Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆
  1. Паведамленне тэмы і мэты ўроку

Настаўнік гаворыць вучням аб тым, што на сённяшнім уроку будзе працягвацца знаёмства з гістарычнымі асобамі нашай Айчыны. Вучням прапануецца ўспомніць, калі Скарына надрукаваў сваю першую кніжку. (1517 г.) Вызначаецца стагоддзе, у якім яна была надрукавана. (XVI.) Настаўнік заўважае, што нам прыйдзецца вярнуцца з XVI ст. у X, каб не забыць тых дзеячаў нашай Бацькаўшчыны, якія былі самымі першымі, імёны якіх вядомы ў гісторыі: Рагвалод, Рагнеда, Ізяслаў. Іх партрэты прымацоўваюцца да класнай дошкі.

Настаўнік звяртае ўвагу на назву тэмы, яе план, імёны і паняцці, якія запісаны на дошцы.

Уступнае слова

Багата наша беларуская зямля славутымі людзьмі. Яркімі і непагаснымі зоркамі на небасхіле мінуўшчыны ззяюць імёны Скарыны, Буднага, князёўны Рагнеды, полацкага князя Ізяслава. Прыкладам стойкасці, вытрымкі і мужнасці з'яўляецца жыццё палачанкі Рагнеды. У яе лёсе нібыта ўвасобілася ўсе самае трагічнае, з чым сутыкнулася наша шматпакутная Бацькаўшчына на шляху свайго гістарычнага развіцця. Ярка ўспыхнула, але так хутка згасла жыц­цё полацкага князя Ізяслава, сына Рагнеды, аднаго з самых першых асветнікаў беларускай зямлі. За свае крыху больш чым 20 гадоў жыцця ён змог дасягнуць многага, інакш не звалі б яго летапісцы «князь-кніжнік».

  1. Вывучэнне новага матэрыялу

1. Жыццё Рагнеды.

У канцы чытання кожнага абзаца робіцца пауза. Вучням прапануецца выдзеліць у прачытаным галоўнае.

Рагнеда — дачка Рагвалода. Ей 14 гадоў.

Да яе пасваталіся: Яраполк — вялікі кіеўскі князь і Уладзімір — князь Наўгародскі.

Настаўнік паказвае на вялікай карце Кіеў і Ноўгарад.

Вучні чытаюць далей. 3 дапамогай настаўніка яны выдзяляюць у прачытаным апорныя факты.

Адказ Рагнеды Уладзіміру.

Чаканне прыезду Яраполка.

Нечаканы набег Уладзіміра на Полацк.

Забойства бацькі і братоў Рагнеды.

Рагнеда пад прымусам становіцца жонкай Уладзіміра.

Вучні чытаюць матэрыял апошняга абзаца на с. 44. Настаўнік прапануе ім выказаць свае адносіны да паступкаў Рагнеды і яе сына Ізяслава.

Работа над гэтай часткай матэрыялу заканчваецца складаннем загалоўка да прачытанага. Вучні прапануюць розныя варыянты. Настаўнік адбірае найбольш удалы з іх. (Рагнеда помсціць Уладзіміру. Ізяслаў абараняе сваю маці і іншыя.)

Вучні зачытваюць азначэнне паняццяў «князь», «князёўна».

2. Полацкі князь Ізяслаў.

Гістарычная даведка.

Хрысціянская рэлігя — вера ў Ісуса Хрыста, якая ўзнікла ў Палесціне (адсюль — хрысціянства, хрысціянін).

Пачаткам распаўсюджвання хрысціянства ў зем­лях усходніх славян (продкаў беларусаў, рускіх і украінцаў) лічыцца хрышчэнне князя Уладзіміра і кіяўлян, якое адбылося ў 988 годзе. Хрысціянству 2 тысячы гадоў. Хрысціянства на беларускіх зем­лях існуе больш за тысячу гадоў. Першымі хрысціянамі на Беларусі лічацца Рагнеда і яе сын Ізяслаў.

Вучні зачытваюць азначэнні паняццяў «хрысціянства» і «хрышчэнне».

Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на той факт, што Ізяслаў быў пісьменны і распаўсюджваў пісьменства ў Полацку. Вучням прапануецца успомніць, як назы­валі такіх людзей. (Асветнікамі.)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]