Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па мет. БЛ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
286 Кб
Скачать
☆

9. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай лiтаратуры.

Вучэбна-метадычны комплекс (ВМК) – гэта сістэма дыдактычных сродкаў навучання па канкрэтных прадметах, якая ствараецца для рэалізацыі адукацыйных, развіццѐвых і выхаваўчых задач у адпаведнасці з адукацыйным стандартам.

Паводле прызначэння вучэбна-метадычны комплекс ўключае ў сябе вучэбныя выданні для вучняў і нарматыўныя і вучэбна-метадычныя – для настаўніка.

Паводле функцый вучбна-метадычны комплекс складаецца з асноўнага і дадатковага кампанентаў.

Асноўны кампанент ВМК па беларускай літаратуры, у склад якога ўваходзяць вучэбная праграма, падручнік, падручнік-хрэстаматыя, вучэбны дапаможнік, хрэстаматыя для пазакласнага чытання, вучэбна-метадычныя дапаможнікі для настаўніка, павінен забяспечыць засваенне вучнямі вызначанага адукацыйным стандартам абавязковага мінімуму зместу ведаў, уменняў і навыкаў па прадмеце.

У дадатковы кампанент ўваходзяць каляндарна-тэматычнае планаванне, дыдактычныя матэрыялы для вучня, літаратуразнаўчыя слоўнікі, кнігі, выдадзеныя ў серыі “Школьная бібліятэка”, выстаўкі-альбомы, прысвечаныя жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў, альбомы ілюстрацый, сродкі нагляднасці, аўдыёвізуальныя сродкі навучання, электронныя сродкі навучання розных тыпаў. зборнікі тэставых заданняў.

Дадатковы кампанент выконвае дапаможную функцыю, накіраваную на забеспячэнне дыферэнцыраванага падыходу да навучання, на актывізацыю вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, развіццѐ творчых здольнасцей вучняў і эфектыўную вучэбна-метадычную дзейнасць настаўніка.

Найважнейшымі складальнікамі асноўнага кампанента вучэбна-метадычнага комплексу, без якіх немагчыма арганізаваць на належным узроўні навучальны працэс, з‘яўляюцца вучэбная праграма і падручнік.

Вучэбная праграма – нарматыўны дакумент, які вызначае па кожным прадмеце змест і аб‘ём ведаў, якія неабходна засвоіць, а таксама змест раздзелаў і тэм з размеркаваннем іх па гадах навучання. Праграма для агульнаадукацыйных устаноў зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Праграма суправаджаецца тлумачальнай запіскай, у якой вызначаюцца мэты і задачы навучання прадмету, характарызуецца структура праграмы, паслядоўнасць вывучэння матэрыялу, асаблівасці метадаў і форм навучання.

Сучасная праграма па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў складзена на аснове канцэпцыі і адукацыйнага стандарта вучэбнага прадмета. Яе змест і структура грунтуюцца на прынцыпах дэмакратызацыі і гуманізацыі навучання, арыентацыі на агульначалавечыя і нацыянальныя каштоўнасці, творчы характар засваення прадмета, пераемнасць і бесперапыннасць працэсу літаратурнай адукацыі.

Галоўным аб‘ектам увагі на ўроках беларускай літаратуры ўсіх ступеняў сярэдняй адукацыі з‘яўляюцца творы беларускіх аўтараў, якія вывучаюцца на фоне літаратуры народаў свету.

У аснову структуравання зместу сучасных праграм па беларускай літаратуры для V – VІ класаў пакладзены тэматычны прынцып, а для VІІ – VІІІ класаў – родава-жанравы падыход. У IX—XІ класах змест літаратурнай адукацыі пабудаваны на гісторыка-храналагічнай аснове.

Акрамя 3 спісаў мастацкіх твораў, прадугледжаных канцэпцыяй вучэбнага прадмета (для чытання і вывучэння, для чытання і абмеркавання, для самастойнага чытання), у праграму ўключаны рэкамендацыйны спіс твораў для завучвання на памяць і прыкладны спіс твораў для пазакласнага чытання.

У праграме вызначана кола тэарэтыка-літаратурных паняццяў, аглядавых тэм, біяграфій пісьменнікаў, акрэслены віды вусных і пісьмовых прац па развіцці мовы вучняў, патрабаванні да ведаў і ўменняў школьнікаў на розных этапах літаратурнай адукацыі.

Падручнік – кніга, у якой сістэмна выкладаюцца асновы навуковых ведаў па пэўным вучэбным прадмеце ў адпаведнасці з мэтамі навучання, праграмай і патрабаваннямі дыдактыкі.

Падручнік з‘яўляецца галоўнай крыніцай ведаў і сродкам арганізацыі самастойнай працы вучняў. Асноўным патрабаваннем да падручніка з‘яўляецца яго адпаведнасць прынцыпам дыдактыкі: навуковасць (выклад матэрыялу з арыентацыяй на дасягненні сучаснай навукі), даступнасць (улік узроставых асаблівасцей вучняў, наяўнасць дадатковых і паясняльных тэкстаў і дыферэнцыраваных заданняў), нагляднасць (наяўнасць ілюстрацыйнага матэрыялу, узаемасувязь падручніка з нагляднымі дапаможнікамі), сістэмнасць (паслядоўны выклад матэрыялу ад простага да складанага, падзел падручніка на раздзелы і тэмы), сувязь тэорыі з практыкай (наяўнасць пытанняў і заданняў).

Сучасны падручнік па беларускай літаратуры мае агульнапрынятую структуру, якая ўключае ў сябе галоўны кампанент (гэта тэкст) і шэраг пазатэкставых кампанетаў. Найчасцей аўтары падручнікаў выкарыстоўваюць тэксты-апісанні, тэксты-аповеды, тэксты-разважанні.

Да пазатэкставых кампанентаў адносяцца: прадмовы, ілюстрацыі, пытанні, заданні, памяткі, табліцы, заўвагі, подпісы да ілюстрацыйнага матэрыялу, дадаткі, змест, паказальнікі і інш.

Падручнікі для агульнаадукацыйных устаноў адукацыі ствараюцца ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай, што трэба разумець як адпаведнасць структуры, аб‘ѐму ведаў, характару фарміравання ў вучняў агульнанавуковых і спецыяльных уменняў і навыкаў, адпаведнасць прынятай канцэпцыі адукацыі па прадмеце і патрабаванням методыкі яго выкладання.

Па форме выкладання вучэбнага матэрыялу падручнік павінен быць дакладным, сціслым, напоўненым змястоўным, абагульняльным і разам з тым канкрэтным матэрыялам.

Падручнік для школы павінен выконваць выхаваўчыя функцыі і сваім зместам адпавядаць ідэалогіі беларускай дзяржавы.

У сучасных агульнаадукацыйных установах Беларусі пры вывучэнні беларускай літаратуры вучні V–VІІІ класаў карыстаюцца падручнікамі-хрэстаматыямі, а ІХ–ХІ класаў – падручнікамі гісторыка-літаратурнага тыпу і хрэстаматыямі.

Паралельна з падручнікам вучні звяртаюцца да вучэбных дапаможнікаў, у якіх матэрыял па прадмеце даецца ў больш пашыраным плане, у значнай ступені дапаўняе і пашырае змест падручніка найноўшымі звесткамі. Пры адсутнасці падручніка яго можа замяніць вучэбны дапаможнік.

Вучэбна-метадычныя дапаможнікі адрасуюцца настаўнікам. Яны, як правіла, змяшчаюць дыдактычныя матэрыялы, метадычныя рэкамендацыі да падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, матэрыял з вопыту работы настаўнікаў і інш.

У дапамогу настаўнікам, напрыклад, у Рэспубліцы Беларусь выдаецца камплект дапаможнікаў з серыі «Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне». Каляндарна-тэматычнае планаванне ўрокаў беларускай літаратуры рыхтуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбнай праграмы для агульнаадукацыйных ўстаноў, асаблівасцямі зместу падручніка або вучэбнага дапаможніка. У планаванні вызначаецца колькасць гадзін на вывучэнне тэмы і паслядоўнасць урокаў. Да кожнага ўрока вызначаюцца пазнавальныя, дыдактычныя і выхаваўчыя мэты і задачы, ўказваецца матэрыял падручніка (вучэбнага дапаможніка), акрэсліваецца аб‘ѐм дамашняга задання. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне носіць рэкамендацыйны характар. Настаўнік мае права пры неабходнасці пераразмеркаваць вучэбныя гадзіны ў межах тэмы.

У 2010 г. была заснавана серыя вучэбна-метадычных выданняў «Факультатыўныя заняткі», у склад якой уваходзяць дапаможнікі для настаўнікаў і для вучняў V – XI класаў. Дапаможнікі, адрасаваныя настаўніку, суаднесены са зместам дапаможнікаў для вучняў і складаюцца з вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў, прыкладнага тэматычнага планавання вучэбнага матэрыялу, метадычных парад па іх падрыхтоўцы і правядзенні.

У сучаснай сістэме адукацыі актыўна выкарыстоўваюцца электронныя вучэбныя выданні па беларускай літаратуры, якія можна вылучыць у самастойны вучэбна-метадычны комплекс. У яго склад могуць уваходзіць электронны падручнік або вучэбны дапаможнік, электронныя хрэстаматыі, трэнажоры, слоўнікі, электронныя метадычныя і наглядныя дапаможнікі.