- •1. Методыка выкладання беларускай літаратуры як навука. Сувязь методыкi выкладання беларускай лiтаратуры з iншымi навукамi. Метады даследавання.
- •2. Лiтаратура ў школе як вучэбны прадмет. Мэты I задачы яе вывучэння. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура».
- •3. Канцэпцыя лiтаратурнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (1991, 1996).
- •4. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура» (2009): асноўныя палажэннi.
- •5. Асноўныя этапы лiтаратурнай адукацыi, iх змест I структура.
- •6. Школьныя праграмы па беларускай лiтаратуры.
- •7. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 5 – 8 класаў.
- •8. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 9 – 11 класаў.
- •9. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай лiтаратуры.
- •10. Станаўленне I развiццё методыкi выкладання лiтаратуры ў пачатку хх ст. Праблема зместу I структуры. Праграмы I падручнiкi. Дальтан-план. Пазакласная праца. Перыядычны друк.
- •11. Вывучэнне эпiчных твораў малой I сярэдняй формы.
- •12. Уклад I.I. Замоцiна ў развiццё методыкi выкладання лiтаратуры. Асноўны змест працы «Мастацкая лiтаратура ў школьным выкладаннi».
- •13. Стан методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 30-я – першай палове 50-х гг. Хх ст. Часопiс «Камунiстычнае выхаванне».
- •14. Развiццё методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 2-й палове 50-х – 80-х гг. Хх ст.
- •15. Настаўнiк беларускай лiтаратуры. Прафесiйныя патрабаваннi да яго. Аналiз кнiгi м.А. Лазарука «Навучанне I выхаванне творчасцю».
- •16. Творчая лабараторыя настаўнiка лiтаратуры. Аналiз кнiг м.I. Мiшчанчука «Настаўнiку пра настаўнiка» I в.М. Туркевiча «Творчасцi зярняткi залатыя».
- •17. Вучнi як чытачы. Лiтаратурнае развiццё вучняў розных узроставых груп. Наiўны рэалiзм I яго пераадоленне ў працэсе вывучэння лiтаратуры.
- •18. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання лiтаратуры.
- •19. Прынцыпы лiтаратуразнаўчага аналiзу на ўроках лiтаратуры.
- •20. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры. Класiфiкацыя метадаў паводле крынiцы атрымання ведаў. Метад чытання.
- •21. Гутарка настаўнiка з вучнямi як метад вывучэння беларускай лiтаратуры. Рэпрадуктыўная I эўрыстычная гутарка. Лiтаратурны дыспут.
- •22. Школьная лекцыя па лiтаратуры. Методыка яе правядзення.
- •23. Наглядныя метады выкладання лiтаратуры (iлюстраванне, вуснае славеснае маляванне, складанне кадраплана, iнсцэнiраванне, дэманстрацыя).
- •24. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры ў агульнаадукацыйных установах па характары дзейнасцi настаўнiка I вучняў.
- •25. Урок лiтаратуры, патрабаваннi да яго.
- •26. Класiфiкацыя ўрокаў лiтаратуры. Структура ўрока лiтаратуры. Падрыхтоўка настаўнiка да ўрока лiтаратуры.
- •27. Нетрадыцыйныя (нестандартныя) ўрокi лiтаратуры.
- •28. Планаванне. Вiды планаў настаўнiка лiтаратуры.
- •29. Улiк I ацэнка ведаў, уменняў I навыкаў вучняў пры вывучэннi лiтаратуры. Апытанне як асноўная форма праверкi ведаў па лiтаратуры. Крытэрыi I нормы ацэнак.
- •30. Пазакласная праца па лiтаратуры.
- •31. Новыя тэхналогii вывучэння лiтаратуры.
- •32. Урокi пазакласнага чытання, iх змест, методыка правядзення.
- •33. Віды ўступных заняткаў і методыка іх правядзення.
- •34. Арганізацыя чытання мастацкага твора як асноўны этап яго вывучэння. Віды чытання.
- •37. Аналіз літаратурнага твора ў школе. Адзінства метадалагічных прынцыпаў літаратуразнаўчага і школьнага аналізу. Віды школьнага аналізу.
- •38. Віды шляхоў аналізу мастацкага твора (“следам за аўтарам”, павобразны, праблеіна-тэматычны, капазіцыйны).
- •39. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора.
- •40. Асаблівасці вывучэння вуснай народнай творчасці.
- •41. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў сярэдніх класах.Методыка завучвання на памяць.
- •42.Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў старшых класах.
- •43.Краязнаўчая праца па беларускай літаратуры.
- •44.Вывучэнне твораў вялікай эпічнай формы.Арганізацыя дамашняга чытання.
- •45.Асаблівасці вывучэння баек.
- •46.Асаблівасці ўрокаў па вывучэнні драматычных твораў. Спецыфіка метады і прыёмы работы над драмай
- •47.Асаблівасці вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка.
- •48.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў сярэдніх класах.
- •49.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў старшых класах.
- •50. Вывучэнне аглядавых тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў.
- •51.Вывучэнне манаграфічных тэм.
- •52.Унутрыпрадметныяі міжпрадметныя сувязі на ўроках літаратуры.
- •53.Выкарыстанне нагляднасці на ўроках літаратуры.
- •54.Выкарыстанне твораў сумежных мастацтваў пры вывучэнні беларускай літаратуры.
- •2. Праслухоўванне музычных твораў:
- •4. Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікаў:
- •56.Методыка развіцця вуснага маўлення на ўроках літаратуры.Навучанне выразнаму чытанню
- •57.Навучанне розным відам пераказу.Слоўнае маляванне і мастацкае расказванне.
- •58.Сачыненне па літаратуры.
- •59.Праверка,выпраўленне,ацэнка і аналіз сачыненняў.
- •60.Урокі па навучанні напісанню рэфератаў і дакладаў.
- •61.Факультатыўныя заняткі па літаратуры,іх арганізацыя і методыка правядзення.
- •62.Віды самастойнай працы вучняў пры вывучэнні літаратуры
- •63.Дамашнія заданні па літаратуры.Шляхі папярэджання перазагрузкі вучняў дамашнімі заданнямі.
- •64.Пошукі новых форм і метдаў выкладання беларускай літаратуры(па старонках часопісаў “Роднае слова”, “Беларуская мова”, іншых педагагічных выданняў).
21. Гутарка настаўнiка з вучнямi як метад вывучэння беларускай лiтаратуры. Рэпрадуктыўная I эўрыстычная гутарка. Лiтаратурны дыспут.
Гутарка з'яўляецца самым распаўсюджаным і ўніверсальным метадам навучання літаратуры, яна рэалізуецца на практыцы ў выглядзе старанна прадуманай сістэмы пытанняў настаўніка і адказаў вучняў.
Гутарка бывае рэпрадуктыўная і эўрыстычная.
Рэпрадуктыўная гутарка звычайна праводзіцца ў час праверкі дамашняга задання, выяўлення першапачатковага ўспрымання твора школьнікамі, пры паўтарэнні і абагульненні вывучанага матэрыялу. Такая гутарка разлічана на ўзнаўленне вучнямі ведаў, атрыманых з мастацкай літаратуры, з падручніка, са слоў настаўніка і іншых крыніц. Пытанні, якія ставяцца перад класам, звычайна не патрабуюць аналітычных разважанняў, а толькі абуджаюць памяць: «Дзе і ў якія часы адбываецца дзеянне ў аповесці Я. Брыля «Сірочы хлеб»?»; «Хто такі Данік?»; «Хто яго бацькі?»; «Як пачалося школьнае жыццё для Даніка?»
Эўрыстычная гутарка патрабуе ад вучняў роздуму, пошуку, вядзе іх да пэўных абагульненняў і «адкрыццяў». Яна выкарыстоўваецца ў асноўным пры аналізе твора мастацкай літаратуры (ацэнка ўчынкаў герояў, пошукі іх матывацыі, выяўленне аўтарскай пазіцыі і г.д.). На практыцы эўрыстычная гутарка рэалізуецца з дапамогаю аналітычных і праблемных пытанняў: «Якія душэўныя якасці настаўніцы праявіліся на ўроках чытання твораў Г. Сянкевіча «Янка-музыка» і Цёткі «Міхаська»?»; «Пра што сведчыць надпіс на кнізе, якую падаравала Даніку пані Мар‘я?»; «Якой настаўніцай была панна Рузя? Параўнайце яе з паняй Мар‘яй».
Вялікія патрабаванні пры падрыхтоўцы да эўрыстычнай гутаркі прад'яўляюцца да фармулёўкі пытанняў. Яны павінны быць кароткімі, дакладнымі, змястоўнымі, сфармуляванымі так, каб абуджалі думку вучня. Нельга ставіць перад вучнямі альтэрнатыўных пытанняў, якія патрабуюць адназначных адказаў тыпу «так» або «не». Пытанні не павінны быць занадта цяжкімі і занадта лёгкімі, нельга, каб у іх «хавалася» падказка. Эўрыстычная гутарка ўяўляе сабою строгую сістэму пытанняў і заданняў, такую іх паслядоўнасць, каб кожнае наступнае як бы вынікала з папярэдняга адказу.
Аналізуючы мастацкі твор, настаўнік звычайна звяртаецца да змешанай, рэпрадуктыўна-эўрыстычнай гутаркі.
Актывізацыі пазнаваўчай дзейнасці школьнікаў у часе гутаркі спрыяе пастаноўка ў пачатку ўрока або нават на пачатку вывучэння твора асноўнага, ключавога пытання, адказ на якое можна атрымаць толькі дзякуючы сумеснай карпатлівай працы.
Дыспут. Пад дыспутам звычайна разумеюць публічныя спрэчкі на навуковую або важную грамадскую тэму. Практыка паказвае, што атрыманыя ў часе літаратурнага дыспуту веды пераходзяць у перакананні: вучні набываюць навыкі аргументавана абараняць сваю пазіцыю.
Дыспут можа быць запланаваны на ўвесь урок або на яго частку. Іншы раз у працэсе запланаванай эўрыстычнай гутаркі ўзнікаюць незапланаваныя дадатковыя дыскусійныя пытанні, у выніку чаго гутарка перарастае ў стыхійны дыспут.
Для ўзнікнення сапраўднай дыскусіі на ўроку літаратуры неабходны адпаведныя ўмовы. Акрамя добрага ведання зместу твора, вучні павінны адчуваць сябе камфортна: давяраць педагогу, не баяцца выказваць альтэрнатыўныя думкі. Прапанаваныя для абмеркавання пытанні павінны прадугледжваць супрацьлеглыя адказы. Неабходна, каб і сам твор быў дыскусійным.
