Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Тэма «Па якіх законах жылі нашы продкі»

1. Закончы сказы.

Агульнанародны сход, які збіраўся для вырашэння важных пытанняў меў назву _________(статут, веча). Першы пісаны закон у Старажытнай Русі называўся ___________ («Руская праўда», «Руская грамата»).

2. Адзнач знакам «+» правільныя адказы на пытанні.

Як называўся збор законаў у Вялікім княстве Літоўскім?

 Статут

 Грамата

Хто з жыхароў Вялікага княства Літоўскага падпарадкоўваўся законам?

 Сяляне

 Князь

 Усе жыхары

3. Злучы стрэлачкай назвы зборнікаў законаў з імёнамі іх складальнікаў.

«Руская праўда» Леў Сапега

Статут ВКЛ Яраслаў Мудры

4. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

 У Статуце вызначаліся правы і абавязкі ўсіх жыхароў Вялікага княства Літоўскага.

 Статут быў напісаны на беларускай мове.

 Складальнікам Статута быў выдатны дзяржаўны дзеяч Ф. Скарына.

 Статут Вялікага княства Літоўскага — адзін з першых у Еўропе збор законаў.

5. Адзнач знакам «+», якія пытанні, на тваю думку, мог вырашаць народны сход.

 Збіранне народнага войску для барацьбы з ворагам.

 Гандаль у горадзе і іншых краінах.

 Выбар жаніхоў і нявест.

 Суд над злодзеямі.

____________________________

Па якіх законах жылі нашы продкі

1. Закончы сказы.

У ХІІІ стагоддзі на нашы землі напалі _____________ (нямецкія захопнікі; рыцары-крыжакі) і пачаліся набегі ________________ (татар; палякаў).

2. Адзнач знакам «+» правільныя адказы на пытанні.

Хто ўзначаліў барацьбу супраць крыжакоў?

 Рагвалод  Вітаўт

Як называлася дзяржава, што ўзнікла на беларускіх і літоўскіх землях?

 Полацкае княства  Вялікае княства Літоўскае

3. Падкрэслі назвы народаў, якія ўдзельнічалі ў Грунвальдскай бітве і перамаглі крыжакоў.

Беларусы, рускія, англічане, літоўцы, палякі, венгры, татары.

4. Адзнач знакам «+» справы князя Вітаўта, якімі ён праславіўся.

 Абарона і ўмацаванне дзяржавы.

 Перапісванне кніг і напісанне летапісаў.

 Сумесная з польскім каралём перамога над рыцарамі-крыжакамі.

 Разрабаванне дамоў і палацаў багатых жыхароў Вялікага княства Літоўскага.

5. Паразважай. Чаму ў Грунвальдскай бітве войскі князя Вітаўта і польскага караля Ягайлы змагаліся разам?

_________________________________________________________________________

_________________________________________________________________________

_________________________________________________________________________

Тэма «Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў»

1. Адзнач знакам «+» самы старажытны горад.

 Тураў

 Мінск

 Полацк

2. Суаднясі назвы гарадоў з героямі паданняў.

Асілак-млынар Менеск Магілёў

Разбойнік Машэка Мінск

Князь Тур Тураў

3. Суаднясі назвы гарадоў з найбольш верагодным паходжаннем іх назваў.

Полацк Князь Тур

Тураў Рака Палата

Мінск Рака Віцьба

Віцебск Рака Менка

Магілёў Рака Гамеюкі

Гомель Магіла Льва

4. Напішы назвы гарадоў па апісанні.

Горад размясціўся на злучэнні рэк Заходняй Дзвіны і Віцьбы. Заснаваны ў Х стагоддзі. _____________. Упершыню гэты горад упамінаецца ў 1067 годзе ў сувязі з бітвай на рацэ Нямізе. Зараз з’яўляецца сталіцай Беларусі. ______________. Па-даўнейшаму гэты горад называўся Гарадзень, Гародня, што азначае «ўмацаванае паселішча». Заснаваны на беразе Нёмана. ______________.

Самы старажытны беларускі горад. Упершыню ўпамінаецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 862 годам. Жыхары горада — палачане. __________. У старажытны час лютага разбойніка Машэку забіла яго нявеста. Магілу Машэкі людзі назвалі «Магілай льва». Адсюль, кажуць, і назва горада. _________.

Словы для даведак: Полацк, Гродна, Магілёў, Мінск, Віцебск.

5. Адгадай па апісанні прафесіі майстроў — рамеснікаў старажытнага горада.

Шылі адзенне і абутак для гараджан. __________. Забяспечвалі жыхароў горада посудам. _________. Выплаўлялі жалеза і рабілі зброю, прылады для працы і дома._________. Гатавалі і выпякалі хлеб.__________. Апрацоўвалі скуры жывёл._________.

Словы для даведак: шаўцы, ганчары, кавалі, гарбары, пекары.

МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ

Тэма “Пад сценамi старажытных замкаў”

Мэты: даць вучням агульнае ўяўленне аб старажытных замках Беларусi; пазнаёмiць з iх прызначэннем, знешнiм выглядам i памерамi, сучасным станам замкаў; на яркiх прыкладах гiсторыi асобных замкаў развiваць у вучняў цiкавасць да мiнулага нашага краю; выхоўваць павагу да нашых продкаў, якiя ўзводзiлi такiя велiчныя збудаваннi, каб абараняць ад ворагаў свой край.

Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка; аўдыёзапіс паланеза М. К. Агiнскага «Развiтанне з Радзiмай» ; карткi з заданнямi, каляровыя сiгналы; дзiцячы тэатр «Батлейка», папяровыя лялькi, малюнкi драўлянай хаты i турэмнай сцяны для iнсцэнiроўкi.

I. Арганiзацыйны пачатак урока

Эмацыянальны настрой: слуханне паланеза М. К. Агiнскага «Развiтанне з Радзiмай».

— Вы пазналi гэту мелодыю?

— Гэтай чароўнай музыкай мы пачынаем наш урок. Я жадаю вам поспехаў i спадзяюся, што ўзаемадапамога i ўзаемападтрымка будуць вашымi спадарожнiкамi, калі вы будзеце працаваць у парах i группах.

Эпiграф да ўрока:

Ззяе возера-люстэрка,

А над возерам стаiць

Замак грозны, замак хмуры;

Валы, бойнiцы вiдаць,

Непрытульна i панура

Сцены гэтыя глядзяць.

Я. Колас. З паэмы «Сымон-музыка»

—Тэма нашага ўрока «Старажытныя замкi Беларусi».

Але спачатку паўторым тое, што вывучалi раней.

1

II. Паўтарэнне вывучанага матэрыялу

Работа ў парах. (Пасля выканання кожнага задання i яго праверкi — самаацэнка.)

  • Назавiце iмёны гiстарычных асоб (праверка пры дапамозе каляровых веераў).

1 – Вялiкi князь Вiтаўт — Грунвальдская бiтва.

2 – Еўфрасiння Полацкая — Спаса-Еўфрасiннеўская царква, крыж.

3 – Кiрыл Тураўскi — рукапiсныя кнiгi.

4 – Леў Сапега — Статут Вялiкага княства Лiтоўскага.

5 – Францыск Скарына — першыя друкаваныя кнiгi.

6 – Усяслаў Чарадзей — Сафiйскi сабор у Полацку.

2

  • Назавіце па гербе горад i дату ўзгадвання яго ў летапiсе (праверка пры дапамозе каляровых веераў).

.

1 – Тураў — 980

2 – Брэст — 1019

3 – Мiнск — 1067

4 – Магiлёў — 1267

5 – Вiцебск — 974

6 – Полацк — 862

7 – Гродна — 1127

8 – Гомель — 1142

3

  • Размясцiце падзеi на стужцы часу.

XI ст. – будаўнiцтва Сафiйскага сабора ў Полацку.

XII ст. – жыццё i дзейнасць Еўфрасiннi Полацкай i Кiрыла Тураўскага.

XIII ст. – утварэнне Вялiкага княства Лiтоўскага.

XIV ст. —

XV ст. – Грунвальдская бiтва

XVI ст. – пачатак кнiгадрукавання Францыскам Скарынам, Статут Вялiкага княства Лiтоўскага

4

III. Вывучэнне новага матэрыялу

Паведамленне тэмы ўрока.

— Тэма нашага ўрока «Пад сценамі старажытных замкаў». Мы адправiмся ў невялiкае падарожжа па замках Беларусi. Паглядзiце на карту. Гэта не ўсе замкi Беларусi. Многiя ўжо зусiм разбураны.

Пазнаёмцеся са схемай маршруту.

— Што вы ведаеце пра замкi?

— Пра што б вы хацелi даведацца на ўроку?

5

Дэманструецца план урока.

6

Уступная гутарка.

— Як вы думаеце, адкуль узнiкла слова «замак»?

— Для чаго будавалi замкi?

— Якi ж выгляд меў замак? Як вы сабе яго ўяўляеце? (Пабудаваны на гары, магутныя сцены, вежы, роў з вадой, мост, насыпаны вакол замка вал.)

— Для чаго былi прызначаны вежы?

7

— Разгледзьце, як выглядала ўнутраная частка замкавай вежы. Што ў ёй размяшчалася? (У падзямеллi знаходзiлася турма, першы паверх — архiў цi пакой для варты, другi — пакой князя, вышэй — пакоi, дзе захоўвалiся прыпасы.)

— Як вы думаеце, навошта столькi прыпасаў у замку?

8

— Давайце зробiм вывад: што такое «замак»?

Праверка па слайдзе.

9

Фiзкультмiнутка

Падарожжа па замках Беларусi.

Навагрудскi, Лiдскi i Крэўскi замкi.

Чытанне 1-га абзаца на с.78.

— Пра што вы даведалiся?

— Успомнiце, як называецца народны лялечны тэатр?

— Цiкавая гiсторыя здарылася ў Крэўскiм замку.

10–12

Iнсцэнiроўка гiсторыi, звязанай з Крэўскiм замкам.

Крэўскi замак. Сядзiць князь Вiтаўт.

Аўтар. Князь Ягайла, якi жадаў быць адзiным гаспадаром, падманам пасадзiў у падзямелле замка свайго брата — князя Вiтаўта. Да князя Ягайлы прыйшла жонка князя Вiтаўта.

Жонка Вiтаўта. Вялiкi князь! Дазволь мне наведаць мужа майго, князя Вiтаўта. Можа, i не давядзецца нам больш убачыцца.

Князь Ягайла. Добра, дазваляю.

Жонка Вiтаўта разам са служанкай уваходзяць у падзямелле да мужа.

Жонка Вiтаўта. Вiтаю цябе, муж мой, вялiкi князь Вiтаўт. Я прыйшла, каб вызвалiць цябе з палону. Хутчэй пераапранайся ў адзенне маёй служанкi i ўцякайма адсюль.

Аўтар. Калi вартаўнiкi ўбачылi падмену, яны забiлi верную служанку Алену. Ноч застала ўцекачоў каля невялiкай лясной вёскi, непадалёку ад Слонiма.

Князь Вiтаўт з жонкай падыходзяць да вясковай хаты, каля якой стаяць селянiн з сялянкай.

Князь Вiтаўт. Добры вечар вам, добрыя людзi! Дазвольце пераначаваць у вас.

Сяляне. Калi ласка! Заходзьце ў хату, гасцямi будзеце!

Аўтар. Настала ранiца.

Князь Вiтаўт. Як мне аддзячыць вас? Прасiце ўсяго, чаго хочаце.

Сяляне. Усё ў нас ёсць, дзякуй Богу. Зямля, лес, рака i кормяць, i апранаюць, i пояць нас. Толькi няма ў нас месца, дзе маглi б мы аддзячыць за ўсё гэта Богу, пакланiцца яму.

Князь Вiтаўт. Добра, будзе ў вас такое месца.

13

Аўтар. I загадаў пабудаваць незвычайную царкву-крэпасць.

Вось яна.

14

Сынковiцкая царква i Гродзенскi замак.

—Чым жа адрознiваецца гэта царква i царква, якую бачыце побач, ад усiх астатнiх храмаў?

15

Вучні чытаюць пра Гродзенскi замак з артыкула «Цiкава ведаць», выдзяляюць галоўнае.

— Як вы разумееце слова “экспанат”?

Праверка па слайдзе.

Настаўнiк звяртае ўвагу на дату: 1569 год — утварэнне Рэчы Паспалiтай.

Замкi ў Нясвiжы, Мiры i Гальшанах.

Вучнi чытаюць тэкст на с. 80–81 падручнiка, выдзяляюць галоўнае, потым расказваюць, што запомнiлi з прачытанага.

Легенды замкаў

— Старажытныя замкi — маўклiвыя сведкi гiсторыi роднага краю. З пакалення ў пакаленне перадаюцца паданнi аб тым, што ў падземных склепах замкаў схаваны дзiвосныя скарбы, незлiчоныя багаццi, што замкi злучаны памiж сабой падземнымi хадамi, у якiх можна заблукаць, што па начах у замках ажываюць зданнi iх былых гаспадароў i палохаюць наведвальнiкаў, што апоўначы з глыбокiх падзямелляў чуюцца крыкi, стогны i плач. Вось паслухайце, калi ласка, некалькi легендаў.

Вучнi расказваюць падрыхтаваныя паведамленнi.

IV. Замацаванне вывучанага матэрыялу

Работа ў группах.

  • Праблемныя пытаннi. (Кожная группа рыхтуе адказ на адно пытанне.)

1. З чаго будавалi замкi? Чаму?

2. Чаму, гаворачы аб замках, мы ўзгадваем i Сынковiцкую царкву? Што ў iх агульнага?

3. Чаму некаторыя храмы будавалi ў выглядзе крэпасцяў?

4. Чаму большасць замкаў размешчана ў заходняй частцы Беларусi?

16

17­–19

20

  • Падпiшыце часткi замка. (Работа па картках.)

Самаправерка па слайдзе.

  • Напiшыце, што размяшчалася ў замкавай вежы. (Работа па картках.)

Самаправерка па слайдзе.

  • Злучыце назву замка з нумарам яго малюнка. (Работа па картках.)

1 – Навагрудскi замак

2 – Нясвiжскi замак

3 – Мiрскi замак

4 – Крэўскi замак

5 – Гродзенскi замак

6 – Лiдскi замак

7 – Гальшанскi замак

8 – Сынковiцкая царква

Самаправерка па слайдзе.

VI. Рэфлексiя

— Калi ласка, выкажыце свае пачуццi.

Дэеці выказваюць свае пачуцці пры дапамозе каляровых веераў.

V. Падвядзенне вынiкаў урока

— Што вы даведалiся пра замкi Беларусi?

— Пра што яшчэ хацелi б даведацца?

VII. Дамашняе заданне

С. 76–82, паведамленнi аб замках Беларусi.

21

22

23

24

25

МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ

Тэма: У краіне майстроў

Мэты: пазнаёміць вучняў з найбольш значнымі дасягненнямі таленавітых беларускіх майстроў.

Задачы:

а) навучання: даць вучням уяўленне аб раскошы і багаццях панскіх палацаў на прыкладзе палаца Радзівілаў у Нясвіжы; паказаць ім, як ствараліся ўсе гэтыя багацці талентам і ўмелымі рукамі беларускіх майстроў, што ўсе дасягненні народных умельцаў, якія захаваліся да нашых дзён, з'яўляюцца нацыянальным скарбам, нашай усенароднай гордасцю;

б) развіцця: развіваць у вучняў цікавасць да народнай творчасці, разуменне яе гістарычнай каштоўнасці;

в) выхавання: выхоўваць у вучняў пачуццё гонару за нашых продкаў, чые ўмелыя рукі, прыродная працавітасць і талент тварылі цуды мастацтва; шаноўныя адносіны да культурнай спадчыны свайго народу.

Афармленне класнай дошкі

Паняцці

У краіне майстроў

Імёны

Палац

Пан

Кафля

Гутнік

План

Панскія палацы

Слуцкія паясы

Шматкаляровая кафля

Майстры гутнікі

Радзівілы

Максім Багдановіч

Назвы

Нясвіж

Слуцк

Лагічнае заданне: Чаму творы старажытных майстроў лічацца нацыянальным скарбам?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]