Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆
  1. Злучы назву горада з месцам яго ўзнікнення.

    Салігорск

    узнік побач з залежамі калійных солей.

    Наваполацк

    узнік у сувязі з будаўніцтвам электрычных станцый на рацэ Бярэзіне.

    Светлагорск

    вырас побач са старажытным Полацкам.

  2. Які подзвіг здзейсніў Пётр Купрыянаў?

£ У адным баі збіў тры варожыя самалёты.

£ Закрыў целам страляючы варожы кулямёт.

  1. Якое званне было прысвоена мужнаму воіну?

£ Званне Героя Савецкага Саюза.

£ Званне ганаровага жыхара г. Жодзіна.

  1. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

£ У Беларусі больш за 20 тысяч гарадоў.

£ У Наваполацку працуе прадпрыемства па пераапрацоўцы нафты.

£ Горад Жодзіна — Радзіма героя Пятра Купрыянава.

£ Салігорск, Светлагорск, Жодзіна — старажытныя беларускія гарады.

£ У Новалукомлі працуе электрастанцыя.

  1. Які горад называюць горадам энергетыкаў і хімікаў?

£ Салігорск

£ Светлагорск

£ Наваполацк

Мая радзіма - беларусь

Тэма: Мая рэспубліка

Мэта: даць вучням агульнае ўяўленне пра палітычную сістэму дзяржавы і яе внешнюю палітыку.

Задачы:

а) навучання: паказаць вучням этапы станаўлення Рэспублікі Беларусь як незалежнай і самастойнай дзяржавы і паступовае ўваходжанне яе ў склад Садружнасці Незалежных Дзяржаў і ў саюз з Расіяй; пазнаёміць вучняў з органамі дзяржаўнай улады і органамі дзяржаўнага кіравання і функцыямі, якія яны выконваюць; даць уяўленне вучням пра Асноўны Закон нашай дзяржавы — Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь; паказаць ім міралюбівы характар знешняй палітыкі нашай краіны;

б) развіцця: развіваць у вучняў першапачатковыя ўяўленні аб дзяржаўнасці, якія яны атрымалі пры вывучэнні папярэдняга матэрыялу; фарміраваць у іх свядомасці актыўную жыццёвую пазіцыю;

в) выхавання: выхоўваць у вучняў паважлівыя адносіны да органаў дзяржаўнай улады і законаў, якія дзейнічаюць у нашай дзяржаве, імкненне да добрых адносін з нашымі суседзямі і іншымі народамі свету.

  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка дамашняга задання

  3. Паведамленне тэмы і мэты ўроку

  4. Тлумачэнне новага матэрыялу

Садружнасць Незалежных Дзяржаў

У снежні 1991 г. спыніў свае існаванне СССР. Настаўнік прапануе вучням успомніць і назваць дату ўтварэння СССР. У выпадку неабходасці вучні звяртаюцца да храналагічнай табліцы, якая ёсць у вучэбным дапаможніку. Затым вучні падлічваюць, колькі гадоў праіснаваў СССР. (Адказ: 1991—1922 = 69 гадоў.)

Пасля прыпынення існавання СССР была абвешчана незалежная і самастойная дзяржава — Рэспубліка Беларусь. У тым жа годзе яна ўвайшла ў склад садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

Пасля разважанняў над гэтым матэрыялам вучні робяць у сваіх сшытках наступныя запісы:

1991 г. — прыпыненне існавання СССР, утварэнне незалежнай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь, уваходжанне яе ў склад Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Бела­русь (Дзень Рэспублікі).

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка 1994 г. была прынята Першая Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь — Асноўны Закон нашай краіны. 24 лістапада 1996 г. адбыўся рэферэндум, у выніку якога ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь былі ўнесены змяненні і дапаўненні. У такім выглядзе Асноўны Закон краіны дзейнічае па сённяшні час.

  • Тэкст Асноўнага Закона нашай дзяржавы пачынаецца словамі: «Мы, народ Рэспублікі Беларусь...». У гэтых словах гучыць гордасць за нашу дзяржаву, за яе багатую шматвекавую гісторыю, за наш народ які тварыў гэтую гісторыю, будаваў беларускую дзяржаўнасць, а цяпер з'яўляецца гаспадаром свайго яе і лёсу.

Настаўнік звяртае ўвагу вуч­няў на змест другога артыкула Канстытуцыі. «Артыкул 2. Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з'яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы». Пасля чытання артыкула настаўнік звяртаецца да вучняў з удакладненнем, як яны зразумелі яго змест.

  • Што з'яўляецца найважнейшай каштоўнасцю ў нашай дзяржаве? (Чалавек, яго правы і свабоды, а таксама гарантыі гэтых правоў.)

  • Ці ёсць у вас якія-небудзь правы?

Разважанні падводзяць да вываду, што такія правы ёсць: права на жыццё і ахову здароўя, права на вучобу і іншыя.

Вынікам работы над гэтым матэрыялам будзе наступны запіс у сшытках вучняў:

1994 г. — прыняцце Асноўнага Закона незалежнай дзяржавы — Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт і Урад

Прынятая Канстытуцыя ўстанавіла новую форму дзяржаўнага кіравання. Беларусь стала прэзідэнцкай рэспублікай, а раней яна была дзяржавай з парламенцкай формай кіравання.

Настаўнік знаёміць вучняў са зместам 79 артыку­ла Канстытуцыі: «Артыкул 79. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна». Настаўнік удакладняе, як вучні разумеюць сэнс наступных выразаў: «Прэзідэнт — кіраўнік дзяржавы, гарант... правоў і свабод...» Пры неабходнасці ён тлумачыць іх сэнс.

Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі партрэт першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Далей настаўнік расказвае пра ўсенародныя выбары Прэзідэнта.

Вучні запісваюць у сшыткі 1994, 2001 гг. — выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Кіраўніком дзяржавы абраны Аляксандр Лукашэнка.

Затым настаўнік расказвае вучням пра дзейнасць Урада і Канстытуцыйнага суда.

Пасля тлумачэння гэтага матэрыялу вучні запісваюць у свае сшыткі наступныя выразы:

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь — гэта Урад нашай краіны.

Урад — гэта вышэйшы дзяржаўны орган краіны, які арганізуе выкананне прынятых законаў.

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь сочыць за адпаведнасцю закона ў нашай дзяржавы Канстытуцыі.

Далей настаўнік тлумачыць вучням, што законы нашай дзяржавы распрацоўвае і прымае Нацыянальны сход. Інакш ён называецца парламентам. Нацыянальны сход складаецца з дэпутатау, выбраных на­родам.

«Артыкул 90. Парламент — Нацыянальны сход Рэспублкі Беларусь з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам Рэспублікі Беларусь».

Вучні запісваюць у сшыткі наступны выраз: Нацы­янальны сход — заканадаўчы орган нашай краіны. Яго дэпутаты распрацоўваюць прымаюць і законы.

Адносіны з іншымі дзяржавамі

3 1991 г. Рэспубліка Беларусь — незалежная дзяржава. Яе незалежнасць прызналі і іншыя краіны свету і ўстанавілі з нашай краінай сувязі.

Аўтарытэт нашай дзяржавы вельмі вялікі ва ўсім свеце, найперш за ўсе таму, што яна з'яўляецца адной з заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН).

Гэта было прызнаннем вялікага ўкладу нашага на­роду ў разгром фашызму і панесеных ім каласальных людскіх ахвяр і матэрыяльных страт.

Яшчэ большы аўтарытэт нашай краіне прынесла добраахвотная адмова ад ядзернай зброі. Беларусь першая ў свеце вывела гэтую зброю са сваей тэрыторыі.

Паважаюць нас ва ўсім свеце яшчэ і за тое, што дзяржава наша аб'яўлена нейтральная краінай, а гэта значыць, што Рэспубліка Беларусь не будзе ўдзельнічаць у міжнародных канфліктах, мець свае ўзброеныя сілы на тэрыторыі іншых дзяржаў, а ўсе спрэчныя пытанні вырашаць толькі мірнымі сродкамі.

Вучні запісваюць у свае сшыткі наступны выраз: Арганізацыя Аб'яднаных Нацый забяспечвае мір на нашай планеце.

Саюз Беларусі і Расіі

Самым надзейным суседам Беларусі з'яўляецца Расія.

Цяга двух народаў — рускага і беларускага — з'яў­ляецца натуральнай, зразумелай і гістарычна абгрунтаванай. Мы адносімся да славянскіх народаў, у нас агульныя этнічныя карані, якія цягнуцца ў далёкае мінулае. Шмат у нас агульнага ў ладзе жыцця, культуры, традыцыях.

Лагічным вынікам гэтага стала заключэнне ў 1997 годзе Саюза Беларусі і Расіі.

Праз два гады, у 1999 г., дзве краіны яшчэ болып зблізіліся. Імі быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Настаўнік прапануе вучням запісаць у сшыткі даты і падзеі.

1997 г. — заключэнне Саюза Беларусі і Расіі.

1999 г. — падпісанне Дагавора аб стварэнні Са­юзнай дзяржавы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]