Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Тэма «Князёўна з трыма імёнамі»

1. У якім горадзе княжыў князь Рагвалод? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

 Кіеў  Полацк  Ноўгарад

2. Адзнач знакам «+» імёны, пад якімі пражыла сваё жыццё полацкая князёўна?

 Ефрасіння  Рагнеда  Саламона

 Гарыслава  Анастасія

3. Дапоўні сказы.

Як толькі сышоў снег, Уладзімір нечакана напаў на ____________. Бацькі і браты Рагнеды былі _________. Уладзімір сілай прымусіў Рагнеду стаць яго __________. Пасля гэтага Уладзімір рушыў з войскам на __________, перамог у бітве _______________ і стаў вялікім кіеўскім князем.

Словы для даведак: Кіеў; Полацк; Яраполк; забіты; пахаваны; рабыня; жонка; Ізяслаў.

4. За якія заслугі царква абвясціла князя Уладзіміра святым? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

 Стаў вялікім кіеўскім князем.

 Прыняў хрысціянства і пачаў хрышчэнне ва ўсіх гарадах.

 Падараваў Рагнедзе жыццё.

5. Вызнач паслядоўнасць і абазнач лічбамі падзеі жыцця беларускай князёўны Рагнеды.

 Уладзімір забіў бацькоў і братоў Рагнеды, прымусіў яе стаць яго жонкай.

 Да Рагнеды пасваталіся кіеўскі князь Яраполк і наўгародскі князь Уладзімір.

 Пасля замужжа Рагнеда назвалася Гарыслава і нарадзіла пяцёра дзяцей

 Старэйшы сын Ізяслаў ратуе маці ад смерці і ад­праўляецца з ёй у. крэпасць пад Мінскам.

 Рагнеда адважылася забіць Уладзіміра.

 Рагнеда стала манашкай і атрымала імя Анастасія.

МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ

Тэма: Усяслаў Чарадзей

Мэты: паказаць ролю Усяслава Чарадзея ў гісторыі нашай Айчыны.

Задачы:

а) навучання: пазнаёміць вучняў з найбольш яркімі падзеямі гісторыі нашай краіны, якія звязаны з жыццём і дзейнасцю полацкага князя Усяслава: умацаваннем магутнасці Полацкага княства, будаўніцтвам храма Святой Сафіі, бітвай на Нямізе;

б) развіцця: развіваць у вучняў разуменне карысных вынікаў дзейнасці гістарычных асоб на прыкладзе жыцця полацкага князя Усяслава;

в) выхавання: на прыкладах гераічнай барацьбы палачан з ворагамі выхоўваць у вучняў патрыятычныя пачуцці і шаноўныя адносіны да тых, хто ў барацьбе за незалежнасць сваей Радзімы ахвяраваў самым каштоўным — сваім жыццём.

  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка дамашняга задання

1. Як быў празваны Яраслаў за свой розум? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

 Справядлівым  Мудрым  Вялікім

2. Адзнач знакам «+» правільныя адказы на пытанні.

Як называўся першы агульны для ўсіх закон, напісаны Яраславам Мудрым?

 «Руская Праўда»  Статут

Якія пакаранні за парушэнні законаў існавалі пры Яраславе Мудрым?

 Ссылка  Ад штрафу да смяротнай кары

3. Дапоўні сказы.

Па загаду Яраслава ў цэнтры __________ быў пабудаваны велічны храм у імя Святой Сафіі. Падобныя храмы былі пабудаваны ў _________ і __________ .

Словы для даведак: Полацк; Кіеў; Ноўгарад; Тураў.

4. Адзнач знакам «+» справы кіеўскага князя Яраслава, за якія ён атрымаў прозвішча «Мудры».

 Будаваў і ўмацоўваў гарады Кіеўскай Русі.

 Напісаў першы закон — «Рускую Праўду».

 Быў удалым военачальнікам.

 Загадаў сваім сынам заваёўваць розныя краіны.

 Будаваў храмы і саборы ў вялікіх гарадах.

5. Прачытай урыўкі з «Рускай Праўды».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]