Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па мет. БЛ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
286 Кб
Скачать
☆

13. Стан методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 30-я – першай палове 50-х гг. Хх ст. Часопiс «Камунiстычнае выхаванне».

У 1930-я гг. методыка выкладання беларускай літаратуры працягвае фарміравацца пад уплывам расійскіх вучоных. Найбольшых поспехаў у галіне методыкі ў Расіі ў гэты час дасягнула вядомы педагог М.А. Рыбнікава (1885–1942). Яе тэарэтычныя напрацоўкі і педагагічны вопыт сталі вынікам капітальнай працы «Очерки по методике литературного чтения» (1941).

Педагагічныя ідэі М.А. Рыбнікавай, безумоўна, знайшлі сваё адлюстраванне ў вучэбных праграмах і падручніках па беларускай літаратуры. З 1932/33 навучальнага года, калі згодна пастановы СНК і ЦК УКП(б) «Аб пачатковай і сярэдняй адукацыі» (1931) было ўведзена абавязковае сямігадовае навучанне і пачалі адкрывацца сярэднія дзесяцігадовыя школы, беларуская літаратура ў школах стала вывучацца ў два этапы. На першым этапе (5–7 класы), названым М.А. Рыбнікавай «Літаратурнае чытанне», вучні знаёміліся з біяграфічнымі звесткамі пра пісьменніка і вывучалі асобныя яго творы. На другім этапе (8–10 класы) праграмы прадугледжвалі вывучэнне гісторыі беларускай літаратуры.

Разам з тым 1930-я гг. не сталі спрыяльнымі для развіцця метадычнай думкі ў Беларусі, што было абумоўлена негатыўнай палітычнай сітуацыяй ў рэспубліцы. Ужо ў 1929–1930 гг. прайшла першая хваля рэпрэсій, накіраваная супраць кіраўнікоў асветы, радавых настаўнікаў і ўвогуле супраць усѐй нацыянальнай інтэлігенцыі. У ссылку былі вывезены аўтары першых падручнікаў і метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры У. Дзяржынскі, І.І. Замоцін, М.І. Каспяровіч, І.К. Самковіч, а падрыхтаваная імі вучэбна-метадычная літаратура была забаронена для выкарыстання ў вучэбным працэсе.

У 1933 г. савецкая ўлада фактычна аб‘явіла вайну супраць беларускіх пісьменнікаў як ворагаў народа. Многія пісьменнікі былі рэпрэсіраваны, і як вынік іх творы былі выключана са школьнай праграмы.

У сістэме адукацыі настойліва праводзілася палітыка русіфікацыі і ідэалагізацыі. Галоўны навукова-метадычны часопіс «Асвета» з 1930 г. пачаў выдавацца пад назваю «Камуністычнае выхаванне», а краязнаўчы часопіс «Наш край» атрымаў назву «Савецкая краіна», што адразу негатыўна паўплывала на характар зместу змешчанага ў іх матэрыялу. З 1940 г. у Беларусі пачаў выдавацца часопіс «Савецкая школа», у якім праблемы выкладання беларускай мовы і літаратуры разглядаліся вельмі рэдка.

Непасрэднае дачыненне да стварэння мадэлі сярэдняй школы ў святле сталінскай ідэалогіі меў Л. Бэндэ, літаратурны крытык, прыхільнік вульгарнага сацыялагізму ў літаратуразнаўстве, галоўны рэдактар часопіса «Камуністычнае выхаванне», член Навукова-метадалагічнай камісіі пры Наркамаце асветы БССР. Як крытык Л. Бэндэ імкнуўся палітычна дыскрэдытаваць Я. Купалу, Я. Коласа, З. Бядулю і іншых пісьменнікаў, абвінавачваў іх у буржуазным нацыяналізме, варожасці да савецкай улады і буржуазным эстэцтве, трактаваў літаратурны вобраз як ілюстрацыю класавай ідэалогіі і палітычнага светапогляду. З‘яўляючыся складальнікам вучэбных праграм і падручнікаў па беларускай літаратуры, Л. Бэндэ будаваў змест літаратурнай адукацыі ў школе ў адпаведнасці з патрабаваннямі палітычнага рэжыму ў краіне.

Развіццё методыкі выкладання літаратуры, як і ўвогуле педагагічнай навукі ў Беларусі, было перапынена вайной.