Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

§ 55. «Калі селянін уцячэ ад свайго пана, не разлічыўшыся з ім, то становіцца яго рабом...»

§ 85. «Калі селянін памрэ, то ўся яго маёмасць адыходзіць да князя...»

§ 86. «Калі памрэ багаты чалавек або дружыннік (княжацкі воін), то маёмасць не ідзе князю...»

Галоўным у прачытаным з'яўляецца тое, што князь склаў законы.

Абзац 3. Настаўнік падводзіць вучняў да высновы, што галоўным у прачытаным з'яўляецца пабудова па загадзе Яраслава храма Святой Сафіі. Такія храмы, акрамя Кіева, былі пабудаваны ў Канстанщнопалі (сталіцы Візантыі, цяпер Стамбул), Полацку і Ноугарадзе. Слова «Сафія» азначае «мудрасць», якая, па ўяуленні веруючых, кіруе сусветам.

Гэты храм будаваўся ў гонар перамогі ў 1036 г. войска Яраслава над печанегамі, якія напалі на Кіеў. У храме Святой Сафіі спачывае прах князя Яра­слава і яго жонкі Ірыны.

Вучні дапаўняюць схему выразам «пабудаваў храм».

Абзац 4. Матэрыял гэтага абзаца з'яўляецца лагічным завяршэннем папярэдняга. Яскравым доказам выдатных якасцей военачальніка з'яўляецца перамога Яраслава над печанегамі.

Вучні запісваюць у схему выраз «военачальнік».

Абзац 5. Пасля чытання гэтага матэрыялу настаўнік праводзіць з вучнямі гутарку.

  • Як паступіў Яраслаў незадоўга да сваей смерці?

  • Што ён раіў сваім сынам?

  • Ці паслухалі яны бацьку?

  • Якую страшную бяду яны гэтым наклікалі?

Абзац 6. Гэты матэрыял дае падставу запісаць у лагічную табліцу наступныя выразы: «разумны», «разважлівы».

  1. Замацаванне вывучанага матэрыяла

Якія справы князя Яраслава вы лічыце найболып важнымі? Чаму?

Што князь больш за ўсе любіў? (Чытаць кніжкі.)

У якой справе ён быў першым сярод усходніх славян? (Склаў законы.)

Ці ўсе справы князя былі карыснымі?

Што ён не мог прадбачыць? (Узніклі спрэчкі. Напалі мангола-татары.)

Выкананне лагічнага задання: чаму Яраслава называлі Мудрым?

  1. Дамашняе заданне: стар.45-48, адказы на пытанні

____________________________

Тэма «Князёўна з трыма імёнамі»

1. У якім горадзе княжыў князь Рагвалод? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

 Кіеў  Полацк  Ноўгарад

2. Адзнач знакам «+» імёны, пад якімі пражыла сваё жыццё полацкая князёўна?

 Ефрасіння  Рагнеда  Саламона

 Гарыслава  Анастасія

3. Дапоўні сказы.

Як толькі сышоў снег, Уладзімір нечакана напаў на ____________. Бацькі і браты Рагнеды былі _________. Уладзімір сілай прымусіў Рагнеду стаць яго __________. Пасля гэтага Уладзімір рушыў з войскам на __________, перамог у бітве _______________ і стаў вялікім кіеўскім князем.

Словы для даведак: Кіеў; Полацк; Яраполк; забіты; пахаваны; рабыня; жонка; Ізяслаў.

4. За якія заслугі царква абвясціла князя Уладзіміра святым? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

 Стаў вялікім кіеўскім князем.

 Прыняў хрысціянства і пачаў хрышчэнне ва ўсіх гарадах.

 Падараваў Рагнедзе жыццё.

5. Вызнач паслядоўнасць і абазнач лічбамі падзеі жыцця беларускай князёўны Рагнеды.

 Уладзімір забіў бацькоў і братоў Рагнеды, прымусіў яе стаць яго жонкай.

 Да Рагнеды пасваталіся кіеўскі князь Яраполк і наўгародскі князь Уладзімір.

 Пасля замужжа Рагнеда назвалася Гарыслава і нарадзіла пяцёра дзяцей

 Старэйшы сын Ізяслаў ратуе маці ад смерці і ад­праўляецца з ёй у. крэпасць пад Мінскам.

 Рагнеда адважылася забіць Уладзіміра.

 Рагнеда стала манашкай і атрымала імя Анастасія.

____________________________

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]