Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆
  1. Паведамленне тэмы і мэты ўроку

Вызначэнне задач вывучэння новага матэрыялу.

  • На сённяшнім уроку будуць вывучацца гістарычныя падзеі, якія маюць непасрэдную сувязь з сучаснасцю, з нашым жыццём. Размова будзе весціся пра будаўніцтва прадпрыемстваў, пра стварэнне калгасаў і саўгасаў, якія працуюць у нашы дні.

Настаўнік звяртае ўвагу на назву тэмы, план яе вывучэння, даты, паняцці, назвы, якія запісаны на класнай дошцы. Акцэнтуецца ўвага вучняў на лагічным заданні. (Чаму наша рэспубліка дабілася такіх вялікіх поспехаў у будаўніцтве новага жыцця?).

  1. Вывучэнне новага матэрыялу

Настаўнік адзначае, што ў 1920—30-я гады мінулага стагоддзя наша дзяржава дасягнула вялікіх поспехаў у сваім развіцці.

1. Утварэнне бсср і ссср.

  • Цяжкае жыццё людзей у мінулыя часы прывяло да таго, што людзі вырашылі шляхам узброенай барацьбы змяніць дзяржаўную ўладу ў краіне і пачаць будаўніцтва новага жыцця. Такая змена дзяржаўнай улады называецца рэвалюцыяй.

Вучні чытаюць вызначэнне паняцця «рэвалюцыя». Запісваецца дата (1917г.), калі яна адбылася. Настаўнік тлумачыць назву «Кастрычніцкая».

  • У выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі ўзнікла неабходнасць беларускаму народу стварыць сваю незалежную дзяржаву. I яна была створана. Гэта адбылося ў 1919 г.

  • Так паступілі і іншыя дзяржавы, якія да Кастрычніцкай рэвалюцыі ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі, напрыклад, наша суседка Украіна. Узнікла УССР.

  • Растлумачце гэтую скарочаную назву.

  • Крыху пазней, у 1922 г., савецкія рэспублікі вырашылі аб'яднацца. Так узнік СССР.

Настаўнік прапануе ўстанавіць паслядоўнасць падзей. Вынікам разважанняў аб падзеях будзе пабудова лагічнага ланцужка.

Лагічны ланцужок

1917 Г. Кастрычніцкая рэвалюцыя ----1919 г. Утварэнне бсср----1922 г. Утварэнне ссср

Матэрыял для настаўніка.

30 снежня 1922 г. у Маскве адбыўся I Усесаюзны з'езд Саветаў, на які прыбылі дэлегаты ад БССР. На гэтым з'ездзе было прынята рашэнне аб стварэнні СССР. Прадстаўнікі Беларусі падпісалі Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні СССР. У склад СССР разам з БССР увайшлі РСФСР, ЗСФСР і УССР. Пазней далучылася іншыя саюзныя рэспублікі. Усяго іх было пятнаццаць.

2. Развіццё прамысловасці

Настаўнік нагадвае вучням аб паўтарэнні пройдзенага матэрыялу (апавяданне «Мы і нашы суседзі»).

Вучні адкрываюць вучэбны дапаможнік на с. 8. Па матэрыяле паўтарэння праводзіцца гутарка з апорай на карту, якая змешчана на ўказанай старонцы. Пытанні для гутаркі:

1. Як называецца сталіца Рэспублікі Беларусь?

2. Колькі абласцей у Беларусі?

3. Як яны называюцца?

4. Якую частку Беларусі яны займаюць?

5. Якая плошча нашай краіны?

6. Колькі людзей пражывае ў Рэспубліцы?

Практычная работа

Яе правядзенне звязана з пошукам размяшчэння прамысловых прадпрыемстваў на карце дзяржавы.

Мэтазгодна пачынаць знаёмства з будаўніцтвам прамысловых прадпрыемстваў са сталіцы, працягваць абласнымі цэнтрамі і завяршаць гарадамі абласнога падпарадкавання.

У ходзе практычнай работы ў вучняў можа ўзнікнуць пытанне: чаму на тэрыторыі Гродзенскай і Брэсцкай абласцей адсутнічаюць умоўныя абазначэнні? Адказам на пытанне можа стаць наступны матэрыял.

Гістарычная даведка

У 1921 г. быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, па якому тэрыторыя Заходняй Беларусі плошчай 113 тыс. км2 і насельніцтвам больш за 4 млн. чалавек увайшла ў склад Польшчы. Такое становішча працягвалася да верасня 1939 г. Польскі ўрад выкарыстоўваў далучаную тэрыторыю як сыравінны прыдатак. Па гэтай прычыне ў Заходняй Беларусі амаль зусім не вялося будаўніцтва прамысловых прадпрыем­стваў. Вось чаму на карце яны адсутнічаюцъ.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]