- •1. Методыка выкладання беларускай літаратуры як навука. Сувязь методыкi выкладання беларускай лiтаратуры з iншымi навукамi. Метады даследавання.
- •2. Лiтаратура ў школе як вучэбны прадмет. Мэты I задачы яе вывучэння. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура».
- •3. Канцэпцыя лiтаратурнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (1991, 1996).
- •4. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура» (2009): асноўныя палажэннi.
- •5. Асноўныя этапы лiтаратурнай адукацыi, iх змест I структура.
- •6. Школьныя праграмы па беларускай лiтаратуры.
- •7. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 5 – 8 класаў.
- •8. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 9 – 11 класаў.
- •9. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай лiтаратуры.
- •10. Станаўленне I развiццё методыкi выкладання лiтаратуры ў пачатку хх ст. Праблема зместу I структуры. Праграмы I падручнiкi. Дальтан-план. Пазакласная праца. Перыядычны друк.
- •11. Вывучэнне эпiчных твораў малой I сярэдняй формы.
- •12. Уклад I.I. Замоцiна ў развiццё методыкi выкладання лiтаратуры. Асноўны змест працы «Мастацкая лiтаратура ў школьным выкладаннi».
- •13. Стан методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 30-я – першай палове 50-х гг. Хх ст. Часопiс «Камунiстычнае выхаванне».
- •14. Развiццё методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 2-й палове 50-х – 80-х гг. Хх ст.
- •15. Настаўнiк беларускай лiтаратуры. Прафесiйныя патрабаваннi да яго. Аналiз кнiгi м.А. Лазарука «Навучанне I выхаванне творчасцю».
- •16. Творчая лабараторыя настаўнiка лiтаратуры. Аналiз кнiг м.I. Мiшчанчука «Настаўнiку пра настаўнiка» I в.М. Туркевiча «Творчасцi зярняткi залатыя».
- •17. Вучнi як чытачы. Лiтаратурнае развiццё вучняў розных узроставых груп. Наiўны рэалiзм I яго пераадоленне ў працэсе вывучэння лiтаратуры.
- •18. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання лiтаратуры.
- •19. Прынцыпы лiтаратуразнаўчага аналiзу на ўроках лiтаратуры.
- •20. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры. Класiфiкацыя метадаў паводле крынiцы атрымання ведаў. Метад чытання.
- •21. Гутарка настаўнiка з вучнямi як метад вывучэння беларускай лiтаратуры. Рэпрадуктыўная I эўрыстычная гутарка. Лiтаратурны дыспут.
- •22. Школьная лекцыя па лiтаратуры. Методыка яе правядзення.
- •23. Наглядныя метады выкладання лiтаратуры (iлюстраванне, вуснае славеснае маляванне, складанне кадраплана, iнсцэнiраванне, дэманстрацыя).
- •24. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры ў агульнаадукацыйных установах па характары дзейнасцi настаўнiка I вучняў.
- •25. Урок лiтаратуры, патрабаваннi да яго.
- •26. Класiфiкацыя ўрокаў лiтаратуры. Структура ўрока лiтаратуры. Падрыхтоўка настаўнiка да ўрока лiтаратуры.
- •27. Нетрадыцыйныя (нестандартныя) ўрокi лiтаратуры.
- •28. Планаванне. Вiды планаў настаўнiка лiтаратуры.
- •29. Улiк I ацэнка ведаў, уменняў I навыкаў вучняў пры вывучэннi лiтаратуры. Апытанне як асноўная форма праверкi ведаў па лiтаратуры. Крытэрыi I нормы ацэнак.
- •30. Пазакласная праца па лiтаратуры.
- •31. Новыя тэхналогii вывучэння лiтаратуры.
- •32. Урокi пазакласнага чытання, iх змест, методыка правядзення.
- •33. Віды ўступных заняткаў і методыка іх правядзення.
- •34. Арганізацыя чытання мастацкага твора як асноўны этап яго вывучэння. Віды чытання.
- •37. Аналіз літаратурнага твора ў школе. Адзінства метадалагічных прынцыпаў літаратуразнаўчага і школьнага аналізу. Віды школьнага аналізу.
- •38. Віды шляхоў аналізу мастацкага твора (“следам за аўтарам”, павобразны, праблеіна-тэматычны, капазіцыйны).
- •39. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора.
- •40. Асаблівасці вывучэння вуснай народнай творчасці.
- •41. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў сярэдніх класах.Методыка завучвання на памяць.
- •42.Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў старшых класах.
- •43.Краязнаўчая праца па беларускай літаратуры.
- •44.Вывучэнне твораў вялікай эпічнай формы.Арганізацыя дамашняга чытання.
- •45.Асаблівасці вывучэння баек.
- •46.Асаблівасці ўрокаў па вывучэнні драматычных твораў. Спецыфіка метады і прыёмы работы над драмай
- •47.Асаблівасці вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка.
- •48.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў сярэдніх класах.
- •49.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў старшых класах.
- •50. Вывучэнне аглядавых тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў.
- •51.Вывучэнне манаграфічных тэм.
- •52.Унутрыпрадметныяі міжпрадметныя сувязі на ўроках літаратуры.
- •53.Выкарыстанне нагляднасці на ўроках літаратуры.
- •54.Выкарыстанне твораў сумежных мастацтваў пры вывучэнні беларускай літаратуры.
- •2. Праслухоўванне музычных твораў:
- •4. Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікаў:
- •56.Методыка развіцця вуснага маўлення на ўроках літаратуры.Навучанне выразнаму чытанню
- •57.Навучанне розным відам пераказу.Слоўнае маляванне і мастацкае расказванне.
- •58.Сачыненне па літаратуры.
- •59.Праверка,выпраўленне,ацэнка і аналіз сачыненняў.
- •60.Урокі па навучанні напісанню рэфератаў і дакладаў.
- •61.Факультатыўныя заняткі па літаратуры,іх арганізацыя і методыка правядзення.
- •62.Віды самастойнай працы вучняў пры вывучэнні літаратуры
- •63.Дамашнія заданні па літаратуры.Шляхі папярэджання перазагрузкі вучняў дамашнімі заданнямі.
- •64.Пошукі новых форм і метдаў выкладання беларускай літаратуры(па старонках часопісаў “Роднае слова”, “Беларуская мова”, іншых педагагічных выданняў).
10. Станаўленне I развiццё методыкi выкладання лiтаратуры ў пачатку хх ст. Праблема зместу I структуры. Праграмы I падручнiкi. Дальтан-план. Пазакласная праца. Перыядычны друк.
Пад час станаўлення методыкі актыўна выкарыстоўваўся навукова-метадычны вопыт Цёткі, Я. Коласа, Я. Лёсіка, якія ў самым пачатку ХХ ст. падрыхтавалі і выдалі для пачатковай школы першыя падручнікі на беларускай мове.
«Першае чытанне для дзетак беларусаў» – менавіта так называецца выдадзеная ў 1906 г. хрэстаматыя для дзяцей першага года навучання Цёткі (1876 – 1916). У яе ўвайшлі невялікія апавяданні пра сялянскі побыт, вершы аб прыродзе, апрацаваныя народныя казкі, байкі, прыпеўкі, прыказкі, загадкі. У гэтым жа годзе выйшаў з друку падрыхтаваны Цёткай «Беларускі лемантар» (буквар), а таксама перакладзеная з украінскай мовы кніга «Гасцінец для малых дзяцей».
Пачатую Цёткай справу прадоўжыў Якуб Колас (1882 –1956), які ў 1909 г. выдаў «Другое чытанне для дзяцей беларусаў». Дыдактычная задача большасці твораў, напісаных спецыяльна для чытанкі, – пашыраць асвету сярод сялянскіх дзяцей, фарміраваць у іх эстэтычнае пачуццё і уплываць на маральны воблік маленькіх навучэнцаў.
Язэп Лёсік (1884 – 1940) – аўтар некалькіх дапаможнікаў па беларускай граматыцы і больш за 30 артыкулаў па беларускай мове, гісторыі, культуры, ім падрыхтавана і выдадзена чытанка «Наша крыніца». Гаворачы пра літаратурную і педагагічную спадчыну Язэпа Лёсіка, неабходна адзначыць, што яна была накіравана на нацыянальнае адраджэнне («Апавяданне без назвы», «Не ўсе ж разам ягамосці» і інш.).
Згодна з пастановай СНК БССР з 1924/1925 навучальнага года ў вучэбныя планы ўсіх тыпаў школ Беларусі былі ўведзены для абавязковага вывучэння такія дысцыпліны, як гісторыя, беларуская мова і беларуская літаратура. Для якаснага выкладання новых прадметаў патрэбна было навукова абгрунтаванае метадычнае забеспячэнне. Праца па стварэнні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў 20-я гг. ХХ ст. вялася дынамічна і плённа. Ужо ў 1925 г. была выдадзена чытанка для V–VI класаў І. Самковіча і І. Пратасевіча «Родныя шляхі», у 1926 г. выйшаў з друку сістэматычны падручнік для VII класа У. Дзяржынскага «Выпісы з беларускае літаратуры ХІХ і ХХ ст.». Разам з тым на самым пачатку і на працягу амаль дзесяцігоддзя функцыю падручніка па беларускай літаратуры ў школе і ВНУ выконвала «Гісторыя беларускае літаратуры» Максіма Гарэцкага (1893 – 1939), першае выданне якой пабачыла свет яшчэ ў 1920 г.
У сваёй кнізе М. Гарэцкі ўпершыню абагульніў і сістэматызаваў накоплены стагоддзямі літаратурны вопыт беларусаў, распрацаваў навукова абгрунтаваную перыядызацыю літаратурнага працэсу на Беларусі і такім чынам акрэсліў асноўныя этапы станаўлення і развіцця роднай літаратуры.
Важнай вяхой у развіцці метадычнай думкі на Беларусі стала праца Якуба Коласа «Методыка роднае мовы» (1926). Калі яго «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» змяшчала багаты пазнавальна-дыдактычны матэрыял, то новая праца пісьменніка-педагога прапаноўвала навукова абгрунтаваныя палажэнні, звязаныя з методыкай навучання чытанню і вывучэннем роднай мовы.
У «Методыцы роднае мовы» вядзецца палеміка з прыхільнікамі так званага «выхаваўчага чытання», якія адмаўлялі вывучэнне твораў класічнай літаратуры ў школе. Беларускі метадыст сцвярджаў, што класічную літаратуру здольны зразумець кожны чалавек, незалежна ад яго ўзросту, хаця глыбіня ўспрыняцця і разумення твора ў кожнага свая. Задача настаўніка – зацікавіць вучняў гэтым творам, што дасягаецца праз яго чытанне.
Вялікі ўклад у станаўленне методыкі выкладання літаратуры ў Беларусі зрабіў прафесар І.І. Замоцін (1873 – 1942).
Сярод настаўнікаў-філолагаў асабліва папулярнымі былі два выпускі яго метадычных нарысаў «Мастацкая літаратура ў школьным выкладанні» (1927 – 1928). Гэта была першая навуковая праца па методыцы выкладання беларускай літаратуры.
Метадычныя погляды І. І. Замоціна ў многім адпавядаюць патрабаванням сучаснай школы. Ён вылучаў два найважнейшыя прынцыпы ў методыцы выкладання літаратуры – прынцыпы «навуказгоднасці» (навуковасці) і «педагагічнасці» (выхаваўчага навучання).
Вучоны важнае значэнне надаваў літаратурнаму аналізу, выпрацоўцы ў школьнікаў навыкаў крытычнай ацэнкі прачытанага. Не лічачы патрэбным выкладаць у школе гісторыю эстэтычных тэорый, ён раіў пры вывучэнні літаратуры супастаўляць творы, якія адрозніваюцца сваім стылем. Пры аналізе асабівасцей мовы мастацкай літаратуры І. І. Замоцін прапаноўваў знаёміць вучняў з паэтычнай стылістыкай беларускіх пісьменнікаў, вучыць іх арыентавацца ў жанрах і кампазіцыі твораў.
І. І. Замоцін бачыў патрэбу ў сістэматычным выкладанні літаратуры. У старшых класах, пачынаючы з сёмага, ён вылучаў чатыры раздзелы: вусная народная творчасць, старажытная, новая і навейшая літаратура.
І. І. Замоцін распрацоўваў і пытанне пазакласнага чытання, якое, па яго меркаванні, павінна быць цесна звязана з сістэмаю класнага выкладання літаратуры і дапаўняць яго.
Важную функцыю ў адукацыйна-выхаваўчым працэсе, на думку І. І. Замоціна, павінны выконваць літаратурныя гутаркі, экскурсіі, вечарыны, на якіх вучні не толькі папаўняюць свае веды па праграме, але і знаёмяцца з лепшымі ўзорамі замежнай і навінкамі роднай літаратуры.
Каштоўнай з‘яўляецца распрацаваная І. І. Замоціным методыка навучання пісьмовым працам. Ён цесна звязваў іх з развіццём мовы, з начытанасцю вучняў, з вывучэннем тэорыі і гісторыі літаратуры. Галоўнае патрабаванне, якое прад‘яўлялася да вучнёўскіх пісьмовых практыкаванняў, – гэта свядомае, а не механічнае іх выкананне.
Метадысты і настаўнікі ў 20-я гг. мінулага ст. настойліва шукалі эфектыўныя метады навучання.
У школах Беларусі, як і ва ўсёй краіне, шырока выкарыстоўваўся ў той час лабараторны метад, або Дальтон-план, у аснову якога быў пакладзены прынцып індывідуалізаванага навучання. Гэта сістэма навучання ў пачатку стагоддзя ўзнікла ў ЗША, яе аўтар Хелен Паркхерст. Прыхільнікам і актыўным прапагандыстам лабараторнага метаду навучання беларускай літаратуры быў І.К. Самковіч, які апублікаваў па гэтай праблеме шэраг артыкулаў ў часопісе «Асвета», а таксама выдаў кнігу «Заданні па беларускай літаратуры для 5, 6, 7 класў: з практыкі Мінскай цэнтральнай даследчай школы» (1928).
Пры арганізацыі работы па Дальтон-плану вучні былі вольнымі ў выбары заняткаў, чарговасці вывучэння розных вучэбных прадметаў і ў выкарыстанні свайго працоўнага часу. Вучэбны матэрыял, разлічаны на вывучэнне на працягу года, разбіваўся на памесячныя раздзелы, якія ў сваю чаргу падзяляліся на штодзённыя заданні. У пачатку навучальнага года кожны вучань атрымліваў заданне для самастойнай прапрацоўкі за вызначаны час. У змест вучэбных праграм па прадметах уваходзілі метадычныя ўказанні, якія дапамагалі вучням самастойна працаваць з рознымі крыніцамі і дапаможнікамі. Вучні працавалі ў асобных прадметных кабінетах (лабараторыях), дзе маглі атрымаць кансультацыю настаўніка. Асаблівая ўвага надавалася ўліку работы школьнікаў, які ажыццяўляўся з дапамогаю заліковых картак, дзе адзначаўся ход выканання месячных заданняў як кожным вучнем, так і ўсім класам. Лабараторны метад дазваляў прыстасаваць тэмп навучання да магчымасцей вучняў, прывучаў іх да самастойнасці, развіваў ініцыятыву, выпрацоўваў пачуццё адказнасці за выкананне заданняў.
На жаль, Дальтон-план быў ператвораны ў нібыта ўніверсальны метад вучэбнай работы, што непазбежна прывяло да пэўных выдаткаў у вучэбным працэсе, галоўным з якіх была недаацэнка жывога слова вучня.
У 20-я гады ў савецкай школе рабіліся спробы мадыфікаваць Дальтон-план і пераадолець яго празмерную індывідуалізацыю. Гэтыя памкненні знайшлі выражэнне ў форме т. зв. брыгадна-лабараторнага метаду, які ў сваю чаргу прывѐў да другой крайнасці – адсутнасці ўліку працы асобнага вучня, спараджэння безаблічнасці і безадказнасці многіх школьнікаў у дачыненні вучобы. Брыгадна-лабараторны метад прадугледжваў як асноўнае агульную дзейнасць класа (брыгады). У агульную работу класа ўваходзілі планаванне работы, абмеркаванне заданняў, падрыхтоўка да агульных экскурсій, тлумачэнне новага, цяжкага для самастойных вучнѐўскіх пошукаў матэрыялу. Пасля выканання ўсіх заданняў праводзіліся заключныя заняткі, на якіх брыгады рабілі справаздачу; ацэньвалася іх работа ў цэлым. Працавалі галоўным чынам найбольш актыўныя, моцныя вучні, пры пасіўнасці астатніх. 25 жніўня 1932 года была прынята пастанова ЦК ВКП (б), якая асудзіла практыку пераўтварэння брыгадна-лабаратонага метаду ў адзіна правільны метад вучэбнай работы.
Адметнасцю савецкай школы 20-х гг. з‘яўляецца тое, што, пачынаючы з 1924 г. і да канца дзесяцігоддзя, яна працавала па так званых комплексных праграмах, калі ўвесь вучэбны матэрыял аб‘ядноўваўся ў тэмы, ці комплексы. Беларуская літаратура ўваходзіла ў комплекс «грамадства», а творы, уключаныя ў вучэбную праграму, аб‘ядноўваліся ў грамадска-палітычныя тэмы: «Новая вёска ў літаратурна-мастацкіх творах», «Часы мінуўшчыны...» і г.д. У сістэме школьнай літаратурнай адукацыі гэтага часу вылучаўся VII клас, у якім беларуская літаратура не ўваходзіла ў комплекс, а заставалася не залежным ад грамадазнаўства прадметам і вывучалася як самастойны курс. Праграма VII класа прадугледжвала вывучэнне літаратуры ў храналагічнай паслядоўнасці, вучні павінны былі пазнаёміцца з паэмамі «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе», з творамі Я. Баршчэўскага, Я. Чачота, В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Ядвігіна Ш., Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча.
У 20-я гг. асаблівых поспехаў дасягнула школьнае краязнаўства. Працэс яго развіцця працякаў у цеснай сувязі з грамадскім краязнаўствам. Настаўнікі ў сваѐй большасці станавіліся энтузіястамі і прапагандыстамі краязнаўчай працы на вёсцы.
Першым тэарэтыкам школьнага краязнаўства у Беларусі стаў М.І. Каспяровіч (1900 – 1945). Яго пяру належаць манаграфія «Краязнаўства» (1929) і шэраг артыкулаў, прысвечаных пытанням практычнай арганізацыі краязнаўчай працы ў школе. У краязнаўчай працы вучоны бачыў найважнейшы сродак патрыятычнага выхавання школьнікаў, падтрымліваў тых педагогаў, якія арганізоўвалі ў навучальных установах краязнаўчыя гурткі, праз перыядычны друк (часопіс «Наш край») даваў метадычныя рэкамендацыі па вывучэнні вуснай народнай творчасці, арганізацыі школьных краязнаўчых музеяў, прапаноўваў распрацаваную ім методыку правядзення вандровак, экскурсій, паходаў і экспедыцый па родным краі.
Краязнаўства стала галоўным відам пазакласнай працы ў школах Беларусі 20-х гг. З увядзеннем у 1925/1926 навучальным годзе абавязковага клубнага дня пачалі развівацца іншыя напрамкі пазакласнай дзейнасці вучняў: удзел у літаратурных, танцавальных і харавых гуртках, падрыхтоўка і правядзенне ранішнікаў і вечарын, спаборніцтваў і конкурсаў, выпуск насценных газет і інш. Многія з гэтых формаў пазакласнай працы школьнікаў застаюцца актуальнымі і ў наш час.
Істотнай з‘явай 20-х гг. стала развіццё педагагічнага друку ў Беларусі. У чэрвені 1924 г. выйшаў у свет першы нумар часопіса «Асвета». Пастаяннымі аўтарамі часопіса былі вядомыя ў той час метадысты І.І. Замоцін, І.К. Самковіч, І.І. Пратасевіч, а таксама краязнаўца М.І Каспяровіч.
