Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆
  1. Суаднясі імёны гістарычных асоб з іх справамі.

    Рагнеда

    адкрыццё ў Полацку першай школы.

    Ізяслаў

    будаўніцтва Спаса-Ефрасіннеўскай царквы.

    Еўфрасіння Полацкая

    заснаванне першага манастыра.

  2. Адзнач знакам “+”, якім з’явам садзейнічала прыняцце нашымі продкамі хрысціянства.

£ Будаўніцтва цэркваў, упрыгожванне гарадоў.

£ Адкрыццё школ.

£ Вядзенне войнаў з суседнімі краінамі.

£ З’яўленне большай колькасці адукаваных людзей.

£ Збіранне старажытных летапісаў і кніг.

МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ

Тэма: Славутыя дзеячы навукі і культуры

Мэты: пазнаёміць вучняў з гістарычнымі асобамі, якія ўнеслі найбольш важны ўклад у развіццё беларускай навукі і культуры.

Задачы:

а) навучання: пазнаёміць вучняў з той спадчынай, якую пакінулі нам славутыя вучоныя Яўхім Карскі, Усевалад Ігнатоўскі, браты Тышкевічы, а таксама народныя паэты Беларусі Янка Купала і Якуб Колас; падвесці вучняў да разумення значэння іх навуковай і літаратурнай дзейнасці;

б) развіцця: развіваць у вучняў уменне адшукваць галоўнае ў дзейнасці гістарычнай асобы і на падставе гэтага характарызаваць дзеяча, вызначаць ролю яго дзейнасці ў гісторыі;

в) выхавання: на яркіх прыкладах служэння свайму народу слаўных сыноў нашай Бацькаўшчыны выхоўваць у вучняў высокія маральныя якасці і пачуццё асабістага грамадзянскага абавязку перад сваей Радзімай і яе народам, імкненне пакінуць свой след у яе гісторыі.

  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка дамашняга задання

Выкананне тэставых заданняў па тэме “Пясняр сялянскай долі”

1. Суаднясі словы з левага і правага слупкоў.

пан

багаты чалавек, землеўладальнік

заняволены

той, хто страціў волю, трапіў у залежнасць

2. Дапоўні сказы.

З канца ХVІ стагоддзя адбылося поўнае__________ (заняволенне, вызваленне) сялян. Яны сталі __________ (вольнымі, прыгоннымі), не мелі асабістай вольнасці. Сяляне выконвалі прымусовыя абавязкі-павіннасці перад __________ (панамі, беднякамі).

3. Растлумач паняцце “прыгонныя сяляне”. Адзнач знакам “+” патрэбныя прыкметы.

£ У сялян была свая зямля.

£ Пан мог прадаваць сваіх сялян.

£ Паны маглі насільна жаніць сваіх сялян.

£ Сяляне мелі сваю зямлю.

£ Сяляне маглі вырашаць, у якога пана ім жыць.

4. Адзнач знакам “+” справы, якімі праславіўся Францішак Багушэвіч.

£ Працаваў адвакатам — абаронцам бедных людзей.

£ Пісаў аповесці пра жыццё паноў.

£ Выдаў зборнік вершаў “Дудка беларуская”.

£ Адкрыў першы беларускі музей.

£ Падпісваў свае кнігі прозвішчам Мацей Бурачок.

£ Заклікаў любіць і шанаваць беларускую мову.

5. Дакажы, што запавет Ф. Багушэвіча шанаваць беларускую мову выконваецца ў наш час.

1) Беларуская мова з’яўляецца ____________ у Рэспубліцы Беларусь.

2) Беларуская мова вывучаецца ў ____________.

3) На беларускай мове выдаюцца ____________.

4) На беларускай мове вядуцца ____________.

Словы для даведак: школа, інстытут; дзяржаўная; кнігі, газеты, часопісы; перагаворы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]