Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆
  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка дамашняга задання

Выкананне тэставых заданняў па тэме “Пад сценамі старажытных замкаў”

1. Дапоўні сказ.

Першапачаткова замкі будавалі з ______ (каменю; дрэва), а потым — з каменю і ______ (гліны, цэглы).

2. Як называлася царква, пабудаваная па загаду Вітаўта? Адзнач знакам “+” правільны адказ.

£ Спаса-Еўфрасіннеўская.

£ Сынкавіцкая.

3. Чым адрознівалі замкі ад іншых збудаванняў? Адзнач знакам “+”.

£ Вежы.

£ Крыжы.

£ Крэпасныя сцены.

£ Роў з вадой.

£ Падвесны мост.

£ Вялікія вокны.

4. Адзнач знакам “+” праўдзівыя выказванні.

£ Хоць замкі належалі князю, але ствараліся ўсім народам.

£ У час небяспекі ўсе жыхары ратаваліся ў замку.

£ Замкі былі акружаны ровам з вадою.

£ Моц замка вызначалася па глыбіні рва вакол яго.

5. Вызнач старажытны замак па апісанні.

1) Гэты замак належаў старажытнаму роду князёў Радзівілаў. Быў пабудаваны ў баку ад горада, між азёр — фактычна на востраве. _________

2) Гэты замак меў вельмі цікавую канструкцыю моста. Зараз у пабудовах гэтага замка размяшчаюцца музеі._________

3) У падзямелле гэтага замка быў пасаджаны князь Вітаўт. Выратавацца яму дапамагла жонка. _________

4) Гэты замак лічыўся адным з самых прыгожых. Казалі, падобны на яго ёсць толькі ў Францыі. Захаваўся да нашых дзён у разбураным стане._________

Словы для даведак: Гальшанскі, Нясвіжскі, Гродзенскі, Крэўскі, Мірскі.

  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

  2. Вывучэнне новага матэрыялу

Настаўнік знаёміць вучняў з задачамі ўрока, звяртае ўвагу на класную дошку, дзе запісана назва тэмы, план яе вывучэння, паняцці, імёны і назвы, а таксама лагіпчнае заданне пра гістарычнае значэнне твораў старажытнага мастацтва.

Панскія палацы.

У кароткай уступнай гутарцы настаўнік знаёміць вучняў са значэннем паняццяў «палац» і «пан». Першае з іх тлумачыцца ў слоўніку.

  • Палацы належалі багатым і знатным людзям Радзівілам, Сапегам, Агінскім. Іх было шмат, значна больш, чым замкаў. Шкада, што па розных прычынах толькі нямногія з іх захаваліся да нашага часу, і то толькі ў выглядзе руінаў. А былі яны калісьці велічнымі і прыгожымі. А колькі рознага багацця захоўвалася ў іх шматлікіх пакоях! Нале­жалі замкі панам. Пан— багаты і знатны чалавек.

Вось і мы завітаем з вамі ў Нясвіжскі палац паноў Радзівілаў, якія чакаюць сваіх гасцей.

Вучні чытаюць матэрыял першых трох абзацаў і вылучаюць у прачытаным галоўнае.

  • Як была ўпрыгожана зала для балю? Якое ўражанне яна стварала?

  • Чым найбольш за ўсе ганарылася гаспадыня палаца?

  • Як называўся самы каштоўны прадмет, які ўпрыгожваў стол для гасцей? Хто яго зрабіў?

  • Які прадмет упрыгожваў святочнае адзенне гаспадара замка? Што падумалася гаспадару?

Слуцкія паясы.

Радзівіл ажыццявіў сваю задуму. Настаўнік расказвае вучням аб з'яўленні каля Нясвіжа, а затым і Слуцка майстэрняў па вырабу паясоў. Спачатку працавалі там замежныя майстры, а потым іх змянілі мясцовыя ўмельцы.

Вучні разглядаюць малюнак слуцкага пояса на с. 69.

Чытанне матэрыялу падручніка пра слуцкія паясы на с. 86.

  • Адказнай і цяжкай была праца слуцкіх майстроў. 3 ранку да вечара працавалі яны. Вось паслухайце, як пісаў аб гэтым беларускі паэт Максім Багдановіч.

Настаўнік чытае вучням змест верша.

  • Як вы разумееце тры апошнія радкі верша паэта, змешчаныя на с. 86 дапаможніка.

Вучні чытаюць матэрыял двух апошніх аб­зацаў на с. 86.

  • Ці ёсць у вас жаданне пабываць на экскурсіі ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі або на Слуцкай фабрыцы мастацкіх вырабаў, каб больш грунтоўна пазнаёміцца з прадметамі старажытнага беларускага мастацтва — слуцкімі паясамі.

Шматкаляровая кафля.

Работа з тэкстам другога абзаца над назвай «Цікава ведаць» на с. 87 дапаможніка і малюнкамі на с. 85.

  • Майстэрства шматкаляровай кафлі зарадзілася ў XIV—XVI стст. Да нас прыйшло з Заходняй Еўропы. Кафлю выраблялі са спецыяльных сартоў гліны. Ей упрыгожвалі печы. Цяпер таксама выкарыстоўваецца кафля.

Работа з малюнкамі на с. 85

  • Кафля магла мець натуральны колер гліны. Пры неабходнасці яе можна было пакрыць паліваю іншага колеру. Майстэрства шматкаляровай кафлі было вельмі складаным. Вопыт яе вырабу назапашваўся стагоддзямі і перадаваўся з пакалення ў пакаленне. Застаецца шкадаваць, што цяпер гэты від мастацтва стаў амаль што забытым.

Майстры гутнікі.

Цяжка знайсці цяпер такую сям'ю, якая б кватэру, у якой жыве, не ўпрыгожвала б шкляным посудам: вазы для кветак, фужэры, графіны, салатніцы і многае іншае.

Настаўнік прапануе вучням прачытаць матэрыял пад назвай «Цікава ведаць» на с.87.

  • Шкляная вытворчасць на Беларусі з'яўлялася старадаўняй і шырока распаўсюджанай. У наш час яна працягвае развівацца. Выдатныя майстры працуюць на шклозаводзе «Неман» у пасёлку Бярозаўка на Гродзеншчыне. Іх вырабы шырока вядомыя не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Народныя ўмельцы са шкла ствараюць цуды. Аб гэтым сведчаць экспанаты музея, які дзейшчае на заводзе. Прыгажосць убачанага здаецца казачнай. Уявіць такое немагчыма. Там проста патрэбна кожнаму абавязкова пабываць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]