Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

3. Кірыла Тураўсскі.

Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі партрэт Кірылы Тураўскага. Вучням прапануецца адкрыць падручшнік на с. 32.

Спачатку настаўнік знаёміць вучняў з тэкстам падручніка. Вучні чытаюць, выдзяляюць у прачытаным галоўнае, а настаўнік яго каменціруе.

Затым настаўнік дае апісанне партрэта Тураўскага.

Пасля гэтага вучні пад кіраўніцтвам настаўніка ўпершыню знаёмяцца з характарыстыкай гістарычнага дзеяча.

План характарыстыкі гістарычнай асобы

1. Дзе нарадзіўся?

2. У якім стагоддзі жыў?

3. Кім стаў?

4. Чым займаўся?

5. Чаму вучыў?

6. Якую карысць прыносіў людзям?

7. Што вы лічыце ў жыцці Кірылы Тураўскага найбольш важнай справай? Чаму?

  1. Замацаванне вывучанага матэрыялу

Работа з матэрыялам старонкі летапісу, змешчанай у падручніку.

Вучням прапануецца ўважліва разгледзець малюнкі і тэкст і адказаць на наступныя пытанні:

  • Што паказана на малюнках?

  • Чым узброены воіны?

  • Што гэта за людзі са звязанымі за спіной рукамі?

  • Як вы думаеце, аб чым можа быць напісана ў тэксце?

  • Ці ўсе літары ў тэксце вам знаёмы? Аб чым гэта можа сведчыць?

  • Скажыце, які адбітак паклаў час на знешні выгляд летапісу.

  1. Дамашняе заданне: апавяданне «Як да нас прыйшла кніга»

__________________________

Тэставыя заданні па тэме “Маўклівыя сведкі мінуўшчыны”

1. Адзнач знакам «+» правільныя адказы на пытанне:

Што мы адносім да маўклівых сведак мінуўшчыны?

летапісы  курганы камяні кнігі

2. Закончы сказы.

Дужага і высокага чалавека называлі __________________ (волатам, гандляром).

Пагоркі з зямлі і пяску, што насыпалі над нябожчыкам называлі ______________ (помнікамі, курганамі).

3. Паразважай.

Чаму камень, што знаходзіцца ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, людзі назвалі Божым?

 Людзі лічылі, што вада, якая збіралася ў яго паглыбленнях, лекавая.

 Людзі лічылі, што камень стварыў Бог.

4. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

 Шматлікія камяні раскідаў па тэрыторыі Беларусі магутны вулкан.

 Шматлікія камяні пакінуў на нашай зямлі ледавік.

 Нашы продкі лічылі, што жыццё чалавека працягваецца і пасля смерці, таму трэба пакласці ў курган усё, што было патрэбна чалавеку пры жыцці.

5. Назаві прафесіі людзей, калі пасля іх смерці ў курганы ім клалі:

Гліняны посуд — ____________. Меч — _____________. Вагі — _____________.

__________________________

Тэставыя заданні па тэме “Маўклівыя сведкі мінуўшчыны”

1. Адзнач знакам «+» правільныя адказы на пытанне:

Што мы адносім да маўклівых сведак мінуўшчыны?

летапісы  курганы камяні кнігі

2. Закончы сказы.

Дужага і высокага чалавека называлі __________________ (волатам, гандляром).

Пагоркі з зямлі і пяску, што насыпалі над нябожчыкам называлі ______________ (помнікамі, курганамі).

3. Паразважай.

Чаму камень, што знаходзіцца ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, людзі назвалі Божым?

 Людзі лічылі, што вада, якая збіралася ў яго паглыбленнях, лекавая.

 Людзі лічылі, што камень стварыў Бог.

4. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

 Шматлікія камяні раскідаў па тэрыторыі Беларусі магутны вулкан.

 Шматлікія камяні пакінуў на нашай зямлі ледавік.

 Нашы продкі лічылі, што жыццё чалавека працягваецца і пасля смерці, таму трэба пакласці ў курган усё, што было патрэбна чалавеку пры жыцці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]