Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

3. Змены ў жыцці сялян

3 прыходам у Беларусь савецкай улады пачалося стварэнне калектыўных гаспадарак — калгасаў і саўгасаў.

Вучні чытаюць паняцці «калгас» і «саўгас» і іх вызначэнні. Калгас— калектыўная гаспадарка. Саўгас — савецкая дзяржаўная гаспадарка.

  • Праца ў калгасах была калектыўнай, а маёмасць належала ўсім калгаснікам.

  • 3 прамысловых прадпрыемстваў у вёску накіроўваліся трактары, камбайны і іншая тэхніка. Калгаснікі забяспечвалі гараджан прадуктамі харчавання.

Схема сувязі горада з вёскай

горад тэхніка, рабочая сіла вёска

прадукты харчавання, сыравіна

Вучні чытаюць ма­тэрыял апошняга абзаца апавядання і адказваюць на пытанне, чаму людзі стараліся працаваць.

  1. Замацаванне вывучанага матэрыялу

Работа над лагічным заданнем

Асноўнымі прычынамі поспехаў у будаўніцтве новага жыцця былі наступныя:

а) надзея на лепшае будучае;

б) дапамога іншых рэспублік СССР.

Работа над пытаннямі на с. 90 дапаможніка.

Работа з картай.

  1. Падвядзенне вынікаў урока

  2. Дамашняе заданне: апавяданне «Будаўніцтва новага жыцця».

___________________________________

Тэставыя заданні па тэме “Славутыя дзеячы навукі і культуры”

1. Адзнач знакам «+» імёны славутых дзеячаў навукі і культуры, якія сустрэліся табе ў тэксце падручніка.

£ Яўхім Карскі £ Якуб Колас

£ Мацей Бурачок £ Усевалад Ігнатоўскі

£ Янка Купала £ браты Тышкевічы

2. Злучы імёны паэтаў з урыўкамі з вершаў, якія яны напісалі.

Янка Купала

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы!

Якуб Колас

— А хто там ідзе, а хто там ідзе

У агромістай такой грамадзе!

— Беларусы…

3. Адзнач знакам «+» агульныя рысы жыцця і творчасці Якуба Коласа і Янкі Купалы.

£ Нарадзіліся ў 1882 годзе.

£ Надрукавалі першы верш у газеце «Наша Ніва».

£ Пісалі творы на беларускай мове.

£ Прысвячалі свае творы заможным людзям.

£ Сучаснікі называюць іх «беларускімі песнярамі».

4. Адзнач знакам «+» справы, якімі праславіліся браты Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы.

£ Вывучалі гісторыю роднага краю.

£ Сабралі вялікую бібліятэку.

£ У курганах шукалі старажытныя рэчы, зброю, посуд.

£ Запісвалі старадаўнія звычаі і абрады.

£ Былі заснавальнікамі Беларускай Акадэміі навук.

£ Адкрылі першы беларускі музей.

5. Пазнай па апісанні і запішы прозвішчы славутых людзей Беларусі.

1) Гэты чалавек быў першым прэзідэнтам Беларускай Акадэміі навук. Сваё жыццё прысвяціў вывучэнню гісторыі Беларусі. ___________________________________________.

2) Вядомы ў свеце даследчык беларускай мовы і літаратуры, народных звычая ў і традыцый. Сабраў вялікую бібліятэку, якую падарыў Беларускаму дзяржаўнаму універсітэту. ______________________________________________.

3) Браты — даследчыкі гісторыі роднага краю, заснавальнікі Лагойскага і Віленскага музея. _______________________________________________.

4) Абаронца сялян і працоўных, адвакат, паэт, аўтар зборніка «Дудка беларуская». _________________________________________________.

Словы для даведак: Францішак Багушэвіч, Усевалад Ігнатоўскі, браты Тышкевічы, Яўхім Карскі.

МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ

Тэма: Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны

Мэты: пазнаёміць вучняў з важнейшымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, якія адбываліся на Беларусі ў 1941—1944 гг.

Задачы:

а) навучання: на шматлікіх подзвігах, здзейсненых у гады вайны на беларускай зямлі, паказаць вучням, як мужна і рашуча баранілі ад ворага савецкія людзі родную зямлю і ў гэтай гераічнай барацьбе атрымалі перамогу над фашыстамі; пазнаё­міць вучняў з жудаснымі злачынствамі нямецкіх захопнікаў на беларускай зямлі і светлай памяццю, якую беражэ і захоўвае беларускі народ пра герояў мінулай вайны і тых, хто загінуў ад рук фашыстаў;

б) развіцця: развіваць у вучняў уменні работаць з гістарычнай картай, карцінай, малюнкам, фарміраваць у іх свядомасці пазнавальны інтарэс да падзей гістарычнага мінулага;

в) выхавання: на гераічных падзеях Вялікай Ай­чыннай вайны выхоўваць у вучняў любоў да Радзімы, да дарагой нам беларускай зямлі, якая была густа паліта крывёю яе абаронцаў.

Даты

Беларусь у гады ваенных выпрабаванняў

Імёны

1941-1945 гг.

22 чэрвеня 1941 г.

3 ліпеня 1944 г.

План

1. Пачатак вайны

2. Абаронцы Радзімы

3. Трывожныя званы

4. Вызваленне

А. Кіжаватаў

П. Гаўрылаў

І. Флёраў

А. Гаравец

М. Гастэла

Н. Купрыянава

П. Купрыянаў

Дзед Талаш

Марат Казей

К. Заслонаў

Т. Лук,яновіч

В. Талаліхін

Б. Коўзан

П. Баграціён

Назвы

Лагічнае заданне:

Брэсцкая крэпасць

Орша

Трасцянец

Хатынь

Мінск

Берлін

Чаму наш народ перамог ворага?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]