Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па мет. БЛ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
286 Кб
Скачать
☆

6. Школьныя праграмы па беларускай лiтаратуры.

Вучэбная праграма – нарматыўны дакумент, які вызначае па кожным прадмеце змест і аб‘ём ведаў, якія неабходна засвоіць, а таксама змест раздзелаў і тэм з размеркаваннем іх па гадах навучання. Праграма для агульнаадукацыйных устаноў зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Праграма суправаджаецца тлумачальнай запіскай, у якой вызначаюцца мэты і задачы навучання прадмету, характарызуецца структура праграмы, паслядоўнасць вывучэння матэрыялу, асаблівасці метадаў і форм навучання.

Сучасная праграма па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў складзена на аснове канцэпцыі і адукацыйнага стандарта вучэбнага прадмета. Яе змест і структура грунтуюцца на прынцыпах дэмакратызацыі і гуманізацыі навучання, арыентацыі на агульначалавечыя і нацыянальныя каштоўнасці, творчы характар засваення прадмета, пераемнасць і бесперапыннасць працэсу літаратурнай адукацыі.

Галоўным аб‘ектам увагі на ўроках беларускай літаратуры ўсіх ступеняў сярэдняй адукацыі з‘яўляюцца творы беларускіх аўтараў, якія вывучаюцца на фоне літаратуры народаў свету.

У аснову структуравання зместу сучасных праграм па беларускай літаратуры для V – VІ класаў пакладзены тэматычны прынцып, а для VІІ – VІІІ класаў – родава-жанравы падыход. У IX—XІ класах змест літаратурнай адукацыі пабудаваны на гісторыка-храналагічнай аснове.

Акрамя 3 спісаў мастацкіх твораў, прадугледжаных канцэпцыяй вучэбнага прадмета (для чытання і вывучэння, для чытання і абмеркавання, для самастойнага чытання), у праграму ўключаны рэкамендацыйны спіс твораў для завучвання на памяць і прыкладны спіс твораў для пазакласнага чытання.

У праграме вызначана кола тэарэтыка-літаратурных паняццяў, аглядавых тэм, біяграфій пісьменнікаў, акрэслены віды вусных і пісьмовых прац па развіцці мовы вучняў, патрабаванні да ведаў і ўменняў школьнікаў на розных этапах літаратурнай адукацыі.

Праграма па беларускай літаратуры ўстанаўлівае рэгламент часу на вывучэнне твораў, на творчыя работы, на абмеркаванне самастойна прачытанага (урокі пазакласнага чытання). Напрыклад, на вывучэнне літаратуры ў V, VI класах адведзена па 70 гадзін. З іх 62 гадзіны — на вывучэнне твораў, 4 гадзіны — на творчыя работы, 4 – на ўрокі пазакласнага чытання. На вывучэнне літаратуры ў VII, VIIІ класах адведзена 53 гадзіны. З іх 45 гадзін — на вывучэнне твораў, 4 гадзіны — на творчыя работы, 4 – на ўрокі пазакласнага чытання. Са спісу твораў, прапанаваных для самастойнага ці пазакласнага чытання, настаўнік выбірае тыя, выкарыстанне якіх ён лічыць больш дарэчным на пэўным уроку, улічваючы індывідуальныя магчымасці вучняў і наяўнасць тэкстаў у бібліятэчным фондзе. У ІХ – ХІ класах спецыяльных гадзін

У праграме для кожнага раздзела змешчана рубрыка “Мастацтва”, у якую ўключаны творы сумежных відаў мастацтва, што дапамагае настаўніку арганізаваць больш плённую працу ў сувязі з вывучэннем той або іншай літаратурнай тэмы.

7. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 5 – 8 класаў.

Падручнік – кніга, у якой сістэмна выкладаюцца асновы навуковых ведаў па пэўным вучэбным прадмеце ў адпаведнасці з мэтамі навучання, праграмай і патрабаваннямі дыдактыкі.

Падручнік з‘яўляецца галоўнай крыніцай ведаў і сродкам арганізацыі самастойнай працы вучняў. Асноўным патрабаваннем да падручніка з‘яўляецца яго адпаведнасць прынцыпам дыдактыкі: навуковасць (выклад матэрыялу з арыентацыяй на дасягненні сучаснай навукі), даступнасць (улік узроставых асаблівасцей вучняў, наяўнасць дадатковых і паясняльных тэкстаў і дыферэнцыраваных заданняў), нагляднасць (наяўнасць ілюстрацыйнага матэрыялу, узаемасувязь падручніка з нагляднымі дапаможнікамі), сістэмнасць (паслядоўны выклад матэрыялу ад простага да складанага, падзел падручніка на раздзелы і тэмы), сувязь тэорыі з практыкай (наяўнасць пытанняў і заданняў).

Сучасны падручнік па беларускай літаратуры мае агульнапрынятую структуру, якая ўключае ў сябе галоўны кампанент (гэта тэкст) і шэраг пазатэкставых кампанетаў. Найчасцей аўтары падручнікаў выкарыстоўваюць тэксты-апісанні, тэксты-аповеды, тэксты-разважанні.

Да пазатэкставых кампанентаў адносяцца: прадмовы, ілюстрацыі, пытанні, заданні, памяткі, табліцы, заўвагі, подпісы да ілюстрацыйнага матэрыялу, дадаткі, змест, паказальнікі і інш.

Падручнікі для агульнаадукацыйных устаноў адукацыі ствараюцца ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай, што трэба разумець як адпаведнасць структуры, аб‘ѐму ведаў, характару фарміравання ў вучняў агульнанавуковых і спецыяльных уменняў і навыкаў, адпаведнасць прынятай канцэпцыі адукацыі па прадмеце і патрабаванням методыкі яго выкладання.

Па форме выкладання вучэбнага матэрыялу падручнік павінен быць дакладным, сціслым, напоўненым змястоўным, абагульняльным і разам з тым канкрэтным матэрыялам.

Падручнік для школы павінен выконваць выхаваўчыя функцыі і сваім зместам адпавядаць ідэалогіі беларускай дзяржавы.

У сучасных агульнаадукацыйных установах Беларусі пры вывучэнні беларускай літаратуры вучні V–VІІІ класаў карыстаюцца падручнікамі-хрэстаматыямі, а ІХ–ХІ класаў – падручнікамі гісторыка-літаратурнага тыпу і хрэстаматыямі.

У падручнікі-хрэстаматыі ўключаны творы для тэкстуальнага аналізу ў класе і для самастойнага чытання. У структуру падручнікаў такога тыпу ўваходзяць уступныя артыкулы да ўсяго курса, звесткі па тэорыі літаратуры, пытанні і заданні для разбору тэкстаў, пытанні да ўсяго раздзела, кароткія слоўнікі літаратуразнаўчых тэрмінаў, даведнікі пра аўтараў, рэпрадукцыі твораў жывапісу. Да ўсяго падручнікі новага пакалення для V – VІІІ класаў прапаноўваюць сістэму вусных і пісьмовых творчых заданняў на літаратурным матэрыяле і на падставе ўласных жыццѐвых уражанняў і перажыванняў, якія спрыяюць развіццю маўлення і назіральнасці вучняў, стымулююць іх творчае ўяўленне і развіваюць агульную культуру.