- •1. Методыка выкладання беларускай літаратуры як навука. Сувязь методыкi выкладання беларускай лiтаратуры з iншымi навукамi. Метады даследавання.
- •2. Лiтаратура ў школе як вучэбны прадмет. Мэты I задачы яе вывучэння. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура».
- •3. Канцэпцыя лiтаратурнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (1991, 1996).
- •4. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура» (2009): асноўныя палажэннi.
- •5. Асноўныя этапы лiтаратурнай адукацыi, iх змест I структура.
- •6. Школьныя праграмы па беларускай лiтаратуры.
- •7. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 5 – 8 класаў.
- •8. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 9 – 11 класаў.
- •9. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай лiтаратуры.
- •10. Станаўленне I развiццё методыкi выкладання лiтаратуры ў пачатку хх ст. Праблема зместу I структуры. Праграмы I падручнiкi. Дальтан-план. Пазакласная праца. Перыядычны друк.
- •11. Вывучэнне эпiчных твораў малой I сярэдняй формы.
- •12. Уклад I.I. Замоцiна ў развiццё методыкi выкладання лiтаратуры. Асноўны змест працы «Мастацкая лiтаратура ў школьным выкладаннi».
- •13. Стан методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 30-я – першай палове 50-х гг. Хх ст. Часопiс «Камунiстычнае выхаванне».
- •14. Развiццё методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 2-й палове 50-х – 80-х гг. Хх ст.
- •15. Настаўнiк беларускай лiтаратуры. Прафесiйныя патрабаваннi да яго. Аналiз кнiгi м.А. Лазарука «Навучанне I выхаванне творчасцю».
- •16. Творчая лабараторыя настаўнiка лiтаратуры. Аналiз кнiг м.I. Мiшчанчука «Настаўнiку пра настаўнiка» I в.М. Туркевiча «Творчасцi зярняткi залатыя».
- •17. Вучнi як чытачы. Лiтаратурнае развiццё вучняў розных узроставых груп. Наiўны рэалiзм I яго пераадоленне ў працэсе вывучэння лiтаратуры.
- •18. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання лiтаратуры.
- •19. Прынцыпы лiтаратуразнаўчага аналiзу на ўроках лiтаратуры.
- •20. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры. Класiфiкацыя метадаў паводле крынiцы атрымання ведаў. Метад чытання.
- •21. Гутарка настаўнiка з вучнямi як метад вывучэння беларускай лiтаратуры. Рэпрадуктыўная I эўрыстычная гутарка. Лiтаратурны дыспут.
- •22. Школьная лекцыя па лiтаратуры. Методыка яе правядзення.
- •23. Наглядныя метады выкладання лiтаратуры (iлюстраванне, вуснае славеснае маляванне, складанне кадраплана, iнсцэнiраванне, дэманстрацыя).
- •24. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры ў агульнаадукацыйных установах па характары дзейнасцi настаўнiка I вучняў.
- •25. Урок лiтаратуры, патрабаваннi да яго.
- •26. Класiфiкацыя ўрокаў лiтаратуры. Структура ўрока лiтаратуры. Падрыхтоўка настаўнiка да ўрока лiтаратуры.
- •27. Нетрадыцыйныя (нестандартныя) ўрокi лiтаратуры.
- •28. Планаванне. Вiды планаў настаўнiка лiтаратуры.
- •29. Улiк I ацэнка ведаў, уменняў I навыкаў вучняў пры вывучэннi лiтаратуры. Апытанне як асноўная форма праверкi ведаў па лiтаратуры. Крытэрыi I нормы ацэнак.
- •30. Пазакласная праца па лiтаратуры.
- •31. Новыя тэхналогii вывучэння лiтаратуры.
- •32. Урокi пазакласнага чытання, iх змест, методыка правядзення.
- •33. Віды ўступных заняткаў і методыка іх правядзення.
- •34. Арганізацыя чытання мастацкага твора як асноўны этап яго вывучэння. Віды чытання.
- •37. Аналіз літаратурнага твора ў школе. Адзінства метадалагічных прынцыпаў літаратуразнаўчага і школьнага аналізу. Віды школьнага аналізу.
- •38. Віды шляхоў аналізу мастацкага твора (“следам за аўтарам”, павобразны, праблеіна-тэматычны, капазіцыйны).
- •39. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора.
- •40. Асаблівасці вывучэння вуснай народнай творчасці.
- •41. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў сярэдніх класах.Методыка завучвання на памяць.
- •42.Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў старшых класах.
- •43.Краязнаўчая праца па беларускай літаратуры.
- •44.Вывучэнне твораў вялікай эпічнай формы.Арганізацыя дамашняга чытання.
- •45.Асаблівасці вывучэння баек.
- •46.Асаблівасці ўрокаў па вывучэнні драматычных твораў. Спецыфіка метады і прыёмы работы над драмай
- •47.Асаблівасці вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка.
- •48.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў сярэдніх класах.
- •49.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў старшых класах.
- •50. Вывучэнне аглядавых тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў.
- •51.Вывучэнне манаграфічных тэм.
- •52.Унутрыпрадметныяі міжпрадметныя сувязі на ўроках літаратуры.
- •53.Выкарыстанне нагляднасці на ўроках літаратуры.
- •54.Выкарыстанне твораў сумежных мастацтваў пры вывучэнні беларускай літаратуры.
- •2. Праслухоўванне музычных твораў:
- •4. Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікаў:
- •56.Методыка развіцця вуснага маўлення на ўроках літаратуры.Навучанне выразнаму чытанню
- •57.Навучанне розным відам пераказу.Слоўнае маляванне і мастацкае расказванне.
- •58.Сачыненне па літаратуры.
- •59.Праверка,выпраўленне,ацэнка і аналіз сачыненняў.
- •60.Урокі па навучанні напісанню рэфератаў і дакладаў.
- •61.Факультатыўныя заняткі па літаратуры,іх арганізацыя і методыка правядзення.
- •62.Віды самастойнай працы вучняў пры вывучэнні літаратуры
- •63.Дамашнія заданні па літаратуры.Шляхі папярэджання перазагрузкі вучняў дамашнімі заданнямі.
- •64.Пошукі новых форм і метдаў выкладання беларускай літаратуры(па старонках часопісаў “Роднае слова”, “Беларуская мова”, іншых педагагічных выданняў).
11. Вывучэнне эпiчных твораў малой I сярэдняй формы.
Вывучэнне эпічных твораў адбываецца паралельна з засваеннем агульных прынцыпаў аналізу, авалоданнем тэарэтыка-літаратурнымі паняццямі і гісторыка-літратунымі ведамі. Настаўнік пры вывучэнні літаратуры павінен навучыць не проста пераказваць, а аналізаваць творы.
У межах эпасу як літаратурнага роду традыцыйна вылучаюцца такія жанры, як эпапея, раман, аповесць, апавяданне, навела, байка, казка і інш.; адпаведна адбываецца падзел на тры групы ў залежнасці ад аб‘ёму: малой формы (апавяданне, навела), сярэдняй (аповесць), вылікай (раман, эпапея); той ці іншы від эпічнага твора, у сваю чаргу, рэалізуецца ў межах пэўнага жанру (напрыклад, гістарычны раман, прыгодніцкая аповесць, сацыяльна-бытавое апавяданне, фантастычная навела і г.д.).
У V—VIІІ класах, калі галоўным аб‘ектам вывучэння з‘яўляецца сам мастацкі твор, увага да розных яго кампанентаў размяркоўваецца па рознаму. Так у V—VI класах яна канцэнтруецца на асэнсаванні сюжэта, учынкаў і перажыванняў герояў у цэнтральных эпізодах твораў, назіранні ж над кампазіцыяй, жанравымі асаблівасцямі, аўтарскай пазіцыяй яшчэ не становяцца прадметам абагульнення; у VII—VIII класах паглыбляецца аналіз жыццёвых з‘яў. У ІХ—ХІ класах фарміруецца цэласнае ўяўленне пра беларускую літаратуру ад старажытнасці да сучаснасці, аналіз эпічнага твора становіцца больш глыбокім, арыентаваным на разнастайнасць метадаў і прыёмаў, грунтуецца на сістэме тэарэтыка- і гісторыка-літаратурных ведаў, якія ў працэсе працы над больш складанымі творамі не толькі замацоўваюцца ці паглыбляюцца, але і пашыраюцца, за кошт увядзення новых паняццяў.
Безумоўна, што эпічныя творы малой формы (байкі, літаратурнай казкі, апавядання, навелы) аналізуюцца іначай, чым творы сярэдніх і вялікіх эпічных форм (аповесці, рамана, трылогіі, пенталогіі). Неабходна памятаць пра абавязковы прыклад настаўніцкага выразнага чытання ў V—VI класах, калі вывучаемыя творы невялікія па аб‘ёму.
Вывучэнне эпічных твораў пачынаецца з V класа, увага канцэнтруецца на тэме, ідэі, сюжэце мастацкага твора, сродках стварэння літаратурнага героя.
Пры знаёмстве з літаратурнай казкай вучні павінны не толькі параўнаць аўтарскую з народнай, але і адчуць асаблівасць таленту канкрэтнага пісьменніка. Так, да «Казак жыцця» Якуба Коласа вучні звяртаюцца ў V, VІІ, VІІІ класах: вывучаючы твор «Крынічка» настаўнік звяртае ўвагу на інтэрпрытацыю ідэі вернасці роднаму куту ў мастацкай творчасці, усведамленню адказнасці за свае ўчынкі; аналізуючы казку «Жывая вада», падкрэслівае алегарычна-філасофскі змест, патрыятычны пафас твора, звяртае ўвагу на ролю пейзажу ў раскрыцці асноўнай думкі.
Аналізуючы казкі вучні павінны навучыцца не толькі сачыць за падзеямі, але асэнсоўваць матывы ўчынкаў, разумець іншасказанне. Настаўніку неабходна прадумаць сістэму пытанняў, якія б дазволілі выявіць аналітычныя здольнасці, асабістыя адносіны і інш. Чытанне па ролях, разнастайныя віды пераказу, мастацкае расказванне, выразнае чытанне, гутарка, выбарачнае чытанне, суаднясенне ідэі казкі з прыказкамі — усё садзейнічае больш глыбокаму разуменню твора.
Пры працы над апавяданнямі паглыбляецца лінгвістычны аналіз: разглядаюцца не толькі сюжэт, тэма, ідэя, але і літаратурны герой, сродкі яго паказу. Сярод якіх вылучаюць: партрэт, учынкі, мова, перажыванні, аўтарскую характарыстыку.
Праца над апавяданнем у значнай ступені залежыць ад колькасці гадзін, вылучаных на вывучэнне твора. Па магчымасці твор варта прачытаць у класе, пры немагчымасці павінны гучаць урыўкі з яго, якія падцвярджаюць высновы вучняў.
Больш разнастайна эпічныя творы прадстаўлены ў VI класе. Гэта апавяданні істарычнага і біблейскага зместу, літаратурныя паданні, творы рэалістычныя, байкі. Пры вывучэнні кожнага з іх неабходна ўлічыць спецыфіку аналіза кожнага.
Апавяданні, звернутыя да мінулага, аднаўляюць веды, якія атрымалі па гісторыі, супастаўляюць з літаратурнымі вобразамі. Зварот да міфалагічных вобразаў у «Вужынай кароне» Яна Баршчэўскага паглыбляе веды пра міф, вучыць супастаўляць фантастычнае і чароўнае з рэалістычнымі рысамі. А вывучэнне байкі (ліра-эпічнага твора) прадугледжвае абавязковае чытанне яе на ўроку; прычым немэтазгодна спяшацца з раскрыццём алегарычнага зместу твора: важна, «каб у працэсе аналізу быў асэнсаваны не толькі канкрэтна-гістарычны сэнс байкі, але і агульначалавечае значэнне». Да ліку найбольш распаўсюджаных метадаў і прыёмаў аналізу байкі даследчык адносіць эўрыстычную гутарку, каменціраванае чытанне, вуснае славеснае маляванне, выразнае чытанне вучняў, складанне цытатнага плану твора, праслухоўванне баек у выкананні артыстаў, разглядванне ілюстрацый, падрыхтоўку вучнямі малюнкаў, лепкі і да т.п.; да чытання ж баек па ролях рэкамендуецца звяртацца на заключных занятках.
Аналіз празаічных твораў пачынаецца з усведамлення сюжэта, затым увага засяроджваецца на характарыстыцы герояў, звяртаюцца да працы над эпізодам, які дапамагае асэнсаваць тэкст. Прыкладны план-алгарытм працы над эпізодам, выпрацаваны сучаснай методыкай, выглядае наступным чынам:
1. Чытанне ці пераказ.
2. Абмеркаванне ўражанняў, якія ўзніклі ў вучняў.
3. Вызначэнне месца дадзенай сцэны ў сюжэце твора, кампазіцыйнай ролі.
4. Раскрыццё значэння эпізоду ў характарыстыцы персанажаў.
5. Тэкстуальны аналіз, асэнсаванне ролі мастацкіх сродкаў.
6. Фармуляванне абагульненняў або канкрэтызацыя высноў.
7. Тлумачэнне эпізоду як звяна ў цэласнай структуры твора.
Эпічныя творы вывучаюцца тэматычна, што дазваляе зрабіць акцэнт на пэўных баках тораў: разглядаць вобразы-персанажы, вобраз аўтара, вобраз-пейзаж і інш. Напрыклад, ваенная тэма ў апавяданні В. Адамчыка прасякнута дзіцячым болем і перажываннямі тых падзей, за якімі бачны вобраз самаго аўтара.
Уводзіцца паняцце аповесці, школьнікі знаѐмяцца з рознымі відамі твораў.
Пры разглядзе сюжэтаў апавяданняўварта выкарыстоўваць разнастайныя формы пераказу, складанне плана, дамашняе перачытванне твора вучнямі і інш., што спрыяе развіццю маўлення вучняў, і становіцца першым этапам уласна аналізу твора.
Пры аналізе апавяданняў можна выбіраць озныя шляхі. Даволі распаўсюджаны – «следам за аўтарам», які дазваляе падрабязна разгледзіць сюжэт, аднак пры такім аналізе важна не ахвяраваць мастацка-стылёвымі, вобразна-выяўленчымі зместамі на карысць сюжэтнасці. Вучні павінны скласці і замацаваць уяўленні пра сродкі выразнаці, з якімі яны пазнаёміліся, а таксама адчуць ўтарскую індывідуальнасць і прыгажосць роднай мовы.
Варта выкарыстоўваць і павобразны аналіз, які дазваляе паказаць розныя варыянты разумення падзей. Вобразы-персанажы падчас працы над творамі малых, а тым больш сярэдніх і вялікіх эпічных форм павінны асэнсоўвацца ў некалькі аспектах, «плоскасцях», усвядоміць спосабы стварэння вобразаў-персанажаў. Імі з‘яўляюцца: аўтарская характарыстыка; партрэт героя; учынкі, дзеянні героя; мова персанажа; выказванні іншых герояў пра персанаж; апісанні інтэр‘еру, наваколля, рэчаў, што належаць персанажу і г.д..
Пры аналізе персанажаў неабходна звяртаць увагу і на тое, ад імя каго вядзецца апавяданне (ад першай асобы ці ад імя старонняга назіральніка), на выкарыстанне формы дзѐнніка героя, а таксама лістоў (перапіскі), успамінаў, стылізаваных мемуараў і дакументаў (у творах сярэдняй і вялікай формаў).
Праз павобразны аналіз вучні пад кіраўніцтвам настаўніка раскрываюць духоўны свет мастацкага тыпа, разважаюць пра яго чалавечую сутнасць, спасцігаюць тыповыя характары, знаходзяць свае ідэалы. Аналізючы творы такім спосабам неабходна не згубіць з поля зроку і асаблівасці праблематыкі, і разуменне канфлікту твора.
Праграма VII класа разглядае эпічныя творы ў параўнанні з паэтычнымі, паказвае розныя мастацкія магчымасці прозы і паэзіі. Вучні паглыбляюць сваѐ разуменне прозы як мастацтва слова. Знаёмячыся з нарысам У. Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі», увага канцэнтруецца на спалучэнні навуковых звестак з іх мастацкім выяўленнем.
У VIIІ класе паняцці пра эпас паглыбляюцца, больш увагі надаецца вобразу-характару, што дазваляе сканцэнтраваць увагу на спосабах яго раскрыцця, пры гэтым істотна дастаткова поўна разглядзець сюжэт, праблематыку твораў. Настаўнік павінен прадумаць сістэму пытанняў пры аналізе ліра-эпічных твораў, каб выявіць асаблівае спалучэнне эпічных і лірычных элементаў.
Вывучэнне апавяданняў у старшых класах звязана з асэнсаваннем літаратурнага развіцця на працягу стагоддзяў, таму пры аналізе больш увагі надаецца канцэптуальнаму адлюстраванню з‘яў. Так, аналізуючы апавяданне Максіма Гарэцкага «Літоўскі хутарок» (Х клас) настаўнік скіроўвае ўвагу вучняў і на лёс самаго аўтара, і на выкрыццё антынароднай, антычалавечай сутнасці вайны, і на сусветны аспект уздымаемай праблемы.
