Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па мет. БЛ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
286 Кб
Скачать
☆

56.Методыка развіцця вуснага маўлення на ўроках літаратуры.Навучанне выразнаму чытанню

Развіццѐ маўлення – ―адна з галоўных і актуальных задач сучаснага працэсу навучання‖, яно мае на мэце павышэнне агульнаадукацыйнага ўзроўню вучняў, выпрацоўку навыкаў і ўменняў самастойнай дзейнасці, развіццѐ творчых і даследчых здольнасцей. У школьнай праграме па літаратуры пазначаны асноўныя віды работ па развіцці вуснага і пісьмовага маўлення, прадугледжана іх сістэматычнае ўдасканаленне. Так, у V класе – гэта складанне плана апавядальнага твора ці ўрыўка з яго; вусны пераказ (падрабязны, сціслы, выбарачны і творчы) невялікага апавядальнага твора або ўрыўка з яго; вуснае сачыненне з элементамі апісання і разважання па вывучаным творы: разгорнуты адказ на пытанне з элементамі характарыстыкі літаратурнага героя; вусны водгук на самастойна прачытаны літаратурны твор, на твор выяўленчага мастацтва, кінафільм або тэлеперадачу; вуснае сачыненне-апавяданне на аснове асабістых назіранняў і ўражанняў аб падзеях і з‘явах жыцця. У VI – вусны пераказ апавядальнага твора ці ўрыўкаў з яго з элементамі разважання; выбарачны пераказ лѐсу літаратурнага героя і яго партрэтная характарыстыка; расказванне народных паданняў і міфаў; складанне тэзісаў уласнага вуснага выказвання пра твор і сціслага плана характарыстыкі літаратурнага героя; вуснае сачыненне з выкарыстаннем пейзажных вершаў ці апісанняў прыроды ў празаічных творах; інсцэніраванне байкі. VII – складанне плана эпічнага твора ці ўрыўка з эпічнага твора; вусны і пісьмовы пераказ (падрабязны, выбарачны і сціслы) празаічнага твора ці ўрыўка з празаічнага твора; вуснае сачыненне-разважанне па вывучаным творы: разгорнуты адказ на пытанне, характарыстыка літаратурных герояў; інсцэніраванне мастацкіх твораў; вусны водгук аб самастойна прачытаным творы, аб творы выяўленчага мастацтва, прагледжаным кінафільме, тэлеперадачы (з матывацыяй сваіх адносін да герояў і падзей); вуснае сачыненне-апавяданне на аснове асабістых назіранняў, уражанняў, разважанняў аб розных з‘явах жыцця. VIII – вусны і пісьмовы пераказ (падрабязны, выбарачны і сціслы) эпічнага твора ці ўрыўка з яго; вуснае і пісьмовае сачыненне-разважанне па вывучаным творы: разгорнуты адказ на пытанне, праблемная характарыстыка (індывідуальная, параўнальная, групавая) герояў твора; складанне плана ўласнага вуснага і пісьмовага выказвання. Інсцэніраванне мастацкіх твораў; вусны і пісьмовы водгук ці рэцэнзія на самастойна прачытаны твор, твор выяўленчага мастацтва, прагледжаны кінафільм, тэлеперадачу (з матывацыяй уласных адносінаў да герояў і падзей); сачыненне на аснове асабістых назіранняў, уражанняў аб падзеях і з‘явах жыцця. IX – вусны і пісьмовы пераказ празаічных тэкстаў, ускладнены элементамі разважання; сачыненне-апісанне малюнкаў прыроды, выгляду герояў (на падставе вывучаных твораў); параўнальная характарыстыка літаратурных герояў аднаго твора і розных твораў (сачыненне-разважанне); вусны і пісьмовы водгук на самастойна прачытаную кнігу, прагледжаны спектакль, кінафільм, тэлеперадачу; вупастаўленне літаратурных твораў з ілюстрацыямі да іх; даклад або рэферат на літаратурную тэму (па вывучаных творах); канспект прачытаных літаратурна-крытычных прац; вопыты мастацка- творчага характару: мастацкія замалѐўкі, казкі, апавяданні, нарысы, вершы. X – складанне простага і разгорнутага плана ўласнага вуснага і пісьмовага паведамлення; вусны і пісьмовы пераказ урыўка з эпічнага твора з элементамі аналізу; вуснае і пісьмовае сачыненне-апісанне выгляду героя, карціны прыроды і інш. (на падставе вывучаных твораў), сачыненне-разважанне па праблеме, ўзнятай пісьменнікам; даклад або рэферат на літаратурную тэму па адной крыніцы; рэцэнзія, тэзісы, канспект літаратурна-крытычнага артыкула або лекцыі настаўніка; водгук на самастойна прачытаную кнігу, прагледжаны спектакль, кінафільм, тэлеперадачу; складанне бібліяграфіі па тэме, прапанаванай настаўнікам. XI –складанне плана ўласнага вуснага або пісьмовага выказвання; разгорнутыя і сціслыя вусныя адказы на праблемныя пытанні, даклады і паведамленні на літаратурную тэму (з выкарыстаннем адной або некалькіх крыніц); тэзісы і канспект літаратурна-крытычных артыкулаў па пытаннях літаратуры; сачыненні і рэфераты па праграмных творах; рэцэнзіі на самастойна прачытаную кнігу, прагледжаныя кінафільм, тэлеперадачу, спектакль, на твор жывапісу або музыкі. Вуснае маўленне школьнікаў развіваецца праз: ―слуханне – гэта ўзорнае слова настаўніка, лекцыя, абмеркаванне вусных паведамленняў аднакласнікаў; - чытанне – гэта чытанне тэкстаў літаратурных твораў, крытычных і іншых матэрыялаў, выразнае чытанне; - назіранне – праца над мовай твора, лінгвістычны аналіз; - выступленне – расказванне, пераказы, адказы на пытанні, разгорнутыя маналагічныя выказванні, выступленні з рэфератамі і дакладамі‖. Сістэма работ па развіцці вуснага маўлення – ―гэта сукупнасць усіх відаў дзейнасці настаўніка і вучняў, накіраваная на далейшае развіццѐ і ўдасканаленне мовы апошніх, на ўзбагачэнне слоўнікавага запасу, на выпрацоўку ўмення лагічна выкладаць свае думкі, аргументаваць выказванні, гаварыць і чытаць выразна і эмацыянальна. Асноўнымі прыѐмамі развіцця мовы вучняў з‘яўляюцца выразнае чытанне, чытанне і завучванне на памяць, слоўнікавая работа, адказы на пытанні, пераказы, вуснае маляванне, складанне плана і інш.

‖ выразнаму чытанню мастацкіх твораў, якому варта вучыць на высокамастацкіх творах. У V–VI класах творы абавязкова чытаюцца на ўроку настаўнікам (нават некалькі разоў) і вучнямі. У VII–VIII класах чытанне тэкстаў самім настаўнікам на ўроку носіць эпізадычны характар. Выключэнне – паэтычныя творы, якія абавязкова чытаюцца ў класе настаўнікам. Актыўна практыкуецца самастойнае дамашняе чытанне вучняў.

Самастойнае чытанне вучнямі ІХ–ХІ класаў літаратурных твораў становіцца абавязковай перадумовай аналітычнай работы ў класе. Паэтычныя тэксты выразна чытаюцца настаўнікам на ўроку, таму што глыбіню аўтарскіх думак і перажыванняў можа перадаць з большай дакладнасцю дарослы чалавек, укладваючы ў чытанне асабісты маральны і эмацыянальны вопыт. Самастойнае чытанне вучнямі мастацкай літаратуры, прапанаванай для самастойнага чытання, – неад‘емны кампанент літаратурнай адукацыі ў сярэдняй школе. Працэс падрыхтоўкі школьнікаў да выразнага чытання літаратурнага твора прадугледжвае некалькі этапаў: арганізацыя настаўнікам першаснага ўспрымання тэксту – непасрэднае азнаямленне вучняў з мастацкім тэкстам, высвятленне іх пачуццѐвага ўзрушэння, эмацыянальнага водгуку на твор славеснага мастацтва; аналіз – асэнсаванне (з дапамогай настаўніка) зместу твора шасцікласнікамі і паглыбленне іх уражанняў, развіццѐ эстэтычнага пачуцця; падрыхтоўка да чытання – вызначэнне выканальніцкай задачы і ўдакладненне момантаў, як дапамагчы вучням узнавіць літаратурны твор у жывым вучнѐўскім чытанні. Партытура выразана чытання прадугледжвае выкарыстанне наступных умоўных абазначэнняў: 1. Асноўны націск _______ (слова падкрэсліваецца адной гарызантальнай рыскай). 2. Апорны націск ---------- (слова падкрэсліваецца пункцірам). 3. Кароткая паўза ┴ (перпендыкуляр). 4. Паўза першай даўжыні | (адна вертыкальная рыска). 5. Паўза другой даўжыні | | (дзве вертыкальныя рыскі). 6. Псіхалагічная паўза V (лацінская літара V). 7. Верхняя мадуляцыя – павышэнне голасу (стрэлка ўверх). 8. Ніжняя мадуляцыя – паніжэнне голасу (стрэлка ўніз).

Важным сродкам узбагачэння памяці, развіцця маўлення і пашырэння слоўнікавага запасу з‘яўляецца завучванне мастацкіх тэкстаў па памяць. Паказчыкам развітасці маўлення вучняў з‘яўляецца іх слоўнікавы запас, які пашыраецца за кошт авалодання новымі лексемамі, удакладнення значэння і сферы ўжывання ўжо вядомых слоў. На ўроку літаратуры можна выкарысаць наступныя віды работ, накіраваныя на ўзбагачэнне слоўнікавага запасу: ―знайсці сінонімы ў тэксце, правесці іх класіфікацыю; аб‘яднаць сінонімы ў сінанімічныя рады, растлумачыць сэнсавыя і эмацыянальныя адценні кожнага слова раду; падрыхтаваць вуснае паведамленне з выкарыстаннем прапанаваных сінонімаў; запісаць тэкст, замяняючы ў ім словы, якія паўтараюцца, сінонімамі;

Узбагачэнню слоўнікавага запасу і развіццю маўлення вучняў садзейнічаюць пытанні і заданні, да якіх прад‘яўляюцца наступныя патрабаванні: правільнасць, канкрэтнасць, прастата і выразнасць, каб не ўзнікала двухсэнсоўнасці ў іх разуменні, нельга фармуляваць пытанні так, каб на іх можна даць аднаслоўны адказ накшталт «так» ці «не».

Важным практыкаваннем па развіцці вуснага маўлення вучняў з‘яўляюцца пераказы, па ступені падрабязнасці пры перадачы зместу твора адрозніваюць падрабязны і сціслы пераказ.