Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆
  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка дамашняга задання

1. Адзнач знакам «+» правільныя адказы на пытанне:

Што мы адносім да маўклівых сведак мінуўшчыны?

летапісы  курганы камяні кнігі

2. Закончы сказы.

Дужага і высокага чалавека называлі __________________ (волатам, гандляром).

Пагоркі з зямлі і пяску, што насыпалі над нябожчыкам называлі ______________ (помнікамі, курганамі).

3. Паразважай.

Чаму камень, што знаходзіцца ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, людзі назвалі Божым?

 Людзі лічылі, што вада, якая збіралася ў яго паглыбленнях, лекавая.

 Людзі лічылі, што камень стварыў Бог.

4. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

 Шматлікія камяні раскідаў па тэрыторыі Беларусі магутны вулкан.

 Шматлікія камяні пакінуў на нашай зямлі ледавік.

 Нашы продкі лічылі, што жыццё чалавека працягваецца і пасля смерці, таму трэба пакласці ў курган усё, што было патрэбна чалавеку пры жыцці.

5. Назаві прафесіі людзей, калі пасля іх смерці ў курганы ім клалі:

Гліняны посуд — ____________. Меч — _____________. Вагі — _____________.

  1. Паведамленне тэмы і мэты ўроку

Адзначаецца, што на сённяшнім уроку дзеці ўпершыню будуць знаёміцца з жыццём і дзейнасцю выдатнай гістарычнай асобы — Кірылы Тураўскага.

  • Шаноўныя сябры, што, на вашу думку, з'яўляецца найкаштоўнейшым скарбам для чалавека? Безумоуна, гэта веды. А хто з вас можа назваць галоўную крыніцу такіх ведаў? Вы не памыліліся — гэта кніга. Пры дапамозе чаго кніга перадае нам веды? I зноў вы адказалі правільна. Менавіта з дапамогай пісьменнасці веды не толькі перадаюцца з пакалення ў пакаленне, але і назапашваюцца.

Першыя звесткі аб пісьме ў нашым краі адносяцца да X стагоддзя. А ўжо ў XI стагоддзі з'яўляюцца рукапісныя кнігі. З'яўленне кніг садзейнічала развіццю асветы. Адным з першых асветнікаў беларускай зямлі лічыцца Кірыла Тураўскі.

Знаёмству з рукапіснымі кнігамі, а таксама з жыццём Кірылы Тураўскага будзе прысвечаны наш сённяшні ўрок гісторыі.

  1. Тлумачэнне новага матэрыялу

Асветнік — чалавек, праца якога была накіравана на развіццё пісьменнасці і адукацыі.

1. Летапісы.

Вучні чытаюць услых матэрыял першага абзаца. Настаўнік прапануе ім выдзеліць у прачытаным галоўнае. 3 паняццем «летапіс» яны ўжо сустракаліся. Ім прапануецца ўспомніць яго вызначэнне.

  • Як называецца самы старажытны летапіс усходніх славян?

Матэрыял для настаўніка.

Вучоныя лічаць, што аўтарам летапісу «Аповесць мінулых гадоў» з'яўляецца манах Кіева-Пячорскага манастыра Нестар. Ра­бота над летапісам была закончана ў пачатку XII ст. У ім апісваюцца падзеі, пачынаючы з VI ст. і даводзяцца да XII ст. Аўтар імкнецца прывязаць падзеі да дат, але ж датаванне асобных з іх носіць прыблізны характар. Першая дата ў летапісе — гэта 852 год.

«Аповесць мінулых гадоў» — гэта найбольш важ­ная крыніца нашых ведаў па ранняй гісторыі ўсіх усходніх славян.

2. Рукапісныя кнігі.

Вучні пад кіраўнцтвам настаўніка працуюць з матэрыялам падручнніка.

Звяртаецца ўвага на выраз «Кнігі — гэта рэкі, якія напойваюць увесь сусвет, ад іх зыходзіць мудрасць». Настаўнік прапануе вучням растлумачыць сутнасць кожнай з трох састаўных частак гэтага выразу.

Затым вучні чытаюць матэрыял пра рукапісныя кнігі. Настаўнік прапануе ім самастойна знайсці адказ на пытанне: чым і як пісалі нашы продкі, а затым удакладнніць свой адказ па малюнку на с. 31.

  • Чаму кнігі былі вельмі дарагімі?

  • Чаму іх было мала?

  • Дакажыце, што рукапісныя кнігі былі сапраўднымі творамі мастацва.

Шляхі доказу:

1) зачытаць адпаведныя радкі тэксту;

2) спаслацца на малюнкі на с. 30, 31, 32.

Знаёмтва з матэрыялам пра берасцяныя граматы.

Тэкст берасцяной граматы з Віцебска. Вось яе змест, пераведзены на сучасную беларускую мову:

«Ад Сцяпана да Няжылы. Калі ты прадаў аддзенне, то купі мне жыта на 6 грыўняў. А калі чаго не прадаў, то прышлі мне ў наяўнасці. Калі ж прадаў, то будзь ласкаў, купі мне жыта».

Пад кіраўніцтвам настаўніка вучні праводзяць даследаванне гэтага кароценькага тэксту. Для гэтага ім прапануецца адказаць на наступныя пытанні:

  • Якія імёны былі ў нашых продкаў?

  • Чым яны займаліся? (Земляробствам, рамяством, гандлем.)

  • Ці існавалі ў іх грошы? Як яны называліся?

Настаўнік падводзіць вучняў да высновы, што гэты кароценькі тэкст берасцяной граматы з'яўляецца каштоўнай крыніцай гістарычных ведаў.

Вучні шукаюць у слоўніку вызначэнне паняцця «археалогія».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]