галоўная задача— забяспечыць насельніцтва краіны разнастайнымі прадуктамі харчавання.)

  • Акрамя прадуктаў харчавання людзям патрэбны адзенне, абутак, розныя прадметы быту. Для іх вырабу прамысловасці неабходна сыравіна. Такую сыравіну пастаўляе сельская гаспа­дарка.

Транспарт.

Вучні знаёмяцца з матэрыялам апошняга абзаца вучэбнага дапаможніка.

  • Для чаго патрэбны транспартныя сродкі?

  • Ці можа краіна існаваць без транспарту?

  • Што б магло здарыцца, калі б транспарт перастаў дзейнічаць?

Практычная работа.

  • Выкарыстоўваецца матэрыял атласа на с. 34.

  • Чым багата тэрыторыя нашай краіны? (Шмат рэк.)

  • Знайдзіце на карце атласа рэкі, якія з'яўляюцца суднаходнымі. Назавіце іх. Назавіце буйнейшыя гарады рэспублікі, у якіх ёсць рачныя порты.

  • Падумайце, ці мае наша краіна праз свае рэкі сувязь з марамі. (Мае. З Чорным і Балтыйскім марамі.)

  • У якіх гарадах Беларусі ёсць аэрапорты?

  • Якое значэнне гэта мае?

  • Паспрабуйце вызначыць, ці звязаны абласныя цэнтры нашай дзяржавы аутамабільнымі магістралямі рэспубліканскага значэння.

У трэцюю частку табліцы вучні пад кіраўніцтвам настаўніка заносяць неабходныя запісы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]