Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Славутыя дзеячы навукі і культуры

№ п/п

Прозвішча і імя

Гады жыцця

Месца нараджэння

Дасягненні

1

Яўхім Карскі

2

Янка Купала

3

Якуб Колас

4

Усевалад Ігнатоўскі

5

Канстанцін Тышкевіч

6

Яўстафій Тышкевіч

МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ

Тэма: Будаўніцтва новага жыцця

Мэты: даць вучням уяўленне аб тых вялікіх зменах, якія адбыліся ў Беларусі пасля перамогі Кастрыч­ніцкай рэвалюцыі 1917 года.

Задачы: а) навучання: паказаць вучням, што галоўным вынікам перамогі Кастрычніцкай рэвалю­цыі было ўтварэнне БССР і аб'яднанне яе разам з іншымі савецкімі рэспублікамі ў адну вялікую дзяржаву — СССР; пазнаёміць іх з будаўніцтвам найбольш буйных прамысловых прадпрыемстваў у Беларусі у 1920—30-я гады, а таксама з вялікімі зменамі, якія адбыліся ў жыцці беларускіх сялян — стварэннем калектыўных гаспадарак — калгасаў;

б) развіцця: развіваць у вучняў уменне правільна ўжываць гістарычныя даты, працаваць з картай, паслядоўна пераказваць змест гістарычных падзей;

в) выхавання: выхоўваць у вучняў павагу да людзей старэйшых пакаленняў, якія сваей самаадданай і гераічнай працай будавалі новае жыццё, стваралі лепшыя ўмовы для жыцця ўсяго беларускага народа.

  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка дамашняга задання

Выкананне тэставых заданняў па тэме “Славутыя дзеячы навукі і культуры”

1. Адзнач знакам «+» імёны славутых дзеячаў навукі і культуры, якія сустрэліся табе ў тэксце падручніка.

£ Яўхім Карскі £ Якуб Колас

£ Мацей Бурачок £ Усевалад Ігнатоўскі

£ Янка Купала £ браты Тышкевічы

2. Злучы імёны паэтаў з урыўкамі з вершаў, якія яны напісалі.

Янка Купала

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы!

Якуб Колас

— А хто там ідзе, а хто там ідзе

У агромістай такой грамадзе!

— Беларусы…

3. Адзнач знакам «+» агульныя рысы жыцця і творчасці Якуба Коласа і Янкі Купалы.

£ Нарадзіліся ў 1882 годзе.

£ Надрукавалі першы верш у газеце «Наша Ніва».

£ Пісалі творы на беларускай мове.

£ Прысвячалі свае творы заможным людзям.

£ Сучаснікі называюць іх «беларускімі песнярамі».

4. Адзнач знакам «+» справы, якімі праславіліся браты Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы.

£ Вывучалі гісторыю роднага краю.

£ Сабралі вялікую бібліятэку.

£ У курганах шукалі старажытныя рэчы, зброю, посуд.

£ Запісвалі старадаўнія звычаі і абрады.

£ Былі заснавальнікамі Беларускай Акадэміі навук.

£ Адкрылі першы беларускі музей.

5. Пазнай па апісанні і запішы прозвішчы славутых людзей Беларусі.

1) Гэты чалавек быў першым прэзідэнтам Беларускай Акадэміі навук. Сваё жыццё прысвяціў вывучэнню гісторыі Беларусі. ___________.

2) Вядомы ў свеце даследчык беларускай мовы і літаратуры, народных звычая ў і традыцый. Сабраў вялікую бібліятэку, якую падарыў Беларускаму дзяржаўнаму універсітэту. ____________.

3) Браты — даследчыкі гісторыі роднага краю, заснавальнікі Лагойскага і Віленскага музея? ___________.

4) Абаронца сялян і працоўных, адвакат, паэт, аўтар зборніка «Дудка беларуская». ___________.

Словы для даведак: Францішак Багушэвіч, Усевалад Ігнатоўскі, браты Тышкевічы, Яўхім Карскі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]