Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Тэставыя заданні па тэме “у краіне майстроў”

1. Каму прысвяціў адзін са сваіх вершаў паэт Максім Багдановіч? Адзнач знакам “+” правільны адказ.

Цямнее край зубчаты бору...

І тчэ, забыўшыся, рука

Заміж персідскага ўзору

Цвяток радзімы васілька.

£ Майстрам шматкаляровай кафлі.

£ Слуцкім ткачам.

2. Падкрэслі назвы гарадоў, у якіх існавалі майстэрні па вырабу паясоў.

Мінск, Нясвіж, Полацк, Слуцк.

3. Закончы сказы.

У Слуцкай майстэрні па вырабу паясоў спачатку працавалі _________ і ___________ майстры. Яны перадалі свае ўменні _________ умельцам. Ткаліся слуцкія паясы з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак — для ___________ людзей, з ільну і воўны — для __________.

Словы для даведак: мясцовыя, персідскія, турэцкія, сяляне, заможныя.

4. Адзнач знакам “+” асаблівасці слуцкіх паясоў.

£ Рабіліся паясы з тонкай воўны, што іх можна было працягнуць праз пярсцёнак.

£ Ткаць паясы прыдумалі беларускія майстрыхі.

£ Для заможных людзей паясы ткаліся з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак.

£ Для сялян паясы ткаліся з ільну і воўны.

£ Усе слуцкія паясы падобны ўзорамі адзін на аднаго.

5. Адзнач знакам “+” праўдзівыя выказванні.

£ Кожная майстэрня рамеснікаў на Беларусі мела свой герб.

£ Майстэрня шматкаляровай кафлі зарадзілася ў Віцебску.

£ Беларускія майстры — гутнікі выраблялі падвясныя люстры.

£ Ганчары ткалі прыгожую тканіну.

£ Саломапляценнем займаліся беларускія сяляне і сваімі вырабамі ўпрыгожвалі дом.

МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ

Тэма: У што верылі нашы продкі

Мэта: даць вучням агульнае ўяўленне аб рэлігійных вераваннях беларусаў у мінулым і цяпер.

Задачы: а) навучання: пазнаёміць вучняў з існаваннем многабожжа ў продкаў беларусаў у старажытныя часы і прыходам яму на змену хрысціянскай веры, з падзелам хрысціян на праваслаўных і католікаў, а таксама з існаваннем розных іншых рэлігій на Беларусі ў наш час;

б) развіцця: развіваць у вучняў разумение паслядоўнасці развіцця гістарычных працэсаў і з'яў, бачанне змен, якія адбываюцца ў выніку такога развіцця;

в) выхавання: выхоўваць у вучняў шаноўныя адносіны да духоўнай спадчыны нашага народу, верацярпімасць у адносінах да людзей, якія спаведуюць іншыя рэлігіі.

  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка дамашняга задання

Выкананне тэставых заданняў па тэме “Ад батлейкі — да тэатра”

1. Суаднясі словы з левага і правага слупкоў.

батлейка

музычны твор

паланез

народны лялечны тэатр

2. Суаднясі імёны з характарыстыкамі асоб.

Сімяон Полацкі стваральнік тэатра ў Слоніме.

Міхаіл Казімір Агінскі манах-настаўнік.

Міхаіл Клеафас Агінскі аўтар паланеза “Развітанне з Радзімай”.

3. Запоўні крыжаванку.

1. Памяшканне, у якім выступаюць музыканты, спевакі, танцоры. 2. Вандроўны лялечны тэатр. 3. Выканаўцы роляў у батлейцы.

1

3

2

4. Адзнач знакам “+” праўдзівыя выказвані.

£ Батлейка — гэта народны лялечны тэатр.

£ Для паказаў батлейкі будавалі вялікую сцэну.

£ Галоўныя героі батлейкі — лялькі.

£ Галоўнымі героямі батлейкі былі толькі розныя звяры.

£ Батлеечнікі вандравалі па ўсёй краіне.

£ У спектаклях батлейкі бралі ўдзел музыканты.

£ Людзям не падабалася батлейка, таму артыстаў часта не пускалі ў гарады.

5. Адзнач знакам “+” справы, якімі праславіўся Сімяон Полацкі.

£ Стварыў у Полацку школьны тэатр.

£ Быў настаўнікам царскіх дзяцей.

£ Надрукаваў першую беларускую кнігу — “Біблію”.

£ Склаў “Буквар” для навучання дзяцей.

£ Стварыў пры двары рускага цара тэатр.

£ Разам з іншымі выступаў у тэатры ў якасці акцёра.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]