Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

3. Зверствы фашыстаў

Жудаснымі былі адносіны фашысцкіх акупантаў да мірных жыхароў і ваеннапалонных.

Гістарычны дакумент.

Яшчэ да пачатку вайны фашысты распрацавалі страшэнны план знішчэння насельніцтва на захопленай тэрыторыі і ператварэння пакінутых жывымі людзей у нямецкіх рабоў. План называўся "Ост" ("Усход"). У ім гаварылася, што цыганы і яўрэі падлягаюць поўнаму знішчэнню, рускія, беларусы, украінцы павінны быць знішчаны на 75 %, а астатнія 25 % будуць анямечаны і стануць рабамі.

Згодна з нямецкімі законамі, з фашысцкіх салдат і афіцэраў знімалася ўсякая адказнасць за любыя злачынствы на акупіраванай тэ­рыторыі. Для масавага знішчэння мірных жыхароў і ваеннапалонных ствараліся лагеры смерці. Іх у Беларусі было ажно 260. Самым жудасным быў лагер Трасцянец, што знаходзіўся непадалёку ад Мінска. У ім за тры гады фашысцкія нелюдзі знішчылі 206 тысяч чалавек — кожныя 10 хвілін тут гінуў чалавек. Людзей спальвалі ў спецыяльных печах, атручвалі ў машынах выхлапнымі газамі, катавалі, расстрэльвалі, вешалі, закопвалі жывымі ў зямлю.

Былі выпадкі, калі фашысцкія карнікі спальвалі цэлыя вёскі з жыхарамі. Адна з такіх вёсак вядома ўсяму свету. Гэта Хатынь.

Гістарычная даведка.

22 сакавіка 1943 г. фашысцкія карнікі ўварваліся ў вёску. Усіх яе жыхароў сагналі ў хлеў і падпалілі яго. Жывымі згарэлі 149 жыхароў, сярод якіх было 76 дзяцей.

Да класнай дошкі прымацоўваецца адлюстраванне мемарыяльнага комплексу "Хатынь". Настаўнік паказвае асобныя аб'екты і расказвае аб іх. Увага звяртаецца на званы. Яны ўстаноўлены на месцы згарэлых хат. Званы нагадваюць людзям аб жудаснай трагедыі, якая адбылася тут у вясновы дзень 1943 г.

Такая трагедыя спасцігла 628 беларускіх вёсак. 188 з іх так і не змаглі аднавіцца.

Вучні разглядваюць ілюстрацыю на с. 34. Галоўным аб'ектам мемарыяльнага комплексу з'яўляецца помнік жыхару вёскі, якому ўдалося выратавацца з рук фашысцкіх катаў. На руках ён трымае свайго малалетняга сына, якога пагубілі гітлераўскія нелюдзі. Ля помніка заўсёды ляжаць жывыя кветкі. Людзі памятаюць пра жахі вайны. Памятаюць і робяць усе, каб зберагчы мір.

Усім нам трэба змагацца за мір на ўсей зямлі.

Настаўнік звяртае ўвагу дзяцей на фотаздымак дзяўчынкі, змешчаны ў кнізе. Гэта, маленькая вязніца Азарыцкага лагера смерці. Вельмі часта беларускіх дзяцей выкарыстоўвалі ў якасці донараў для забеспячэння крывёю параненых нямецкіх салдат. Фашысцкія ўрачы адбіралі ў дзяцей столькі крыві, што тыя не маглі нават стаяць на нагах. Да таго ж іх амаль не кармілі.

Шмат беларускіх грамадзян фашысты павезлі на катаржныя ра­боты ў Германію. Сярод іх былі і дзеці ва ўзросце 10 — 12 гадоў. Па падліках вучоных, усяго з Беларусі было вывезена каля 380 тыс. чалавек, у тым ліку 24 тыс. дзяцей. Пасля вайны вярнуліся на Радзіму толькі каля 120 тыс. чалавек. Многія на катаржных работах падарвалі свае здароўе, сталі інвалідамі і памерлі.

За гады фашысцкай акупацыі гітлераўскія каты знішчылі ў Бела­русі больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек. У вайне запнуў кожны трэці беларус.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]