Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

1. Законы прыроды.

Вучні чытаюць услых матэ­рыял першага абзаца. Настаўнік прапануе перасказаць прачытанае і вылучыць у ім галоўнае. У вы­падку ўзнікнення цяжкасцей вучням задаюцца пытанні:

  • Аб чым ідзе размова?

  • Пра якія зако­ны гаворыцца ў дапаможніку?

  • Ці можна законы прыроды адмяніць?

  • Чаму іх нельга адмяніць?

Настаўнік прапануе вучням самастойна ўзгадацъ за­коны прыроды, якія не залежаць ад чалавека. (Змена дня і ночы. Змена пораў года. Старэнне чалавека і г. д.)

2. Законы жыцця.

Вучні чытаюць услых матэ­рыял першага абзаца. Настаўнік прапануе перасказаць прачытанае і вылучыць у ім галоўнае.

Асэнсаванне прачытанага дае магчымасць зразумець вуч­ням, што ёсць законы, якія выпрацоўваюцца самім жыццём, іх спецыяльна ніхто не стварае, яны з'яўляюцца няпісанымі і датычаць толькі людзей.

  • Ці ёсць у наш час такія няпісаныя законы? (Да старэйшага за сябе звяртацца на «вы»; уступаць яму месца ў транспарце; першым выказаць яму прывітанне. Нельга хлусіць, крыўдзіць іншых, патрэбна дапамагаць малодшым і г. д.)

3. Грамадсшя законы.

  • У Полацкім і Тураўскім княствах існавау звычай склікаць на сход дарослых мужчын для абмеркавання якога-небудзь ваеннага пытання. Такі сход называўся веча. Вучні чытаюць наступны абзац матэрыялу дапаможніка і знаёмяцца з тым, як праходзілі ў Полацку такія сходы.

Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на той факт, што так такія законы прымаліся на агульнанародным сходзе, тым яны і адрозніваліся ад двух папярэдніх. Было ў іх і агульнае: усе яны былі няпісанымі законамі.

4. Дзяржауныя законы.

XI ст. «Руская Прауда», Яраслаў Мудры.

XVI ст. Статут. Леў Сапега.

У ходзе работы над гэтым матэрыялам настаўнік звяртае ўвагу вучняў на наступныя факты: гэтыя за­коны былі агульнадзяржаўнымі, іх спецыяльна распрацоўвалі і выдавалі ў выглядзе зборнікаў. Яны былі абавязковымі для выканання ўсімі грамадзянамі.

Складальнікам аднаго з першых у Еўропе збора законаў — Статута Вялікага княства Літоўскага — быў наш зямляк Леў Сапега. Да класнай дошкі прымацоўваецца яго партрэт.

Матэрыял для настаўніка.

Леў Іванавіч Сапега (1557 — 1633) — адзін з буйнейшых магнатаў і палітычных дзеячаў ВКЛ. Ён займаў самыя высокія пасля князя дзяржаўныя пасады: канцлера, ваяводы, гетмана. Важнейшай яго заслугай перад Радзімай з'яўляецца падрыхтоўка і выданне Статута 1588 г.

Вучні разглядаюць партрэт Сапегі, што змешчаны на с. 65 дапаможніка.

Настаунік адзначае, што стальныя даспехі і шабля, а таксама гетманская булава сведчаць аб тым, што Леў Сапега найперш за ўсе быў абаронцам Радзімы, але не гэтая справа была галоўнай у яго жыцці. У яго правай руцэ ліст з законамі, якія прынеслі яму сусветную славу.

Гістарычны факт. Статут 1588 г. быў настолькі дасканалым законам, што ён дзейнічаў ажио 250 гадоў.

Затым настаўнік прапануе вучням знайсці ў слоўніку вызначэнне паняцця «Статут».

Работа з малюнкам на с. 65 вучэбнага дапаможніка.

Гэта тытульны ліст Статута. Калі ўважліва разгледзець назву, напісаную чырвонымі літарамі, то можна прачытаць, што гэты дакумент называецца «Статут Вялікага княства Літоўскага». У цэнтры размешчаны герб Пагоня. На ім паказаны вершнік з мячом, паднятым над галавою. Герб Пагоня — гэта дзяржаўны сімвал Вялікага княства Літоўскага.

Настаўнік прапануе вучням прачытаць самастойна апошні абзац апавядання і адказаць на пытанне, якую галоўную ролю ў жыцці чалавека выконваюць законы. Яны дапамагаюць людзям жыць у міры і згодзе.

Неабходна абавязкова звярнуць увагу вучняў на тое, што законы неабходна ведаць, іх патрэбна паважаць, а самае галоўнае — выконваць, каб усім нам жыць у міры і згодзе.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]