Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па мет. БЛ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
286 Кб
Скачать
☆

54.Выкарыстанне твораў сумежных мастацтваў пры вывучэнні беларускай літаратуры.

Пры навучанні літаратуры, згодна з Праграмай, неабходна звяртаць увагу і на такі важны аспект літаратурнай адукацыі, як выкарыстанне твораў сумежных відаў мастацтва на ўроку. Дарэчы, гэтая асаблівасць прапісана ва ўзгаданай Праграме. Так, напрыклад, у праграме для 5 класа ў межах вывучэння тэмы “Роднае слова” (4 гадзіны) напрыканцы тэмы прапануецца наступнае: Мастацтва. Жывапіс: В. Цвірка. “Мая радзіма”, “Заслаўе”; М. Ісаёнак.“Песня аб маёй зямлі”; І. Пушкоў. “Вясна на Нёмане”; А. Казлоўскі. “Зялёны май”, М. Рагалевіч. “Сімфонія вясны”; В. Бялыніцкі-Біруля. “Лотаць зацвіла”; В. Бяляўскі. “Беларускі краявід” і інш.[1] Як бачна, ужо на самым пачатку літаратурнай адукацыі настаўнік павінен выкарыстоўваць на сваіх уроках нямала твораў іншых відаў мастацтва.

Сярод твораў сумежных відаў мастацтва, якія выкарыстоўваюцца на ўроку літаратуры, вылучаюцца наступныя віды:

1. Творы жывапісу. Гэта могуць быць

- партрэты пісьменнікаў (напрыклад: М. Будавей. “Партрэт В. Быкава”, Н. Шчасная. “Снежныя зімы (партрэт пісьменніка Шамякіна));

- творы, сугучныя з творамі мастацкай літаратурай (напрыклад: Г. Вашчанка “Маё Палессе”, А. Гараўскі. “Пінскія балоты”, Ю. Зайцаў. “Людзі Палесся” – пры вывучэнні рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (10 клас)), Ф. Рушчыц. “Зімовая казка” – пры вывучэнні верша М. Багдановіча “Зімой”;

- палотны, створаныя на аснове літаратурных твораў (напрыклад, К.Васільеў. “Плач Яраслаўны”, А. Лось. Ілюстрацыя да “Слова пра паход Ігаравы”) і інш.

2. Праслухоўванне музычных твораў:

- творы, створаныя на аснове літаратурнага матэрыялу, які вывучаецца на ўроку. Напрыклад: песня М. Чуркіна “Ручэй” на верш Якуба Коласа – пры вывучэнні тэмы “Якуб Колас. “Ручэй” (5 клас), І. Лучанок. Кантата “Курган”, Р. Пукст. Опера “Машэка” – пры вывучэнні манаграфічнай тэмы “Янка Купала” (9 клас);

- музыка, сугучная з літаратурным матэрыялам: “Ой, у лузу, лузе…”: кампакт-дыск (гурт “Палац”), “Троіца”: кампакт-дыск (этнагурт “Троіца”) – пры вывучэнні тэмы “Беларуская песня” (6 клас).

- творы пэўнага перыяду (з аналагічным перыядам літаратурнага развіцця). Напрыклад, пры вывучэнні тэмы “Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак” (9 клас) – Ф. Шапэн. Вальсы, мазуркі, Ф. Шуберт. “Няскончаная сімфонія”.

3. Творы графікі. Напрыклад, А. Лапіцкая. “Ляцяць над Палессем старажытныя песні” – пры вывучэнні манаграфічнай тэмы “творчасць Ніла Гілевіча” (11 клас).

4. Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікаў:

- архітэктура: палац Ватыкана ў Рыме (15 ст.), універсітэт у Падуі (15 ст.), Карлаў мост у празе (13 – 15 стст.), касцёл Святой Ганны ў Вільні (14 ст.) – пры вывучэнні тэмы “Літаратура эпохі Адраджэння (9 клас).

- скульптура: З. Азгур. “Францыск Скарына”, А. Шатэрнік. “Мікола Гусоўскі” – пры вывучэнні тэмы “Літаратура эпохі Адраджэння (9 клас); З. Азгур. “Помнік Кастусю Каліноўскаму (г. Свіслач)”, К. Асадаў. “Францішак Багушэвіч” – пры вывучэнні тэмы “Рэалізм як літаратурны напрамак. Захаванне тэндэнцый рамантызму” (9 клас).

5. Фотамастацтва. Напрыклад: “Пакланіся прыродзе”: альбом; В. Алешка. “Спатканне з лесам”: альбом, С. Плыткевіч. “Мая Беларусь”: альбом – пры вывучэнні тэмы “Лірычныя жанры” (8 клас).

6. Тэатр і кінамастацтва. Напрыклад, “Вечар” (паводле А. Дударава”) – пры вывучэнні драмы ў 8 класе; “Я, Францыск Скарына” (рэж. Б. Сцяпанаў) – пры вывучэнні тэмы “Літаратура эпохі Адраджэння” (9 клас); кінафільм “Знак Бяды” (рэж. М. Пташук), “Дажыць да світання” (рэж. М. Яршоў) – пры вывучэнні манаграфічнай тэмы “Васіль Быкаў” (11 клас).

Выкарыстанне твораў сумежных відаў мастацтва мае сваю спецыфіку. Вучняў неабходна рыхтаваць да ўспрымання твораў сумежных відаў мастацтва. Найчасцей цяжкасці сустракаюцца пры працы з творамі жывапісу, якія выкліканы слабым валоданнем адпаведнай лексікі. Таму настаўнік заўжды павінен мець апорны матэрыял у выглядзе графнагляднасці. 

 Апорны матэрыял

1.Паняцце пра жанры (пейзаж,партрэт,сэжэтнае палатно,ілюстрацыі,рэпрадукцыя)

2.Каларыт-адносіны фарбаў,колераў,якія адлюстроўваюць настрой,характарызуюць намаляванае(напісанае)на карціне.

3.Фарбы:цёплыя (чырвоны,жоўты,ружовы і іх адценні),якія перадаюць станоўчыя эмоцыі;халодныя(сіні,шэры,):пачуццё смутку,негатыўнага настрою.

4.Кампазіцыйныя: пярэдні план,цэнтр(выносіцца галоўнае),задні план(характарызуецца другаснае),фон(дадатковае).

5.Сродкі выразнасці: штрыхі,блікі,дэталі,сімвалічныя прадметы.

Знаёмячыся з  творамі іншых відаў мастацтва на ўроку літаратуры, вучні нетолькі выхоўваюцца эстэтычна, але ў гэты час адбываецца і праца па развіцці маўлення школьнікаў. Таму асобна пры выкарыстанні твораў сумежных відаў мастацтва неабходна звяртаць увагу на моўны матэрыял. Тут настаўніку таксама неабходна звяртацца да спецыяльнай лексікі, каб  узбагаціць слоўнікавы запас вучняў і забяспечыць магчымасць свабоднага аперыравання гэтым матэрыялам. 

 Моўны матэрыял

1.Мастак-жывапісец,творца,майстар,аўтар карцін і інш.

2.Карціна-твор,палптно,назва па жанры(пейзаж,партрэт і інш.)

3.Намаляваў-напісаў,паказаў,адлюстраваў,стварыў,перадаў,выявіў

4.Змест-тэма ,сюжэт,задума,ідэя і г.д.

5.Характарыстыка-выяўленне,мастацкія дэталі,метафарычнасць і г.д.

Працуючы з творамі сумежных відаў мастацтва, вучні павінны імкнуцца даваць усебаковы аналіз мастацкаму твору, а не толькі выказваць суб’етыўныя адносіны да ўбачанага. Таму ім варта прапанаваць наступную памятку: 

 Праца з творам жывапісу

1.Уступная гутарка(аўтар,назва,суаднесенасць з літаратурай).

2.Моўны разгляд карцін.

3.аналіз зместу карціны(агульныя ўражанні ад убачанага).

4.складанне плана апісання карціны.

5.Слоўнікавая праца(Падбор апорных і ключавых слоў.)

6.Фарміраванне вусных адказаў па пунктах плана.

7.Агульнае апісанне ці апавяданне.

*.вывад.

Каб забяспечыць мэтанакіраванае і ўсвядомленае знаёмства з тэатральнымі пастаноўкамі, настаўніку неабходна пазнаёміць вучняў з наступнай схемай-памяткай: 

Як глядзець і ацэньваць спектакль

1.Аўтар.Назва п”есы.Жанр.

2.Як увасоблена рыжысёрам задума аўтара

3.Пра што расказала п”са.

4.Як удалося акцёрам увасобіць вобразы

5.Як працавалі.

6.Вашы асабістыя ўражанні.

55.Асноўныя палажэнні “Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах”(2008)

1. Iнструкцыя аб парадку фармiравання культуры вуснай i пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублiкi Беларусь (далей - Iнструкцыя) распрацавана з мэтай удасканалення, рэгулявання адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйных установах i накiравана на ўзгодненую дзейнасць педагагiчных работнiкаў па фармiраваннi культуры вуснай i пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах.

2. Iнструкцыя вызначае патрабаваннi да фармiравання вуснай i пiсьмовай мовы вучняў агульнаадукацыйных устаноў, правядзення i праверкi настаўнiкамi навучальных i кантрольных работ, якiя выкананы ў пiсьмовай форме, колькасць i прыкладны аб'ём кантрольных работ, парадак вядзення i афармлення сшыткаў, дзённiкаў i класных журналаў, парадак афармлення рэфератаў.

3. Iнструкцыя ўстанаўлiвае сiстэму арганiзацыйных мер, якiя накiраваны на дзейнасць педагагiчнага калектыву па фармiраваннi культуры вуснай i пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах.

4. Iнструкцыя абавязковая для прымянення пры ажыццяўленнi адукацыйнага працэсу ва ўсiх тыпах агульнаадукацыйных устаноў незалежна ад iх падпарадкаванасцi i формаў уласнасцi.

5. Галоўнымi мэтамi навучання мовам у агульнаадукацыйнай установе з'яўляюцца развiваючая (камунiкатыўная), адукацыйная, выхаваўчая.

Развiваючая (развiццё камунiкатыўнай кампетэнцыi) мэта з'яўляецца вядучай i накiравана на дасягненне вучнямi такога ўзроўню практычнага валодання мовай, якi забяспечыць iх адукацыйную дзейнасць i зносiны ў розных сферах жыцця. Гэта мэта навучання ажыццяўляецца на аснове вучэбна-камунiкатыўнай дзейнасцi вучняў шляхам выпрацоўкi ў iх неабходных навыкаў i ўменняў ва ўсiх вiдах маўленчай дзейнасцi: чытаннi, маўленнi, пiсьме, успрыманнi мовы на слых.

Адукацыйная мэта звязана з фармiраваннем ведаў пра сiстэму мовы i накiравана на набыццё вучнямi ўменняў аналiзаваць, супастаўляць, рабiць высновы, падагульняць i рэалiзуецца пры вывучэннi ўсiх вучэбных прадметаў.

Выхаваўчая мэта прадугледжвае фармiраванне нацыянальнай самаiдэнтыфiкацыi, патрыятычных пачуццяў, паважлiвых адносiн да культуры свайго i iншых народаў, iмкнення захоўваць нацыянальную культуру, умення ўзаемадзейнiчаць з носьбiтамi iншых моўных культур, развiццё эстэтычнага густу, моўнай культуры вучняў, цiкавасцi да вучэбных прадметаў, павышэнне ўзроўню матывацыi на ўроках праз сродкi навучання.

6. Пры ажыццяўленнi адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Беларуская лiтаратура", "Руская мова", "Руская лiтаратура", "Замежная мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi" неабходна на кожным уроку ўдасканальваць навыкi i ўменнi чытання, вучыць правiльнаму, усвядомленаму, бегламу, выразнаму чытанню i развiваць навыкi i ўменнi звязнага маўлення.

Пры навучаннi беларускай i рускай мовам у агульнаадукацыйных установах патрэбна памятаць, што яны з'яўляюцца не толькi прадметамi вывучэння, але i сродкамi навучання асновам усiх навук. Неабходны такi падыход да выкладання вучэбных прадметаў, пры якiм выхаванне моўнай культуры вучняў ажыццяўляецца агульнымi сiламi педагагiчнага калектыву агульнаадукацыйнай установы. Патрабаваннi, якiя прад'яўляюцца да моўнай культуры, выконваюцца педагогамi ўсiх вучэбных прадметаў як на ўроках, так i ў пазаўрочны час.

7. Педагагiчныя работнiкi агульнаадукацыйных устаноў павiнны:

прадумваць ход выкладання вучэбнага матэрыялу, правiльнасць i дакладнасць усiх фармулёвак пры падрыхтоўцы да ўрокаў;

не дапускаць у сваiм маўленнi няправiльна пабудаваных сказаў i зваротаў, парушэння нормаў вымаўлення, неахайнасцi пры выбары слоў;

фармiраваць у вучняў уяўленне аб багаццi беларускай, рускай, замежных моў, моў нацыянальных меншасцей, рэгулярна праводзiць навучанне нормам лiтаратурнай мовы;

праводзiць на ўроках спецыяльную работу, накiраваную на паўнацэннае ўспрыманне вучнямi вучэбнага тэксту i слова педагога, якiя з'яўляюцца не толькi асноўнымi крынiцамi вучэбнай iнфармацыi, але i ўзорамi правiльна аформленага маўлення;

выкарыстоўваць выразнае чытанне ўголас як адзiн з прыёмаў фармiравання культуры вуснага маўлення, як сродак эмацыянальнага i лагiчнага асэнсавання тэксту;

вучыць працаваць з кнiгай, карыстацца разнастайнай даведачнай лiтаратурай па вучэбным прадмеце, каталогамi i картатэкай, падбiраць лiтаратуру па пэўнай тэме, правiльна афармляць вынiкi самастойнай работы з кнiгай, цытатны матэрыял; складаць тэзiсы, канспекты, спiсы лiтаратуры i г.д.;

праводзiць сiстэматычную работу па ўзбагачэннi слоўнiкавага запасу вучняў, азнаямленнi з тэрмiналогiяй вывучаемага вучэбнага прадмета.

Пры тлумачэннi вучэбнага матэрыялу неабходна словы вымаўляць выразна, запiсваць на дошцы, пастаянна правяраць засваенне iх значэння i правiльнае выкарыстанне ў маўленнi;

фармiраваць у вучняў уменнi складаць аналiтычныя i абагульняючыя таблiцы, дыяграмы, схемы, апiсваць, характарызаваць, параўноўваць, аналiзаваць вывучаны матэрыял, весцi дыялог, дыскусiю, прыводзiць неабходныя доказы, рабiць высновы i абагульненнi;

фармiраваць культуру пiсьмовай мовы вучняў;

прытрымлiвацца ўзору афармлення надпiсу на вокладцы сшытка згодна з дадаткам 1;

сачыць за акуратным вядзеннем сшыткаў, граматным афармленнем запiсаў у iх;

павышаць культуру вуснага маўлення вучняў, лагiчнасць iх выказванняў, тактоўна выпраўляць памылкi ў адпаведнасцi з нормамi лiтаратурнай мовы, на якой вядзецца навучанне i выхаванне ў агульнаадукацыйнай установе;

выкарыстоўваць факультатыўныя заняткi, а таксама формы пазакласнай i пазашкольнай дзейнасцi (алiмпiяды, канферэнцыi, конкурсы, фестывалi, злёты, выставы, экспедыцыi i iншыя мерапрыемствы) для ўдасканалення моўнай культуры вучняў;

рабiць разборлiвым почыркам усе вiды запiсаў на класнай дошцы, у класным журнале, у дзённiках i сшытках вучняў.

8. Намеснiкi дырэктара па асноўнай дзейнасцi агульнаадукацыйных устаноў павiнны:

накiроўваць, каардынаваць i кантраляваць работу па выкананнi патрабаванняў Iнструкцыi ў агульнаадукацыйнай установе;

весцi дакументацыю ў адпаведнасцi са статутам агульнаадукацыйнай установы;

уключаць пытаннi аб выкананнi адзiных патрабаванняў да вуснага i пiсьмовага маўлення вучняў у работу педагагiчных саветаў, арганiзоўваць абмен вопытам педагагiчных работнiкаў;

праводзiць пасяджэннi метадычных аб'яднанняў, тэматыкай якiх з'яўляецца павышэнне культуры маўлення i пiсьма вучняў.