Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Тэставыя заданні па раздзелу “Геаграфічныя і гістарычныя звесткі аб нашай Радзіме”

  1. Наша дзяржава называецца _________________________________________ .

  2. З Беларуссю мяжуюць ____________________________________________________

________________________________________________.

  1. Запішы назвы ўсходнеславянскіх плямёнаў, якія рассяліліся на тэрыторыі Беларусі больш за паўтары тысячы гадоў таму назад.

____________________________________________________________________

  1. Галоўныя рэкі Беларусі: __________________________________________________

___________________________________________________________________________.

  1. Першай датай у гісторыі нашай краіны, якую мы ведаем дакладна, з,яўляецца ___________ год.

  2. Пачатак нашай эры звязваюць з нараджэннем _________________________________.

  3. Што мы адносім да маўклівых сведак мінуўшчыны?_____________________

  4. Ён нарадзіўся ў Тураве, пісаў павучанні пра тое, як павінны жыць людзі, заклікаў іх любіць адзін аднаго. Яго называлі Златавустам. Пра каго гэта? _______________________________

  5. Ён быў пачынальнікам кнігадрукавання сярод усходніх славян, нарадзіўся ў Полацку, у канцы 15 стагоддзя. Хто гэта? ___________________________________

  6. У якім годзе выйшла ў свет першая друкаваная кніга, выдадзеная Скарынам? _______________________

МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ

Тэма: Яраслаў Мудры – сын Рагнеды

Мэты: паказаць, якую ролю ў гісторыі адыграў вялікі кіеўскі князь Яраслаў — сын Рагнеды і Уладзіміра.

Задачы: а) навучання: пазнаёміць вучняў з найбольш важнымі накірункамі дзейнасці Яраслава Мудрага: кіраўніцтва дзяржавай, асветніцтва, напісанне законаў, умацаванне адзінства дзяржавы;

б) развіцця: шляхам разважання над вывучаемым матэрыялам садзейнічаць развіццю ў вучняў мыслення, а таксама праз уздзеянне на эмацыянальную сферу пабуджаць у іх свядомасці цікавасць да гістарычнага мінулага;

в) выхавання: выхоўваць у вучняў разуменне агульнасці лёсу трох братніх славянскіх народаў: беларускага, рускага, украінскага, а таксама добразычлівыя адносіны да нашых гістарычных суседзяў, з якімі ў нас агульныя этнічныя карані.

Абсталяванне: карта «Кіеўская Русь у IX— ХІІ стст.», матэрыял вучэбнага дапаможніка.

Афармленне класнай дошкі

Паняцці і назвы

Яраслаў Мудры – сын Рагнеды

Дата

Закон “Руская праўда”

1. Дзяржава – Кіеўская Русь

ХІ стагоддзе

Храм Святой Сафіі

2. Вялікі кіеўскі князь Яраслаў Мудры

Гарады

Лагічнае заданне: Чаму яраслава называлі Мудрым?

Кіеў

Ноўгарад

Полацк

  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка дамашняга задання

Для выканання заданняў настаўнік выклікае да дошкі чатырох вучняў.

Заданне 1. Запісаць гістарычныя паняцці вусна растлумачыць іх сэнс.

Заданні 2, 3. Прадоўжыць лагічныя ланцужкі.

А. Рагвалод -> дачка (?) -> сын (?)

Б. Рагнеда -> замужам (?) -> у манашках (?)

Задание 4. 3 дапамогай лічбаў і літар правільна суаднясіце паміж сабой імёны і назвы ў левым і правым слупках.

1) Рагвалод а) Полацк

2) Уладзімір б) Кіеў

3) Яраполк в) Ноўгарад

4) Рагнеда г) Заслаўе

5) 1зяслаў

1 — а; 2 — а, б, в; 3 — б; 4 — а, б, г; 5 — а, г.

У час выканання вучнямі заданняў на дошцы настаўнік арганізуе заслухоўванне паведамленняў пра Рагнеду і Ізяслава, якія рыхтавалі ў адпаведнасці з хатнім заданнем.

1. Рагнеда— мужная палачанка.

2. Ізяслаў — князь-асветнік.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]