- •1. Методыка выкладання беларускай літаратуры як навука. Сувязь методыкi выкладання беларускай лiтаратуры з iншымi навукамi. Метады даследавання.
- •2. Лiтаратура ў школе як вучэбны прадмет. Мэты I задачы яе вывучэння. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура».
- •3. Канцэпцыя лiтаратурнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (1991, 1996).
- •4. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура» (2009): асноўныя палажэннi.
- •5. Асноўныя этапы лiтаратурнай адукацыi, iх змест I структура.
- •6. Школьныя праграмы па беларускай лiтаратуры.
- •7. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 5 – 8 класаў.
- •8. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 9 – 11 класаў.
- •9. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай лiтаратуры.
- •10. Станаўленне I развiццё методыкi выкладання лiтаратуры ў пачатку хх ст. Праблема зместу I структуры. Праграмы I падручнiкi. Дальтан-план. Пазакласная праца. Перыядычны друк.
- •11. Вывучэнне эпiчных твораў малой I сярэдняй формы.
- •12. Уклад I.I. Замоцiна ў развiццё методыкi выкладання лiтаратуры. Асноўны змест працы «Мастацкая лiтаратура ў школьным выкладаннi».
- •13. Стан методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 30-я – першай палове 50-х гг. Хх ст. Часопiс «Камунiстычнае выхаванне».
- •14. Развiццё методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 2-й палове 50-х – 80-х гг. Хх ст.
- •15. Настаўнiк беларускай лiтаратуры. Прафесiйныя патрабаваннi да яго. Аналiз кнiгi м.А. Лазарука «Навучанне I выхаванне творчасцю».
- •16. Творчая лабараторыя настаўнiка лiтаратуры. Аналiз кнiг м.I. Мiшчанчука «Настаўнiку пра настаўнiка» I в.М. Туркевiча «Творчасцi зярняткi залатыя».
- •17. Вучнi як чытачы. Лiтаратурнае развiццё вучняў розных узроставых груп. Наiўны рэалiзм I яго пераадоленне ў працэсе вывучэння лiтаратуры.
- •18. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання лiтаратуры.
- •19. Прынцыпы лiтаратуразнаўчага аналiзу на ўроках лiтаратуры.
- •20. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры. Класiфiкацыя метадаў паводле крынiцы атрымання ведаў. Метад чытання.
- •21. Гутарка настаўнiка з вучнямi як метад вывучэння беларускай лiтаратуры. Рэпрадуктыўная I эўрыстычная гутарка. Лiтаратурны дыспут.
- •22. Школьная лекцыя па лiтаратуры. Методыка яе правядзення.
- •23. Наглядныя метады выкладання лiтаратуры (iлюстраванне, вуснае славеснае маляванне, складанне кадраплана, iнсцэнiраванне, дэманстрацыя).
- •24. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры ў агульнаадукацыйных установах па характары дзейнасцi настаўнiка I вучняў.
- •25. Урок лiтаратуры, патрабаваннi да яго.
- •26. Класiфiкацыя ўрокаў лiтаратуры. Структура ўрока лiтаратуры. Падрыхтоўка настаўнiка да ўрока лiтаратуры.
- •27. Нетрадыцыйныя (нестандартныя) ўрокi лiтаратуры.
- •28. Планаванне. Вiды планаў настаўнiка лiтаратуры.
- •29. Улiк I ацэнка ведаў, уменняў I навыкаў вучняў пры вывучэннi лiтаратуры. Апытанне як асноўная форма праверкi ведаў па лiтаратуры. Крытэрыi I нормы ацэнак.
- •30. Пазакласная праца па лiтаратуры.
- •31. Новыя тэхналогii вывучэння лiтаратуры.
- •32. Урокi пазакласнага чытання, iх змест, методыка правядзення.
- •33. Віды ўступных заняткаў і методыка іх правядзення.
- •34. Арганізацыя чытання мастацкага твора як асноўны этап яго вывучэння. Віды чытання.
- •37. Аналіз літаратурнага твора ў школе. Адзінства метадалагічных прынцыпаў літаратуразнаўчага і школьнага аналізу. Віды школьнага аналізу.
- •38. Віды шляхоў аналізу мастацкага твора (“следам за аўтарам”, павобразны, праблеіна-тэматычны, капазіцыйны).
- •39. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора.
- •40. Асаблівасці вывучэння вуснай народнай творчасці.
- •41. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў сярэдніх класах.Методыка завучвання на памяць.
- •42.Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў старшых класах.
- •43.Краязнаўчая праца па беларускай літаратуры.
- •44.Вывучэнне твораў вялікай эпічнай формы.Арганізацыя дамашняга чытання.
- •45.Асаблівасці вывучэння баек.
- •46.Асаблівасці ўрокаў па вывучэнні драматычных твораў. Спецыфіка метады і прыёмы работы над драмай
- •47.Асаблівасці вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка.
- •48.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў сярэдніх класах.
- •49.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў старшых класах.
- •50. Вывучэнне аглядавых тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў.
- •51.Вывучэнне манаграфічных тэм.
- •52.Унутрыпрадметныяі міжпрадметныя сувязі на ўроках літаратуры.
- •53.Выкарыстанне нагляднасці на ўроках літаратуры.
- •54.Выкарыстанне твораў сумежных мастацтваў пры вывучэнні беларускай літаратуры.
- •2. Праслухоўванне музычных твораў:
- •4. Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікаў:
- •56.Методыка развіцця вуснага маўлення на ўроках літаратуры.Навучанне выразнаму чытанню
- •57.Навучанне розным відам пераказу.Слоўнае маляванне і мастацкае расказванне.
- •58.Сачыненне па літаратуры.
- •59.Праверка,выпраўленне,ацэнка і аналіз сачыненняў.
- •60.Урокі па навучанні напісанню рэфератаў і дакладаў.
- •61.Факультатыўныя заняткі па літаратуры,іх арганізацыя і методыка правядзення.
- •62.Віды самастойнай працы вучняў пры вывучэнні літаратуры
- •63.Дамашнія заданні па літаратуры.Шляхі папярэджання перазагрузкі вучняў дамашнімі заданнямі.
- •64.Пошукі новых форм і метдаў выкладання беларускай літаратуры(па старонках часопісаў “Роднае слова”, “Беларуская мова”, іншых педагагічных выданняў).
4. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура» (2009): асноўныя палажэннi.
На аснове Канцэпцыі літаратурнай адукацыі і з улікам дасягненняў метадычнай навукі і педагагічнага вопыту ў постсавецкі перыяд у 2009 г. была распрацавана і зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура».
Ва ўводзінах да Канцэпцыі даецца агульная характарыстыка беларускай літаратуры як вучэбнага прадмета сацыяльна-гуманітарнага цыкла – паказана яе спецыфіка, сувязь з іншымі гуманітарнымі дысцыплінамі, вызначаны функцыі літаратуры ў навучальным працэсе. Літаратура прадстаўлена як крыніца чалавеказнаўства і грамадазнаўства, як найважнейшы сродак выхавання і развіцця моўнай культуры вучняў. Акрэслены агульныя мэты і задачы навучання беларускай літаратуры ў агульнаадукацыйных установах.
Канцэпцыя вылучае ключавыя прынцыпы пабудовы зместу літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Прынцып арыентацыі на засваенне набыткаў нацыянальнай культуры ў адзінстве з агульначалавечымі каштоўнасцямі прадугледжвае, што асноўным кампанентам зместу літаратурнай адукацыі з‘яўляюцца высокамастацкія творы нацыянальнай класікі і лепшыя творы сучасных пісьменнікаў, якія вывучаюцца ў кантэксце класічных твораў літаратуры народаў свету.
Прынцып фундаментальнасці скіроўвае складальнікаў вучэбных праграм, аўтараў падручнікаў і настаўнікаў на грунтоўнае авалоданне вучнямі сістэмай ведаў па літаратуры, асноўнымі уменнямі і навыкамі і на фарміраванне ў школьнікаў чытацкай і камунікатыўнай культуры.
Практычная накіраванасць – наступны прынцып пабудовы курса беларускай літаратуры ў агульнаадукацыйных установах. Ён патрабуе ўвядзення ў школьную праграму тых твораў, якая найбольш адпавядаюць інтарэсам як канкрэтнага вучня, так і грамадства ў цэлым, ўздымаюць актуальныя сацыяльныя і маральна-этычныя праблемы, спрыяюць развіццю вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.
Прынцып гуманітарызацыі і гуманізацыі навучання, які арыентуе настаўніка і вучня на ўспрыманне «цэласнай карціны свету і чалавека ў ім».
Прынцып завершанасці літаратурнай адукацыі забяспечвае фарміраванне ў вучняў цэласнага ўяўлення пра беларускую літаратуру: ідэйна-мастацкае багацце, тэматычную і родава-жанравую разнастайнасць твораў, этапы гістарычнага развіцця, асноўныя звесткі па тэорыі.
У адпаведнасці з прынцыпам рэгіяналізацыі літаратурнай адукацыі прадугледжваецца выкарыстанне мясцовага матэрыялу на ўроках літаратуры, а таксама актывізацыя літаратурнага краязнаўства на факультатыўных і пазакласных занятках.
У Канцэпцыі вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» вызначаны асноўныя прынцыпы і крытэрыі адбору ў канструяванні зместу літаратурнай адукацыі, сярод якіх найважнейшым з‘яўляецца прынцып уліку ўзроставых і псіхалагічных асаблівасцей ўспрымання вучнямі мастацкага тэксту. Названы прынцып патрабуе пры адборы і аналізе літаратурных тэкстаў улічваць узрост вучняў, іх інтэлектуальныя магчымасці і здольнасць навучэнцаў засвойваць вучэбны матэрыял.
Беларуская літаратура з‘яўляецца эфектыўным сродкам маральнага, эстэтычнага і патрыятычнага выхавання дзяцей школьнага ўзросту. У сувязі з гэтым канцэпцыя прадугледжвае пры адборы твораў мастацкай літаратуры для вывучэння ў агульнаадукацыйных установах кіравацца прынцыпам адпаведнасці задачам выхавання і развіцця асобы вучня.
Прынцып эстэтычнага падыходу да аналізу і ацэнкі мастацкага твора азначае, што пры вывучэнні літаратурнага твора настаўнік павінен зыходзіць з пазіцый мастацкай цэласнасці, вобразна-выяўленчай арыгінальнасці, разумення асноўных эстэтычных катэгорый і тэрмінаў, мець на ўвазе, што спасціжэнне мастацкай літаратуры спрыяе фарміраванню эстэтычнага густу, выклікае эмацыянальныя перажыванні і пачуццё асалоды.
Асноўным прынцыпам літаратуразнаўчага аналізу з‘яўляецца прынцып адзінства зместу і формы, часткі і цэлага, які, паводле канцэпцыі, павінен стаць ключавым пры разглядзе мастацкага твора на ўроку літаратуры.
Неабходнасць рэалізацыі прынцыпу гістарычнага падыходу ў асэнсаванні твораў і з’яў літаратуры і мастацтва выклікана самой пабудовай курса беларускай літаратуры ІХ – ХІ класаў у гісторыка-літаратурнай паслядоўнасці (ад старажытнасці да сучаснасці). Вывучэнне беларускай літаратуры звязваецца з агульнай характарыстыкай гістарычнай эпохі, творчага шляху пісьменнікаў, іх укладу ў літаратуру адпаведнага часу.
Неабходным ў выкладанні беларускай літаратуры з‘яўляецца прынцып міжпрадметных сувязей, які забяспечвае сістэмнае вывучэнне вучэбнага прадмета. Адзначаны прынцып рэалізуецца праз параўнальна-тыпалагічны падыход да літаратурных з‘яў і выяўленне асацыятыўнай сувязі паміж беларускай і рускай літаратурамі. Ён дапамагае сфарміраваць у вучняў разуменне адметнасці роднага мастацтва слова ў сусветным літаратурным працэсе. Прынцып міжпрадметных сувязяў прадугледжвае таксама актывізацыю сувязяў беларускай літаратуры з іншымі прадметамі сацыяльна-гуманітарнага цыкла («Беларуская мова», «Замежная мова», «Гісторыя», «Грамадазнаўства», «Музыка», «Выяўленчае мастацтва»).
Прынцып пастаяннай увагі да мовы ў яе эстэтычнай і камунікатыўнай функцыях спрыяе павышэнню маўленчай і чытацкай культуры вучняў, з‘яўляецца вызначальным у іх агульнай культурна-філалагічнай падрыхтоўцы.
Канцэпцыя вучэбнага прадмета ―Беларуская літаратура‖ акрэслівае мэты і задачы літаратурнай адукацыі.
Паводле канцэпцыі, акрэсленая агульная накіраванасць вывучэння літаратуры ў агульнаадукацыйных установах рэалізуецца пры выкананні наступных патрабаванняў:
шырокае знаёмства з творамі беларускай літаратуры і з класічнымі ўзорамі замежнага славеснага мастацтва;
начытанасць;
глыбокае засваенне ідэйна-мастацкага зместу твораў, уведзеных у вучэбную праграму, і уменне аналізаваць тэкст і ацэньваць яго эстэтычную каштоўнасць;
засваенне асноўных эстэтычных катэгорый (прыгожае, узвышанае, гераічнае, трагічнае, камічнае, агіднае) і уменне з іх дапамогай ацэньваць творы мастацкай літаратуры;
веданне асноўных этапаў, ідэйных і мастацкіх напрамкаў у гістарычным развіцці літаратуры;
развітасць творчых здольнасцей і ўменняў;
валоданне мовай, маўленчымі ўменнямі і навыкамі.
Найбольш аб‘ёмным і змястоўным у Канцэпцыі з‘яўляецца раздзел «Агульная характарыстыка і асаблівасці пабудовы зместу літаратурнай адукацыі па ступенях навучання».
Канцэпцыя вылучае 3 ступені літаратурнай адукацыі ў агульнаадукацыйных установах і дае характарыстыку кожнай з іх:
І ступень (І – ІV класы);
ІІ ступень (V– ІХ класы);
ІІІ ступень (Х – ХІ класы).
Як самастойная вучэбная дысцыпліна беларуская літаратура вывучаецца ў агульнаадукацыйных установах з V класа. У залежнасці ад ступені літаратурнай адукацыі вызначаецца яе змест.
Творы мастацкай літаратуры, якія вывучаюцца на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, у V – VІ класах згрупаваны па тэматычным прынцыпе і па родава-жанравым – у VІІ – VІІІ класах. Для кожнага з названых класаў у праграму ўключаны 3 спісы твораў.
У першы спіс уваходзяць творы для чытання і вывучэння, гэта абавязковы мінімум твораў, якія падлягаюць падрабязнаму вывучэнню з захаваннем усіх яго этапаў.
Другі спіс складаюць творы, якія прызначаны для чытання і абмеркавання, яны не вывучаюцца падрабязна, а толькі прачытваюцца, самастойна аналізуюцца і пры неабходнасці абмяркоўваюцца на ўроку ў сувязі з аналізам твораў для абавязковага вывучэння.
Трэці спіс змяшчае творы для самастойнага чытання, што можна выкарыстаць ў час індывідуальнай працы з вучнямі і пры падрыхтоўцы да пазакласных мерапрыемстваў.
Другі і трэці спісы па жаданні вучняў або настаўніка могуць папаўняцца іншымі творамі.
У канцэпцыі змешчаны патрабаванні да ведаў і ўменняў вучняў, якія заканчваюць VІІІ клас.
Адметнасць зместу пабудовы зместу навучання літаратуры ў ІХ класе ў тым, што ў аснову яго канструявання пакладзены гісторыка-храналагічны прынцып, які дазваляе вучням атрымаць веды пра развіццѐ беларускай літаратуры ад старажытнасці да першай трэці ХХ ст. Гэта пераходны перыяд да заключнага этапу ў літаратурнай адукацыі.
У ІХ класе галоўная ўвага засяроджваецца на значных у мастацкіх адносінах творах розных эпох, якія вывучаюцца ў кантэксце гістарычных умоў і ва ўзаемасувязі з фактамі біяграфіі пісьменніка.
У курсе беларускай літаратуры ІХ класа канцэпцыя таксама прадугледжвае тры спісы твораў. Творы першага спіса (для чытання і вывучэння) вывучаюцца тэкстуальна, з выкананнем вусных і пісьмовых заданняў, а ўключаныя ў другі спіс – рэкамендуюцца для самастойнага чытання і абмеркавання ў класе. У трэцім спісе (для пазакласнага чытання) названы творы, прызначаныя для пашырэння кола чытацкіх інтарэсаў вучняў.
У канцэпцыі сфармуляваны дыдактычныя і выхаваўчыя задачы, якія неабходна вырашаць пры вывучэнні беларускай літаратуры ў ІХ класе: далучаць вучняў да багаццяў айчыннай і сусветнай літаратуры; фарміраваць у іх уяўленне пра развіццѐ літаратуры ў гістарычным часе; развіваць ўяўленне аб багацці зместу і формы мастацкіх твораў; фарміраваць маральна-этычныя погляды, развіваць лагічнае мысленне, уменне фармуляваць і аргументаваць сваю ацэнку герояў і падзей. Гэтыя задачы пашыраюцца і ўскладняюцца на заключным этапе літаратурнай адукацыі, у Х – ХІ класах, дзе курс беларускай літаратуры пабудаваны, як і ў ІХ класе, на гісторыка-літаратурнай аснове. Ад вучняў патрабуецца не толькі даваць правільную ацэнку твораў, але і характарызаваць іх у гісторыка-культурным кантэксце, умець суадносіць набыткі беларускай літаратуры з мастацкімі напрамкамі і асноўнымі этапамі развіцця сусветнай літаратуры.
Вялікае значэнне ў Х – ХІ класах надаецца аглядавым і манаграфічным тэмам, якія спрыяюць засваенню вучнямі асноўных тэарэтыка-літаратурных паняццяў, фарміраванню ў іх чытацкіх уменняў і навыкаў і забяспечваюць сістэмнасць літаратурнай адукацыі ў цэлым.
У канцэпцыі змешчаны абагульняючыя патрабаванні да ведаў і ўменняў, якія вучні павінны набыць ў выніку ўсяго перыяду вывучэння беларускай літаратуры ў агульнаадукацыйнай установе.
Канцэпцыя прадугледжвае вывучэнне на новым ўзроўні факультатыўных курсаў. Факультатыўныя заняткі па беларускай літаратуры ў V – VІІІ павінны мець за мэту выхаванне ў вучняў эстэтычнага густу, развіццё іх творчых здольнасцей і, галоўнае, абуджэнне ў дзяцей цікавасці да нацыянальнага мастацтва слова. Задача факультатыўных заняткаў у ІХ – ХІ класах – пашырэнне і паглыбленне асноўнага літаратурнага курса. Акрэслены таксама мэты і задачы пазакласнай працы па беларускай літаратуры вызначаны асноўныя яе формы (гурткі, гасцёўні, клубы, літаратурныя і краязнаўчыя музеі).
У заключным раздзеле канцэпцыі вызначаны састаў вучэбна-метадычнага комплексу.
